Часта мы пазбягаем веры ў тое, што Бог дасць суцяшэнне, і звяртаемся да ўсяго, што, на нашу думку, пазбавіць нас ад страху назаўжды. Непазбежна, тым не менш, што нашыя "лекі ад страху" - захапленні, залежнасці, ідалы - наносяць нам яшчэ большую шкоду. І ў гэты самы момант Бог моліць нас даверыцца Яму, Ягонай дабрыні, і перадаць нашыя страхі ў Ягоныя рукі.
Калі мы заканчваем свой бег і давяраем Богу нашыя турботы і страхі, адбываюцца тры важныя рэчы:
1. У нас з'яўляецца смеласць пачуць адказы на ўсе нашыя малітвы, вымаўленыя ў страху
Казаць Богу "мне так страшна, што можа здарыцца што-небудзь дрэннае" - таксама страшна, таму што ў Бога ёсць усе прычыны сказаць вам: "Ну і што, калі здарыцца?".
Але ігнараванне гэтага пытання не памяняе Божых планаў. Мы ж не ў хованкі з Богам граем. Мы можам колькі заўгодна прыкідвацца, што страху няма, але Божая воля ад гэтага не зменіцца.
Для таго, каб убачыць, наколькі малыя нашы страхі перад веліччу Бога, трэба гэтыя страхі агучыць. Мы даведаемся, што наш страх драбней, чым міласць Божая. Калі мы агучваем нашыя страхі ўслых, мы разумеем, што яны ніяк не могуць паўплываць на абяццанні, дадзеныя Богам сваім дзецям у Святым Пісанні.
Калі мы перастаем хавацца ад Яго адказу, мы разумеем, што Бог - Усеўладны, Ён адказвае на пытанні з усёй уладай. У святле Ягонай дабрыні пытанне "што з таго, калі здарыцца штосьці страшнае ?" Гучыць як: "Калі штосьці дрэннае адбудзецца, я па-ранейшаму Цар, а ты па-ранейшаму - мой".
2. Нашыя страхі значна менш палохаюць
Прыступы страху пагаршаюцца, калі ты пачынаеш палохацца саміх прыступаў.
Езус кажа нам, што будзе цяжка, што мы будзем баяцца і будзем цярпець няўдачы. Але Ён таксама заклікае нас не падаць духам, таму што Ён перамог гэты свет. Калі Езус абвясціў перамогу, Ён не зрабіў ніякіх агаворак з нагоды таго, што пераможана ўсе, акрамя нашых страхаў.
Ён не сказаў: "Бяжы ад мяне, прыкідвайся, што твае страхі не існуюць". Наадварот, Ён кажа: "Прыйдзіце да мяне, усе струджаныя і прыгнечаныя. І я супакою вас".
3. Радасць становіцца натуральнай
Калі мы стаім тварам да твару з нашымі страхамі, натуральная рэакцыя - бегчы, куды далей. Але калі ў гэты момант перанесці сваю ўвагу ад страху ў бок Бога, у нас з'явіцца жаданне змагацца. І нашая галоўная і самая моцная зброя - радасць.
Прызнаючы, што ў нашым сэрцы ёсць страх, мы пачынаем перадаваць яго Богу, і гэта мяняе нашыя інстынкты. Мы выбіраем барацьбу, якая падсілкоўваецца надзеяй радасці. Надзеяй, што ў Стварыцеля ўсё прадугледжана, нават нашыя страхі. Надзеяй, якая прыводзіць нас да падножжа крыжа, дзе думкі, якія нас палохалі, губляюць над намі ўладу, і дзе мы знаходзім радасць і свет.
Бог даў нам абяцанні свабоды і суцяшэння ў самым пачатку Бібліі, нам толькі трэба папрасіць іх у Яго. Чым часцей мы чуем Ягоныя абяцанні, тым лягчэй нам становіцца Яму давяраць. Бо Ён даказаў сваю вернасць.
Паводле Христиане