Шчасце прабачэння
Для таго, каб шчыра дараваць, трэба паступова прайсці ўсе крокі, якія вядуць да прабачэння і прымірэння. Ні аднаго з гэтых крокаў нельга прапусціць, таму што ў такім выпадку прабачэнне захрасне на ўзроўні волі, не дасягаючы сэрца.
Першы крок да прабачэння - гэта яшчэ раз прапусціць праз сябе боль, які вам учынілі. Варта яшчэ раз перажыць гэты боль, каб з нім растацца. Часам, калі нас хтосьці раніць, мы нават не заўважаем, што канрэтна адбылося. Мы проста адчулі боль. Але ўжо праз хвіліну мы пачалі рабіць штосьці іншае і выгналі са сваёй свядомасці слова, якое раніла нас. Часам, калі мы ўспамінаем канкрэтныя абставіны непрыемнай сітуацыі, боль вяртаецца да нас з усёй саёй вастрынёй. Толькі тады мы сапраўды пачынаем разумець, як моцна нас пакрыўдзілі.
Другі крок засноўваецца на тым, каб перажыць увесь гнеў, які нарастае ў глыбіні душы адносна чалавека, які нас пакрыўдзіў. Прабачэнне гняздзіцца ў канцы злосці, а не на яе пачатку. Пакуль той, хто нас раніў, застаецца ў нашай свядомасці як джала, рана не можа загаіцца. Злосць з'яўляецца сілай, якая дазваляе вырваць з сябе нож, якія параніў. Пакуль нож знаходзіцца ўнутры нас, мы адчуваем толькі траўму, але мы не можам паглядзець у твар таго, хто нас пакрыўдзіў. І калі мы паглядзім на крыўдзіцеля са здаровай дыстанцыі, мы можам заўважыць, што той, хто нас параніў, сам з'яўляецца траўміраваным дзіцём, і што ён пакрыўдзіў нас, таму што яго самога неаднаразова крыўдзілі.
Трэці крок у дарозе да прабачэння ляжыць у тым, што на дыстанцыі, якую мы атрымалі ў выніку свайго гневу, мы можам аб'ектыўна ацаніць, што стала прычынай болю.
Мы бачым тое, што на самой справе стала прычынай гэтай траўмы, што сапраўды адбылося. Калі траўма трапіла ў чуллівае месца, яна толькі развярэзіла старую рану. І менавіта гэта баліць больш, чым сама рана.
Калі мы ўжо дапусцілі да сябе злосць, нам гэта дапаможа лепш зразумець: гэты чалавек параніў нас свядома, ці мы адчулі сябе такімі пакрыўджанымі толькі таму, што ён закрануў старую раную.
Я вельмі часта чую ад жанчы, якія падвяргаліся гвалту ў дзяцінстве з боку сваіх родных, што ім вельмі цяжка выклікаць гнеў аднсона сваіх крыўдзіцеляў. Аднак пакуль яны не пройдуць праз гнеў, ім вельмі складана ацаніць сваю рану і асвабадзіцца ад яе. Разам з болем яны адчуваюць глыбокі смутак і пачуццё віны. Смутак паралізуе іх, а пачуццём віны яны раняць самі сябе. Яны папракаюць сябе ў тым, што пастаянна хадзілі да свайго дзядзькі, які дазваляў сабе з імі непрыстойныя дзеянні, што яны ў сваю чаргу не абараняліся, як трэба было. Яны зусім не разумеюць, што, будучы дзецьмі, яны былі бязсільныя. Яны шукаюць свайго ўдзелу ў віне, тым самы павялічваючы рану, якую ім хтосьці нанёс. Менавіта таму яны павінны прайсці праз гнеў. Яны не павінны ў хуткім часе зразумець гэтага чалавека. Тое, што ён зрабіў, было чымсьці асабліва жорсткім. Гэта была глыбокая траўма. Той, хто раніў іх у асабліва інтымным месцы, пакрыўдзіў іх асобу, іх жаноцкасць. Дзіцё ніколі не будзе ў такіх выпадках вінаватым, яно заўсёды мае натуральныя адносіны да сваёй сэксуальнасці, вінаваты заўсёды дарослы, які пакрыўдзіў дзіця такім чынам. Толькі тады, калі такая жанчына выкіне з сэрца свайго крыўдзіцеля, яна можа дазволіць сабе наступныя думкі: "Можа ён таксама быў пакрыўджаны. Можа, калі ён быў дзіцём, ён таксма быў ахвярай і г. д." Тады можа ўзнікнуць думка аб прабачэнні. І калісьці сэрца сапраўды зможа дараваць. Мы адсоўваем ад сябе траўму, аддаем яе Богу, каб Ён залячыў рану.
Чацвёрты крок - гэта вызваленне ад улады крыўдзіцеля. Пакуль мы не даруем яму, мы даем яму ўлада над намі, таму што ўвесь гэты час мы звязаны з ім унутрана. Магчыма, мы ўжо выкінулі са свядомасці траўму, але ўсё роўна, як толькі мы падумаем пра крыўдзіцеля, унутры падымаецца пачуццё адчаю і нянавісці. Гэтым мы не робім сабе паслугу.
Часам нянавісць можа быць нават пажаданай: яна можа даць нам сілу, каб дыстанцыявацца ад крыўдзіцеля. Калі, аднак, мы пастаяна ў ёй трываем, яна пачынае нас забіваць. Мы нібы трапляем у рабства. Крыўдзіцель яшчэ мае над намі ўладу. Некаторыя людзі ніяк не могуць трываць у добрым здароўі, таму што не могуць прабачыць. Некаторыя не могуць нават адысці з жыцця, таму што не могуць прабачыць. У іх сэрцы яшчэ трывае нешта іншароднае.
Прабачэнне вызвляе ад гэтага цяжкага каменя, які ляжыць на сэрцы, вызваляе ад яду, які атручвае яго. Калі, прабачаючы, мы вазваляем сябе ад улады іншага чалавека і ад яго шкоднага ўздзеяння, мы самі атрымоўваем выгаду, таму што прабачэнне ўжо не з'яўляецца чымсьці, што пераўзыходзіць нашыя сілы, а толькі тым, што вызваляе і лечыць.
З кнігі "Прабач самому сабе" а. Anselm Grün OSB
Паводле deon.pl