Якая карысць чалавеку, калі ён здабудзе ўвесь свет, а душы сваёй пашкодзіць? (Мацвей 16:26) З кожным годам жыццё становіцца ўсё больш мудрагелістым. Жыццё прыносіць у наш дом усё больш складанасцяў, а мы - усё больш розных прадметаў. Праблема з прадметамі не столькі ў іх колькасці, а ў даглядзе за імі - іх трэба дзесьці захоўваць, з іх трэба праціраць пыл, іх трэба страхаваць, і часам нават чыніць.
Не трэба доўга працаваць, каб выйсці на той узровень, калі Вы з прадметамі памяняецеся месцамі - ужо не яны для Вас, а Вы для іх. Хутчэй за ўсё, на цяперашні момант у Вас ужо больш усялякіх прадметаў, чым у Вашых эканомных бацькоў. Мы нават цэлую нішу прыдумалі і пабудавалі, такога не было яшчэ пяцьдзесят гадоў таму - у арэнду здаюцца не толькі дамы, але і склады ўсіх памераў для кампаній і для асобных людзей, дакладней, іх рэчаў.
Ці мала што нас чакае, не трэба нічога выкідаць, думаем мы. А хтосьці проста калекцыянуе розныя прадметы - няхай гэта будзе гараж з іншамаркамі або проста гараж старой рухляддзю. Але Бог не так усё задумаў.
Мы нічога не зможам забраць з сабой, несмяротная толькі душа. Да чаго прывязаная наша душа? Ці не адцягваюць прадметы нашу душу ад яе Творцы? Ці не пашкодзіць нам нашае пастаяннае рэчанабыванне? Ці не займае яно ўвесь наш час і не адцягвае нас ад малітвы?
Езус прыйшоў аб’явіць нам Айца. У Яго не было месца прыхіліць галаву - у яго не было нічога матэрыяльна каштоўнага. Затое Ён цаніў людзей і адносіны з імі. Не ці варта нам паступаць па Яго прыкладу і на ўсялякі выпадак некалькі перагледзець нашыя каштоўнасці?
Аўтар Рык Уорэн