Наперакор распаўсюджаным думкам, хрысціянская духоўнасць вядзе да радасці. Святыя і містыкі акрамя “цёмных начэй” бралі ад жыцця кожную радасць.
5. Забытае мастацтва жыцця – хрысціянская духоўнасць.
Найменшую чалавечую праяву – сяброўства, прымалі, як “дар і ласку”, і нават напамін, які змяняў іх жыццё, прымалі як “голас Бога”. Таму няма нічога дзіўнага ў тым, што дома бацькі для дзяцей былі аўтарытэтам, а ў школе – настаўнікі. Духоўнасць уводзіла незвычайны парадак у грамадстве і давала магчымасць і час для перадачы ведаў. Св. Аугустын апісвае радасць, якую дала яму – як настаўніку – магчымасць працаваць у такой школе (Споведзь).
На месцах працы, дзе працуюць хрысціяне, пануе сямейная атмасфера, а словы вымовы ці заўвагі змяшчаюць у сабе прыметную “ноту міласэрнасці” – ніколі не адбіраюць надзеі. Вядома, што нідзе няма ідэальных умоў, але, закранаючы гэтую тэму, неабходна звярнуцца да біяграфій святых.
Трэба адзначыць, што хрысціянская духоўнасць шматразова перавышае сучасную псіхалогію, сацыялогію, педагогіку, а тым больш сучасны погляд чалавека. Яна вельмі багатая і адносіцца да рэчаіснасці ўласна невядомай сучаснаму чалавеку. Хто можа ўявіць сабе словы святой (хворай на рак касцей), якая гаворыць: “Пан, досыць ужо! Не давай мне столькі слодычы! Ты вельмі шчодры!”.
Таксама як ніхто не можа сабе ўявіць паралізаванага чалавека прыкаванага да ложка, які смяецца і спявае радасныя песні. Але менавіта такія карціны не з’яўляюцца чужымі хрысціянству, а можна іх убачыць побач з санктуарыямі.
6. Суцяшэнне духа.
Гэты тэрмін зусім не ўжываецца ў сучаснай свядомасці. Часцей гавораць пра стрэс, пра працу, вольны доўгі адпачынк, канікулы і г.д.
Тымчасам у хрысціянстве ўжываюцца іншыя тэрміны, звязаныя з хрысціянскай духоўнасцю. Напрыклад духоўнае суцяшэнне: пэўнае духоўнае парушэнне, дзякуючы якому душа распальваецца ў любові да свайго Творцы і Пана, а ў выніку не можа ўжо любіць ніякую рэч, створаную на зямлі для яе ж самой, але толькі ў Творцы ўсіх рэчаў.
Інакш, гэта імпульс для душы, які напамінае, ажыўляе, умацоўвае і асвятляе яе для таго, каб магла перажыць час выпрабавання і крызісу.
Суцяшэнне як дар ласкі, які закаляе чалавека ў перакананні, што хаця б у час спакусы і цемры Бог, здавалася, не прысутнічаў, у рэчаіснасці нічога не можа Яго замяніць, і ніякае стварэнне не задаволіць людскога жадання любові.
Чалавек, які вядзе духоўнае жыццё, можа заўсёды адчуваць блізкасць Бога, не паддавацца адчаю і суму, нягледзячы на нейкія пачуцці схіляючыя да вагання.
Суцяшэнне можа выражацца слязамі, якія з’яўляюцца знешнім праяўленнем таго, што адбываецца ў сэрцы. У адносінах паміж людзьмі слёзы - з’ява натуральная. Выражаюць радасць, хваляванне, боль па страце кагосьці блізкага, сум і г. д.
У жывой хрысціянскай духоўнасці слёзы з’яўляюцца дарам, які не мае нічога агульнага з істэрыяй ці са сцверджаннем, што не прыстояць яны дарослым, а асабліва мужчынам.
Наадварот! Плач перад Богам з’яўляецца знакам вялікай сілы, што гэта ўвесь чалавек (усё цела і эмоцыі) перажывае кантакт з Творцам і чэрпае сілы ад Яго.
Слёзы дазваляюць сканцэнтраваць думкі і сэрца на Богу і даюць адлегласць да перажывання страху. Абяцаюць Уваскрасенне ці бясконцую радасць з сустрэчай Бога тварам у твар.
"Маліся спачатку аб дар слёзаў (…). Маліся са слязамі, і твая просьба будзе выслухана. Нічога так не радуе Пана, як просьба са слязамі" (Эвагрыуш).
Праз слабасць, напрыклад, слёзы ці рахунак сумлення і споведзь можна атрымаць нязвыклую сілу суцяшэння. Святыя людзі гавораць пра цемру, пасля якой атрымліваеш святло, у якім выразна разумееш, што рабіць, як сябе паводзіць.
Аднак натуральнай і пачатковай дарогай для чалавека з’яўляецца Слова Божае. Хрысціянства гаворыць проста: Святы Дух асвятле думкі і сэрцы, паказвае таямніцы, як гэта словы Евангелля даюць магчымасць напоўніць сілы, каб ісці за гэтым натхненнем.
Але гэта адбываецца перш за ўсё ў малітве і Эўхарыстычнай Адарацыі.
7. Сучасныя людзкія крызісы.
Духоўнае жыццё перш-найперш з’ўляецца цярплівым чаканнем, гэта значыць, чаканнем у цярпенні, падчас якога влікая колькасць няздзейсненых перажываннў напамінае нам пра Божую адсутнасць. Аднак гэта чаканне з надзеяй дае нам магчымасць адрозніць першыя прыкметы прыхода Бога сярод нашага болю. Да таямніцы Божай прысутнасці можна наблізіцца, толькі дзякуючы свядомасці Яго адсутнасці. Сярод суму з прычыны адсутнасці Бога адкрываем Яго сляды і ўсведамляем сабе, што наша жаданне любіць Бога, нараджаецца з любові, якою ён дакранаецца да нас. У цярплівым чаканні на Улюбёнага адкрываем, што ён ужо напоўніў наша жыццё. Як расце любоў маці да сына, калі ён знаходзіцца далёка, як дзеці вучацца больш цаніць сваіх бацькоў, калі знаходзяцца дома адны, і як закаханыя адкрываюць сябе ўзаемна ў час растання, так нашы асабістыя адносіны з Богам могуць стаць больш глыбокімі і больш сталымі, дзякуючы ачышчальным адчуванням Яго адсутнасці. (Генры Ноўвэн).
Сучасны крызіс (нават у эканоміцы) мае свае крыніцы ў пачуццё відочнага аддзялення ад Творцы. Факты эканамічнага росту рэдка мелі месца падчас кіравання людзей, дэкляруючых сябе атэістамі. Наадварот, у Еўропе, напрыклад, у Італіі гаспадарчы ўзрост адбываўся падчас кіравання так званай хрысціянскай дэмакратыі. Гэта былі людзі, якія мелі сем’і, верныя ў шлюбе, хадзілі ў касцёл і дэкляравалі веру. Дастаткова паглядзець на сучасную Венгрыю.
Сённяшні час можна апісаць словамі Св. Ігнацыё: гэта праявы “якія аказваюцца часта надзвычай балючымі для душы. У душы пасялілася цемра, нараджаецца блытаніна і непакой, Бог не дазваляе “адчуць” – так як гэта было ў суцяшэнні. Чалавека атакуе спакуса, кліча яго і прыцягвае тое, чым яшчэ нядаўна грэбаваў, калі быў у суцяшэнні”.
Чалавек паволі пачынае сумнявацца ў асноўных праўдах веры і свайго быту. Прыпісвае Богу абыякавасць у адносінах да сябе, становіцца падазроным і адчувае сябе загнаным, быццам бы знаходзіўся ў бязвыхадным становішчы.
Паступова на нашых вачах пачынаецца адміранне спадзяванняў і ўяўленняў чалавека пра жыццё і пра сябе самога, звязаных са спосабам аб’яўлення Бога.
Св. Ісаак Сірыйскі: “пачуццё пакінутага Богам выражаецца ў цяжкавагкасці цела, млявасці, гультайстве, маркоце, блытаніне ў думках, вынікаючых з фізічнага вычарпання поўнага боязі, песімізму, хвіліннага знікнення надзеі, зацмення свядомасці, адсутнасці чалавечай дапамогі, ненасычальнасці з прычыны недастатковай заспакоенасці патрэб цела…”
У хрысціянскай духоўнасці змяшчаецца незвычайная сіла і ласка. Здаецца, што мы бачым яе, але ў той жа час не заўважаем па прычыне пэўных паводзінаў: гультайства і халоднасці ў духоўным жыцці і нарэшце самае складанае: “Бог хоча нас выпрабаваць, на што мы здольныя і як далёка можам зайсці ў Яго службе і хвале без адчування дапамогі суцяшэння і вялікай ласкі” (Св. Ігнацы).
Напісанае вышэй змяшчае свядомае і прадуманае змяшэнне плоскасцей, але гэтае змяшэнне падманнае.
Аўтар: Стэфан Брысь
Крыніца: fronda.pl
Пераклад: Горбач Святлана