Я была фрэшмэнам (студэнтам перад першай экзаменацыйнай сесіяй, рэд.). У каледжы, калі з'явіўся Facebook, і добра памятаю, што ў той момант падумала: “Навошта мне гэта патрэбна, калі ў мяне ёсць AOL, Instant Messenger і MySpace?”.
Што ж, шмат чаго з той пары змянілася, як Facebook, Twitter, Pinterest, Instagram (і яшчэ пара - тройка іншых электронных сервісаў, пра якія мне мала што вядома) адначасова нас наблізілі і аддалілі. За выключэннем некалькіх універсальна абразлівых заяў або малюнкаў, гэта зона свабодная ад правіл, дзе мы можам ўзаемадзейнічаць з грамадствам з мінімальнай асабістай адказнасцю за наступствы нашых дзеянняў.
Пры адсутнасці рэкамендацый па адпаведнаму і ветліваму нэцікету (сеткаваму этыкету, рэд.) сацыяльных медыя, нам застаецца вызначыць адпаведныя межы для навігацыі па, здавалася б, бясконцым магчымасцям, да якіх мы маем доступ.
Перад тым, як заснэпіць яшчэ адзін здымак гарачага шакаладу з грывай пены на вашым працоўным стале, мы зможам атрымаць выгаду з невялікай паўзы – за дадатковыя 30 секунд паставім самым сабе пяць даволі простых пытанняў, якія могуць прымусіць нас адключыць сацсеткі ці хаця б перагледзець стыль іх карыстання.
Ці шукаю я прызнання?
Калі вы праходзілі ўводны курс псіхалогіі, то, мабыць, чулі пра Фрэдэрыку Скінар і яе тэорыю аперантнай абумоўленасці. Скінар прапанаваў, каб мы вучыліся паводзінам праз акцэптацыю.
Калі я шукаю акцэптацыі праз свае пасты (публікацыі ў сацсетках, рэд.), і пачынае ўздымацца гэты чырвоны сцяжок, каб паведаміць пра кожнага чалавека, які заўважыў мяне, то гэта называецца не інакш, як прызвычаенасць да ўзнагароды. І гэта сапраўды дзейнічае. Я адчуваю сябе лепш, таму працягваю вяртацца за падмацаваннем. Наступны раз, калі ў мяне ўзнікне патрэба адабрэння, тады я вярнуся да крыніцы, з якой давялося выпіць мінулы раз, і цыкл падмацавання працягнецца.
Што за вялікая патрэба прымушае вяртацца? Магчыма, гэта жаданне стаць членам акрэсленай супольнасці або звязана з нявырашаным канфліктам з кімсьці, каго я люблю. Ці, быць можа, мне проста падабаецца, прыносіць іншым задавальненне і атрымоўваць ад іх пахвалу. Калі сваім карыстаннем інтэрнэтам вы заспакойваеце патрэбу ў адабрэнні, разгледзьце больш здаровыя спосабы вырашэння гэтай праблемы.
Ці мае допісы заспакойваюць маё самахвальства?
Дзе адсутнічае ўнутраны супакой, яго месца запаўняе самаузвышэнне. Шчыра кажучы, кожны з нас здагадваецца, да якога лагеру прыналежыць.
Калі апостал Павел растлумачыў, што значыць любіць іншых, ён асобна падкрэсліў, што любоў не ўзвышаецца. Гэта не “проста выява” або “твіт”, але магчымасць любіць іншых так, каб паступаць так, як гэта рабіў сам Хрыстос.
Пазнайце свае духоўныя намеры і пакіньце, перш, чым вырашыце выкарыстаць сацыяльныя медыя ў якасці дарослай версіі гульні “Кракадзіл”.
Ці я чымсці незадаволены?
Вы шукаеце чагосьці “лепшага”? Калі так, то ідзіце за Богам. Нішто з таго, што вы чытаеце, пішаце або бачыце, не ў стане здаволіць гэтае пачуццё.
Замест гэтага, спытайце сябе, чым вы незадаволеныя і задавольце вашыя патрэбы. Калі мы сёрфім у сацыяльных сетках карыстаючыся матрыцай незадаволенасці, то усё, што знойдзем, будзе зафарбавана горыччу і няўдзячнасцю. Іх жыццё будзе выглядаць ярчэй, у той час, як нашае, адчуе недахоп сэнсу.
Не дазваляйце самым сабе забыць аб тым, што іх свет такі ж звычайны, падобны да нашага, а наша жыццё гэтак жа захапляльнае, як у тых, хто на другім канцы сеткавага злучэння. Ці верыце вы ў гэта ў глыбіні душы? Калі не, то спыніцеся, дэактывуйце свой профіль на некалькі месяцаў. Стварыце прастору для пераацэнкі і пошуку адказаў там, дзе іх сапраўды можна знайсці. Перастаньце кіраваць запыты ў віртуальны свет!
Ці гэта не занадта асабістае?
Калі мой сын сядае на мае калені, ён не хоча, каб я зрабіла яму фотаздымак і запосціла Facebook. Яму ўсё роўна, што хтосьці можа захапляцца тым, што ў мяне ёсць мілае дзіця. Ён проста хоча, каб я трымала і глядзела на яго, каб адчуваць яго мяккія, пухленькія ручкі і ўглядзецца ў яго вочы.
Калі мы, спажываючы абед з другім чалавекам, адлучаемся ад працэсу дзеля таго, каб замясціць яго выказванне а Twitter, мы тым самым запрашаем на размову сотні людзей, хоць, магчыма, такая размова была свята асабістая, і губляем тыя салодкія ўспаміны, якія маглі захавацца, калі б словы суразмоўцы засталіся проста паміж намі.
Не абавязкова дзяліцца ў сацыяльных сетках кожным важным момантам. Фактычна многія з лепшых жыццёвых эпізодаў праходзяць у прыватным парадку. Калі мы прыпыняем момант, які адбываецца тут і цяпер, спрабуючы ўціснуць яго прыгажосць у 140 або і менш сімвалаў, то робім гэта коштам ахвяры досведу самога моманту. Мы таксама крадзем адзін у аднаго нешта, што было згублена ў нашым лічбавым стагоддзі – утрымліваючы толькі жменьку ўспамінаў паміж намі і тымі, да каго мы бліжэй за ўсё. Або нават проста паміж намі і Богам.
Ці міласэрна гэта?
Вернемся да св. Паўла і яго закліку любові. “Любоў доўгацярплівая, любоў ласкавая...”.
Сучасная маскультура кажа, што мы маем права каментаваць ўсё, незалежна ад таго, ці гэта якімсці чынам датычыла нас і не ўлічваючы, як гэта можа паўплываць на іншых.
Камунікацыю face-to-facе мы замянілі сварлівасцю і насмешлівымі мемамі, пішучы зневажальныя твіты на адрас знакамітасцяў, ці адкрыта крытыкуючы асоб, з якімі ніколі не сустракаліся. Мы хаваемся за тым, што яны не могуць абараніць самых сябе і за тым, што на экране ніхто не выставіць нашае асабістае жыццё для грамадскай крытыкі.
Нам далі сховішча, з якога мы можам кідаць гранаты, не патрабуючы ўзамен узяць адказнасць за нашыя словы, якія уплываюць на іншых людзей і пэўным чынам знаходзяць сваё адлюстраванне ў супольнасці Касцёла. Езус сказаў, што свет спазнаѐ нас па нашай любові. Якія паведамленні мы дасылаем?
Лепшы спосаб
Сацыяльныя медыя, здаецца, збудаваныя вакол ідэі, што яны могуць уціснуцца амаль што ў кожную сферу нашага жыцця. Калі мы гэта дапусцім, менавіта так можа і здарыцца.
Нашы бацькі вучылі нас прынцыпам самаабароны. Стаўшыся дарослымі, мы ўзялі адказнасць за свой уласны дабрабыт і асабовы ўзрост, працу па ўпарадкаванні асабістага жыцця і пастаноўцы непрыемных пытанняў. Мы імкнемся да больш шырокага стылю нашых адносін, да адкрывання іншых і новых шляхоў нашых дзеянняў, якія маюць адлюстроўваць любоў Хрыста для свету.
Варта адзначыць, што гэта пытанні, якія мы задаем самым сабе, а не крытэрыі для інтэрпрэтацыі і ацэнкі іншых. Мы не можам ведаць іх сэрца больш, чым яны могуць ведаць нашы.
Давайце спынімся і сумленна адкажам – ці кожнае апублікаванае слова або фотаздымак адлюстроўвае любоў і мудрасць?
Кара Джойнер, Relevant Magazine
Выява паводле youthpolicy.org