Калі чалавек памірае праз самагубства, тыя, хто застаўся, часта задаюць сабе тое ж балючае пытанне: "Што я мог зрабіць, каб не дапусціць гэтага?" У большасці выпадкаў адказу няма, і ніхто не павінен браць на сябе поўную асабістую адказнасць за тое, што не змог прадухіліць самагубства блізкага чалавека.
Аднак, паралельна з ростам разумення самагубства як з'явы, а таксама прычын гэтай з'явы павялічваюцца і намаганні па яго прафілактыцы. Калі буйныя супольнасці змогуць навучыцца прадухіляць самагубствы, то гэта значна дапаможа ў памяншэнні іх колькасці. "Вызначэнне, ці ёсць для пэўнага чалавека рызыка самагубства, з'яўляецца складаным працэсам", - кажа эксперт па прадухіленні самагубстваў Дэвід Літтс, намеснік дырэктара па прафілактычнай працы Развіваючага Адукацыйнага Цэнтра. "Фактары, якія павышаюць верагоднасць самагубства пэўнага чалавека, лёгка назваць", - кажа ён, - "значна цяжэй вызначыць і рэальна ацаніць узровень небяспекі для канкрэтнага чалавека".
Любы тып жыццёвых нягод можа павялічыць рызыку самагубства. Гэта адносіцца і да негатыўнага вопыту дзяцінства, які мог мець месца ад 15 да нават 20 гадоў таму. Але нехта з вялікай колькасцю такіх фактараў, магчыма, ніколі нават не падумае аб самагубстве, у той час як іншы толькі з некалькімі фактарамі можа апынуцца ў вялікай небяспецы. Дык як жа мясцовыя суполкі могуць дапамагачы прадухіліць самагубства,калі яны не ведаюць, рэальны ўзровень небяспекі для канкрэтнага чалавека? "Ёсць пэўныя рэчы, якія, на нашу думку, могуць мець вялізны ўплыў, - кажа Літтс. Гэта рэчы, якія мо-гуць быць карыснымі для любога, не залежна ад таго, ці існуе для яго рызыка самагубства ці не. Да іх варта аднесці моцныя сацыяльныя сувязі, пачуццё прыналежнасці і наяўнасць мэты, а таксама надзею. Гэта ўсё могуць забяспечыць рэлігійныя супольнасці. Яны яднаюць людзей у Хрысце, што дае ім стымулы да жыцця. Маючы моцнае пачуццё ду-хоўнасці, веры ў Бога і падтрымку, царкоўная супольнасць, відавочна, мае ўсё, каб дапамагчы ў прадухіленні самагубства", - кажа Літтс. Нават звычайныя малітвы падчас св. Імшы за людзей, якія пакутуюць ад дэпрэсіі або іншых формаў псіхічных захворванняў, могуць мець вялікае значэнне для тых, хто змагаецца.
“Кожны раз, калі я размаўляю з духоўнымі лідэрамі абшчын, я стараюся паказаць ім, што тое, што яны робяць у рэлігійнай супольнасці можа нават з большым поспехам прадухіліць самагубства, чым тое, што могуць зрабіць псіхіятры", - кажа Літтс. Аднак рэлігійныя супольнасці не ў стане, тым не менш, справіцца ні з адным псіхічным захворваннем, якое можа прывесці да самагубства. Нават калі чалавек знаходзіць суцяшэнне сярод вернікаў, ён усё яшчэ мае патрэбу ў атрыманні лячэння, яму варта звяртацца да спецыялістаў у галіне псіхічнага здароўя. Вырашыць атрымоўваць такую дапамогу з'яўляецца цяжкім крокам, і парафія можа споўніць важную ролю падтрымліваючы асобы, якія пакутуюць ад псіхічных захворванняў, у іх рашучасці звярнуцца па яе. "Нам трэба гаварыць з лідэрамі нашых па-рафій, аб навуковых асновах самагубства і людзях, якія могуць по нейкім прычынам гэта зрабіць," кажа Эн Шэжэр, сустаршыня Нацыянальнага каталіцкага партнёрства па пытаннях псіхічнай інваліднасці. "Мы павінны ведаць, хто звяртаецца да нас, а таксама быць у стане прыняць чалавека са спачуваннем і разуменнем".
Псіхічнае захворванне, як правіла ідзе незаўважальна, але Шэжэр кажа, што парафіі – гэта добрыя месцы для таго, каб заўважыць самыя першыя, нязначныя яго праявы. Калі удзельнік хору пачынае спазняцца, або не прыходзіць на рэпетыцыі, калі чалавек губляе цікавасць да службы, якой дагэтуль быў захоплены, то гэта можа быць прыкметай таго, што ён мае патрэбу ў дапамозе. У такіх выпадках, як падкрэслівае Шэжэр, недастаткова проста рэкамендаваць чалавеку, звярнуцца па дапамогу, бо такія людзі могуць не разумець, наколькі небяспечны іх псіхалагічны стан, або могуць не жадаць прызнаваць, што яны пакутуюць ад псіхічных захворванняў. З такім хаосам ў жыцці, яны могуць не быць у стане прайсці даследванне і нават проста пачаць шукаць прыдатных крыніц дапамогі. «Мала сказаць, што дапамога даступна, - кажа Шэжэр. - Калі вы бачыце каго, хто мае патрэбу ў дапамозе, вы павінны аказаць яе. Простыя словы: "Ці магу я дапамагчы вам знайсці дапамогу?» значаць так многа! Большасць людзей нават не маюць паняцця, куды ісці».
Шэжэр рэкамендуе парафіям і ВНУ інфармаваць усіх супрацоўнікаў і валанцёраў аб рызыках самагубства і вучыць таму, як сваечасова задзейнічаць. Яна параўноўвае гэта з навучаннем правільнаму захоўванню ў выпадках сэксуальнага насілля: можа, людзі, якія гэтаму навучаюцца, ніколі і не сутыкнуцца з падобнай з'явай у паўсядзённым жыцці, але ў некаторых выпадках гэтыя веды могуць мець істотнае значэнне. "Калі б мы зрабілі тое ж для самагубства, то вас бы ўразіла, як шмат людзей можна было б выратаваць, - гаворыць яна.
Паводле usacatholic.org
Пераклад Любоў Сетак