Плён прыняцця адзіноты
Кожны чалавек ходзіць дарогамі свайго жыцця ў суправаджэнні свайго ценю - сваёй уласнай адзіноты, які тым больш становіцца бачным, чым мацней ззяе святло самапазнання чалавека. Але адзінота не падаецца быць добрай кампаніяй. "Гэта не ёсць добра, - сказаў Бог, - каб чалавек быў адзін".
Закрыты ў цёмным завулку адзіноты, чалавек не можа ані пазнаць сябе, ані адкрыць цалкам прыроду,ані так уладкаваць свет, каб быць у стане авалодаць ім і працаваць у ім. Таму Бог даў яму "падобнага да яго памочніка", каб вырваць чалавека са стану здранцвення, каб ён мог стаць на ногі і прыступіць да працы над будаўніцтвам свайго ўласнага дома.
Неадназначым з'яўляецца заданне чалавека адносна яго адзіноты: ён можа распазнаць яе і прыняць, але ён не можа ані застацца ў ёй, ані ўцячы ад яе. Чалавек можа толькі перамагчы яе, навязваючы ніці кахання або сяброўства з іншымі. Некаторыя людзі настолькі баяцца адзіноты, якую яны дасвядчаюць як "экзістэнцыяльную пустэчу", што спрабуюць патапіць у алкаголю ці наркотыках сваю тоеснасць або ныраюць у натоўп, каб у ім загубіцца.
Сучасны чалавек настолькі моцна баіцца пустэчы адзіноты, што гатовы правесці жыццё "прывязаным" да радыё, тэлевізара, тэлефона, камп'ютарных гульняў. З-за страху перад цемрай ён запальвае ліхтары, якія гасяць зоркі. Супраць дэпрэсіі, у якую яго прыводзіць цішыня, ён уключае калонкі, заглушаючы іх грукатам далёкі шум хваль і соснаў на ветры. Калі ў размове з новымі знаёмымі наступае хвіліна цішыні , ён адразу адчувае сябе няўтульна і пачынае ліхаманкава шукаць новай тэмы для размовы або ўспамінаць анекдот, які падаецца яму дасціпным.
Калі яму не хапае ўпэўненасуці або сумна, ён п'е алкаголь, які або ўзбуджае, вызваляючы агрэсію, або ўсыпляе яго свядомасць. У сваім пачуцці адзіноты, у перакананасці, што няма нікога, хто б яго палюбіў, хто прыняў бы яго свядомасць, ён намагаецца ў сэксуальнай актыўнасці знайсці пацверджанне таго, што ён жывы, і нават на працягу хвіліны думае, што аб'яднаўся пачуццём з другой асобай, але ўжо вяртаецца пустэча, глухая, без усялякага адказу.
Што гэта значыць - прыняць сваю адзіноту? Каб навучыцца адкрываць прыроду і ўмець сапраўды звязвацца з іншымі, кожны павінен быць гатовы прайсці праз цішыню, прабрацца праз пустыню, увайсці ў цемру ночы. Бо толькі там да яго пачне прамаўляць сусвет, засвецяць зоркі, і ён пачуе голас, які пранікае ў сэрца.
Час і сіла звычкі руйнуюць нашыя зносіны нават з тымі, каго мы любім. Узаемныя сувязі ператвараюцца ў залежнасці, поўныя страху, падазрэнняў і пачуцця віны. У такім выпадку добра сысці ў пустыню духоўнага адступлення, сысці на некаторую адлегласць ад тых, каго любіш, каб навучыцца больш шчыра ставіцца да іх. І тут не ідзе гаворка пра тое, каб уцячы ад свету, але каб паглядзець на яго з адлегласці і ўбачыць усю яго шырыню. Прыглядзеўшыся такім чынам, можна лепш яго пазнаць, палюбіць і змяніць.
Паводле deon.pl