Жаданне быць разам з другім чалавекам і будаваць з ім блізкія адносіны не можа быць заснавана на страху адзіноты, страху пакут. Матывацыя павінна быць зусім іншая: я мару пра гэта, каб даць камусьці пачуццё бяспекі, каб стварыць супольны дом.
Чаму некаторыя людзі застаюцца адзінокімі, хоць зусім гэтага не хочуць ?
Кс. Міраслаў Малінскі: Гэта эфект доўгага працэсу антысямейнага выхавання. Сувязі паміж людзьмі не прадстаўляюцца нам, як штосьці вельмі каштоўнае. Бацькі не цікавяцца тым, якіх сяброў маюць іх дзеці, як складваюцца іх адносіны з аднагодкамі або з братамі і сёстрамі.
Дзіця з малога ўзросту чуе ад сваіх бацькоў тое, што трэба вучыцца. Існуе нейкая сляпая вера ў тое, што добрая адукацыя гарантуе добрую працу. А добрая праца гарантуе добрыя грошы. І калі хтосьці будзе мець шмат грошай, ён напэўна не будзе мець праблем. Калі сын-падлетак або дачка-падлетак гавораць сваім бацькам, што маюць "сябра сэрца", бацькі часцей за ўсё адказваюць: "Не займайся глупствамі! Табе трэба вучыцца!"
Таму што яны думаюць, што для іх дзяцей прыйдзе яшчэ час.
А я пытаюся, калі гэты час павінен прыйсці, як не тады? Чаму бацькі не сядуць каля дзіцяці і не скажуць: "Раскажы мне пра яе, яго. Кім яна, ён з'яўляецца? Што ты адчуваеш?"
Сёння я дапамагаю некалькім сужанствам, якія на мяжы разводу. Схема аналагічная. Дзяўчыны працуюць лекарамі, жадаюць павышэння. Іх мужы - гэта сімпатычныя, добра адукаваныя, з добрымі заробкамі мужчыны, якія займаюцца домам і дзяцьмі. Яны завозяць дзяцей у школу, прыбіраюцца дома, гатуюць і г.д. А дзяўчыны кажуць, што патрабуюць чагосьці большага. Што іх мужчыны не з'яўляюцца для іх дастаткова прываблівымі. У Евангеллі мы чытаем: "Твой скарб там, дзе тваё сэрца".
І для іх скарбам стала кар'ера?
Так. Яны адкрыта кажуць: я не буду ахвяраваць сабой дзеля сям'і, я не буду марнаваць усе гэтыя гады вучобы і намаганняў. Я хачу развівацца.
Свет крыху супярэчыць таму, што кажа святар. Дастаткова паглядзець на сацыяльныя сеткі, якія ўзнікаюць як грыбы пасля дажджу. Маладыя людзі сядзяць на Facebook і г д. Ім цяжка адарвацца ад кампутара ці мабільнага тэлефона. Яны хочуць пастаянна быць на сувязі, быць у кантакце.
Але чаму віртуальна? Таму што ім не хапае кантактаў. Гэта паказвае, наколькі незадаволенай з'яўляецца патрэба ў кантакце і як цяжка задаволіць яе ў рэальным жыцці. Любыя сацыялагічныя даследаванні паказваюць, што 60-80 адсоткаў людзей найбольш важнай каштоўнасцю у жыцці лічаць сям'ю. Але які ў гэтым сэнс, калі мы не навучыліся сустракацца адзін з адным. Бацькі не гавораць маленькім дзецям пра важнасць пабудовы адносін з іншымі людзьмі, наколькі гэта важна ў жыцці, сяброўстве, як фарміраваць гэтае сяброўста і выйсці з яго крызісу?
Мы жывем у клаўстрафабічных семя'х. Там няма месца для бабулі ці дзядулі.
Крыху мы за гэта і змагаліся - каб маладыя пары маглі функцыянаваць самастойна, з дапамогай толькі сваіх сіл і сродкаў.
Я вырас у доме, дзе жыла бабуля, вельмі мудрая і добрая жанчына. Як шмат рэчаў я даведаўся ад яе, як яна размаўляла са мной! І мы абараняемся сёння ад мудрасці старых, сем'і з пакаленнямі загінулі.
Бабуля ў доме - гэта такі ахоўны клапан: дзіця пасварыцца з бацькамі і ідзе да трэцяга чалавека, які будзе слухаць і дапаможа зразумець сітуацыю.
Дзецям рэдка даюць магчымасць сказаць, што яны адчуваюць, што яны думаюць, чым яны жывуць. Дзяцей пастаянна ацэньваюць. Плюс да таго, мы заўсёды хочам абараніць іх ад болю, пакуты - у нас ёсць шампунь, які не шчыпле вочы, у нас ёсць анэстэзія перад ін'екцыяй... Давайце дазволім дзіцяці адчуць страту. Давайце купім яму марскую свінку, якая здохне, дазволім, каб шампунь хвілінку пашчыпаў вочы...
Каб дзіця загартавалася ?
Каб яно даведалася, што болю часам нельга пазбегнуць. І каб яно ўсвядоміла, што сувязь з другім чалавекам часам можа прыносіць боль.
Але любоў хутчэй асацыюецца не з болем, але са шчасцем.
Таму што мы ідэалізуем. Мы дрэнна разумеем любоў.
Ксёндз часцей сустракае адзінокіх дзяўчат, ці хлопцаў?
Безумоўна дзяўчат. Існуе ў іх глыбокая патрэба быць з кімсьці побач, рэалізаваць сябе, як маці. Яны знаходзяцца пад ціскам.
Іх біялагічныя гадзіннік цікае...
Гэта таксама. Плюс яшчэ патрэба поўнага зліцця з хлопцам, каб ён пастаянна быў побач з ёй. Каб ён меў час толькі для яе. У такой блізкасці складана разглядзець адзін аднаго. Каб любоў магла існаваць - патрэбна дыстанцыя. Але гэтаму не вучаць, ніхто не вучыць кантактам з другім чалавекам. А еслі вучаць, то тоькі з пункту гледжання працы ў карпарацыі, бо там гэтыя навыкі спатрэбяцца.
І ўжо 30 заплячыма. Ён адзінокі. Яна адзінокая. Няшчасныя. Яны прыходзяць да ксяндза і ?
Я не ведаю, што ім сказаць. Я сам гляджу і здзіўляюся. Штодня мы ў нашым душпастырстве абедаем разам. Сярод 30 чалавек ёсць 3 свабодныя дзяўчыны і 4 свабодныя хлопцы. Кожны з іх спараўды хоча быць з кімсьці. І нічога.
Нішто не зіхаціць ?
Не, няма іскры.
Ксёндз не можа ім як-небудзь дапамагчы?
А што я магу зрабіць? Даць ім каталіцкую Віягру? Я спрабаваў пагаварыць з імі, зразумець, у чым праблема. Яны баяцца непрадказальнасці сітуацыі, а ўваход у сямейнае жыццё - гэта заўсёды рызыка. А да таго яшчэ ўвесь свет ім падказвае: спачатку добрая праца, машына, кватэра, толькі тады шлюб. І гэтая дарога з'яўляецца прычынай шматлікіх сямейных праблем. Ён мае сваю кватэру, яна сваю, ён мае свой аўтамабіль, яна свой, і кожны з іх мае шмат розных зацікаўленасцей і звычак. І як раптам гэта ўсё склеіць? Яны не будуць мець натуральна запарцаваных супольных дабротаў, яны не пройдуць разам праз цяжкасці змагання за штосьці. Тыя, хто маюць 22, 23 гады і жывуць у здымнай кватры - як іх аб'яўдноўвае гэтая агульная барацьба! Разам змагацца за сваё жыццё, каб дасягнуць чагосьці з нуля,- гэта нешта! Я мяркую, што гэта памылка бацькоўскага выхавання -забяраняць раннія шлюбы.
А можа, познія шлюбы - гэта эфект таго, што маладыя людзі бачаць навокал: разводы, крызісы, здрады? І яны думаюць: я так не хачу.
Гэта праўда, людзі сапраўды баяцца за сваё сужанства, але за гэтым стаіць таксама катэхэза, якую прапаведвае свет, што перад тым, як уступіць у шлюб, трэба быць настолькі сталым і дасвдчаным, што практычна ніколі нельга будзе стварыць сужанства. Усё ж такі сталым і дасведчаным чалавек становіцца ў баі. Стварэнне сям'і - гэта чыстае вар'яцтва. Сказаць другому чалавеку: "Я буду з табой усё жыццё!" - гэта вар'яцтва. Без гэтай ноты вар'яцтва, бех закахання, без ружовых акуляраў нельга гэтага зрабіць.
Мець дзяцей - гэта таксама вялікая рызыка. Якімі яны будуць: здаровымі, паслухмянымі ці яны ўвогуле радзяцца? Ну, і гэтыя маладыя людзі баяцца рызыкі - не хочуць непрыемнасцей, не хочуць пакутаваць, яны не хочуць гэтую нявызначанасць. Яны не знаёмыя з болем ад шампуня, які шчыпле вочы. Яны могуць кіраваць карпарацыяй або прадпрыемствам, займаць важныя пазіцыі, кіраваць вялікімі групамі людзей, яны ведаюць, як ліквідаваць рызыку, але ім не хапае смеласці, каб вырашыць штосьці у сваім асабістым жыцці. Таму што яны баяцца, што не справяццца, што будуць пакутаваць.
Але наступіць той момант, калі пустая кватэра пачне турбаваць. Ніхто дома не чакае, няма нікога, каб паразмаўляць, няма нікога, каб падзяліцца радасцямі, адзінокае жыццё пачынае прыносіць боль. І сябры ўжо маюць свае сем'і.
Гэта крыху эгаістычнае мысленне: мне кагосьці не хапае, мяне ніхто не чакае, няма з кім пагаварыць. Гэтага мала, каб стварыць сям'ю. Нельга выкарыстоўваць іншага чалавка, як пластыр на свае раны. Жаданне быць разам з другім чалавекам і будаваць з ім блізкія адносіны не можа быць заснавана на страху адзіноты, страху пакут. Матывацыя павінна быць зусім іншая: я мару пра гэта, каб даць камусьці апачуццё бяспекі, каб стварыць супольны дом, у якім будуць дзеці, і мы ўсе будзем шчаслівыя разам. Калі я мару толькі пра сябе, то магчыма, я заблытаўся ў сваім эгаізме. І магчыма, тут ляжыць прычына адзіноты.
Мы ўвесь час чуем ад дамарослых псіхолагаў, што самае галоўнае - гэта думаць пра сябе, клапаціцца пра сябе. Гэта афёра, у якую нас прымушаюць верыць. Між тым, наша жыццё мае сэнс тады, калі мы жывем для кагосьці.
Ці нашая вера можа гаварыць нам, што адзінота - гэта Божы план у дачыненні да канкрэтнага чалавека? Ці ўвогуле Бог можа хацець, каб хтосьці быў адзінокім ?
Хрыстос кажа аб трох групах людзей, якія не могуць уступіць у шлюб: першыя - таму што яны такімі нарадзіліся; другія -таму што людзі іх такімі зрабілі; трэція - з-за Валадарства Божага. Што тычыцца двух першых груп, мы часцей за ўсё думаем пра людзей нетрадыцыйнай арыентацыі, а таксам гэта людзі эгаістычныя або з іншымі значнымі дэфектамі характару. Часта гэтыя няздольнасці могуць знікнуць пад уплывам працы над сабой.
А што адносна трэцяй групы?
Я думаю, што тут Езус гаворыць не толькі пра тых, хто прыняў цэлібат. Часам я сустракаю асобы, якія, як мне падаецца, пакліканыя да азінокага жыцця. Я ведаю адну настаўніцу. Яна поўнасцю рэалізуе сябе, жывучы ў адзіноце. Гэты від адзіноты заўсёды павінен быць накіраваны на кагосьці, на дабро іншых людзей.
А ў непажаданай адзіноце трэба яшчэ справіцца з тым, што, калі ніхто не хоча са мной быць, то, напэўна, штосьці са мной не так.
Гэта "ніхто не хоча са мной быць" часта вынікае з "я не хачу ні з кім быць". Няма таго, хто з'яўляецца дастаткова добрым для мяне. Людзі ставяць вельмі высокія стандарты. І іншы чалавек гэта адчувае.
Што зрабіць, каб з сэнсам перажыць адзіноту?
Вы павінны адказаць на пытанне, чаму я хачу сябе прысвяціць? Не толькі для таго, каб я адчуваў сябе лепш, але і каб людзі побач са мной адчувалі сябе лепш. Проста пачніце з самага простага: простыя сустрэчы, наведванне чалавека, які жыве па суседстве. Я заўсёды вучу сваіх студэнтаў, каб пайсці і прадставіцца суседзям, пакінуць свой нумар тэлефона. Не толькі, каб сабе добра жылося, але каб іншым добра было жыць з вамі. Мы павінны перажыць такую рэвалюцыю Каперніка, калі ўся сістэма зорак будзе кружыць вакол мяне, то мяне чакае злосная, сумная адзінота. Калі я пачну кружыць вакол іншага чалавека, калі я вырашу, што жыццё іншага чалавека гэтак жа важна, ці нават больш важна, чым маё, то тады адкрыецца прастора сустрэчы.
Аднак калі мы перажываем непажаданую адзіноту, калі мы перажываем невыслуханую гадамі малітву, мы можам пакрыўдзіцца на Бога, людзей, свет.
Так. Мы можам крыўдзіцца, але ўсё роўна ўнутры ёсць надзея, інтуіцыя, што Бог нас слухае. А калі Ён нас слухае, то кім я з'яўляюся, што Ён хоча слухаць мяне, якая мая вартасць ?
Кожнаму з нас Бог даў асабістую абарону ў выглядзе Анёла-Ахоўніка. Якой з'яўляецца мая вартасць, што я такі дарагі для Бога? Жыццё з іншым чалавекам можа дапамагчы мне раскрыць гэтую таямніцу, але часам дарогай да яе распазнання з'яўляецца адзінота.
Паводле deon.pl