У мяне праблема. Я чалавек-угоднік. Маё жаданне зрабіць усіх шчаслівымі прыйшло дастаткова нявінна. У касцёле нас вучылі, што Езус абыходзіўся ласкава з людзьмі. Гэта меркаванне, якое мне давялося перагледзець у маім дарослым жыцці і прызнаць скажоным ў лепшым выпадку і памылковым у горшым.
Атрымліваецца, што ніводзін з пладоў Духа не мае нічога агульнага са слабахарактарным угодніцтвам. Мне складана сказаць «не». Мне нялёгка быць сумленным. Я з цяжкасцю праяўляю іншыя эмоцыі, акрамя пазітыўных.
Я толькі што скончыў станавіцца «добрым» хрысціянскім хлопцам і дзіўлюся, у чым жа я памыляюся. Мы ўсе вінаватыя ў нейкай меры, не жадаючы быць сумленнымі з людзьмі, баючыся закрануць іх пачуцці, выглядаць менш духоўнымі або згубіць сябра. Часта за кошт нашага ўласнага дабрабыту, мы перастрахоўваемся, перабіраем і абцяжарваем самых сябе ў імя таго, каб быць добрымі хрысціянамі. Якім чынам гэта адбываецца?
Уявім сам, што Вас запрасілі на гэтую агідную, «махровую» калядную вечарыну, на якую вы сапраўды не хацелі прыйсці, але яе праводзіць лідар вашай малой групы. Таму мы абавязваем сябе і спадзяемся, што па меншай меры, там будзе добрая ежа і вы атрымаеце прыстойны “непатрэбны” падарунак. Вас проста завальвае эсэмэскамі Вашая сяброўка, якая не можа пазбірацца у сваім жыцці, і вы стараецеся ёй адказаць з натхненнем і любоўю, хоць дакараеце сябе, чаму наогул калісьці далі ёй свой нумар і думаючы, калі нарэшце зможаце пайсці і адпачыць. У Вас, напэўна, ёсць сябар, які пазычыў Вам сваю любімую кнігу, але вы не прачыталі нават аднаго раздзела, таму што яна вельмі нудная. Тым не менш, калі ён спытае Вас пра гэта, вы скажаце яму: "О! Гэтая кніга цікавая!»
Чаму мы так паступаем? Таму што многія з нас памылкова лічаць, што з’ява быцця «ветлівым угоднікам» падобная да быцця «набожным». Мы не гладзім супраць поўсці, не парушаем якіясці сацыяльныя рытуалы, не з’яўляемся шчырымі і не хочам казаць «не». Чаму мы робім гэта для сябе? Таму, што мы занадта ветлівыя, хаваючыся пад маскай веры і выконваючы абавязкі, якія высмоктваюць з нас жыццё. Усё таму, што мы чамусьці лічым, што менавіта сам Бог хацеў, каб мы так жылі.
Тым не менш, уважліва аналізуючы жыццё Божага Сына, мы бачым, што часам Хрыстос рабіў рэчы, якія не былі «ветлівым» выкананнем Божай волі, а яна нашмат вышэй, чым спаўненне пажаданняў людзей. У гісторыі ўваскрашэння Лазара мы бачым тры састаўляючыя характару Хрыста, якія могуць натхніць нас жыць так, як Ён жыў: Езус сказаў «не». Езус сумленны. Езус дэманструе не толькі пазітыўныя эмоцыі. Нават пачуўшы вестку пра хваробу свайго сябра, Ён чакаў два дні, каб да яго прыйсці. Вучні прасілі яго застацца, бо нядаўна ў Юдэі габрэі мелі намер каменаваць, але Езус сказаў «не», не таму, што паддаўся ціску акружэння, але таму што верна спаўняў сваю місію, волю свайго Айца.
Марта і Марыя не хавалі сваёй незадаволенасці, што Езус не прыходзіў да іх. Яны лічылі, што калі б Хрыстос быў там, то, вядома, іх брат бы не памёр. Аднак мэтай Хрыста было ўваскрашэнне Лазара, каб паказаць Божую моц, а не ўратаваць яго ад смерці. Размаўляючы з Мартай Божы Сын не прыдумваў нейкіх гісторый пра тое, чаму спазніўся, але сказаў ёй шчыра, што яе брат будзе жыць – гэта было мэтай Яго прыходу.
Нарэшце, Езус не зрабіў набожнага або ганарлівага папроку знаходзячыся сярод людзей, якія балюча перажывалі страту Лазара. Ён не супакоіў іх боль фразай «Такая воля Божая». Ён не абдымаў іх і не казаў: «Усё будзе добра». Не, на той момант Езус не хаваючы свайго болю плакаў з тымі, хто плакаў па Лазару, таму што яго любіў.
Многія з нас чалавеку з іншымі поглядамі не адважацца, прадставіць сваё меркаванне з якім мы моцна перакананыя ў сумленні. Езус сказаў «не», і мы не павінны баяцца адкрыта казаць «не». Многія з нас не могуць быць сумленнымі з людзьмі, асабліва калі адчуваюць, што тыя могуць іх падвесці. Мы апраўдваемся ці нават хлусім, каб выглядаць лепш, замест таго, каб шчыра гаварыць з іншымі. Многія не могуць паказваць сваіх эмоцый, акрамя пазітыўных, лічачы, што гэта – сапраўдная хрысціянская пазіцыя.
Даверыцца Езусу, каб Ён дзейнічаў, не патрабуе ад цябе абавязковага «пазітыўнага» абыходжання з людзьмі, але несумненна вядзе цябе да «шляхетнасці». Магчыма гэта не заўсёды будзе прыемным, эфектыўным ці нават бяспечным, але гэта будзе верным шляхам, дзякуючы чаму мы будзем мець гонар называцца паслядоўнікамі Хрыста.
І апошняе. Некаторыя прачытаўшы гэты артыкул могуць трапіць у іншую крайнасць, антонім людзей-угоднікаў – выкарыстоўваць гэтую інфармацыю, каб стаць «падонкам дзеля Езуса», тым, хто заклікае людзей гаварыць «праўду ў любові», але не маючы гэтай самай любові. Тым, каго можна акрэсліць, як чалавека, які мае «духоўны дар» смутку. Калі ласка, не будзьце такімі людзьмі.
Хоць Езус, вядома, па сутнасці адрозніваецца ад хрысціянаў-чалавекаўгоднікаў, якімі многія з нас час ад часу становяцца, Ён, вядома, не хоча нас забіваць такой праўдай.
Божа, дай нам разважлівасці, мудрасці і такту, дазволіць кіраваць у нашым жыцці Св. Духу, каб больш і больш прападабняцца да Хрыста.
Eric Hoke, «Jesus Didn’t Call Us to be ‘Nice‘»,
The Relevant Magazin