“Прабач”. Лёгка сказаць. Але як? Хопіць раз, а добра? Ці паўтарэнне кожны дзень слова “прабач” мае які-небудзь сэнс? А што, калі ты пры гэтым не адчуваеш ніякай палёгкі і цалкам няма жадання кінуцца абнімаць таго, хто цябе пакрыўдзіў?
Я прабачыў. І далей нічога не адчуваю. Ніякіх пазітыўных эмоцый. Гэта нармальна? Ці абавязкова эмацыйнае перажыванне акта прабачэння? Адкуль вядома, што я прабачыў, калі я далей мінаю асобу, якая мяне пакрыўдзіла? Чаму Бог часта робіць залежным наша выздараўленне ад таго, ці мы прабачылі? Праз гады я пачуў сотні падобных пытанняў. Замест тэарэтычных разважанняў я прапаную апавяданні людзей, якія перажылі прабачэнне і добра ведаюць, якія на смак яго плады.
Кропля па кроплі
“Прабачэнне гэта не від магіі, гэта дзейнасць Пана Бога. Ён у вельмі павольным працэсе, кропля па кроплі ўлівае ў нас пакой”, - расказвае Цім Гуэнард, чэмпіён боксу. Ціма, калі ён быў дзіцём, пакінула маці, яна прывязала хлопчыка да слупа і паехала. Біты бацькам, пабіты аж да непрытомнасці, ён тры гады правёў у бальніцы.
“Я быў ахоплены нянавісцю. На шчасце, я спаткаў чалавека, які верыць у жывога Бога. Я пачаў слухаць ксяндза, які без перапынку гаварыў мне пра прабачэнне. Я злаваўся, таму што ён пастаянна паўтараў тое самае. Гэта працягвалася даволі доўга. А пасля я зразумеў, што гэта як молат, які куе жалеза. І хоць на першы погляд здаецца, што нічога не адбываецца, жалеза лопае. Гэта павольны працэс. Мой бацька не мог прабачыць сам сабе. Яго гэта мучыла, што ён зрабіў у маім жыцці.
Прабачэнне – гэта праблема двух асоб: таго, хто прабачае, і таго, хто не можа прабачыць сябе. На працягу трох з паловай гадоў я пасылаў паштоўкі да бацькі, пісаў яму пра мае дасягненні, пра дзяцей, пра сям'ю. І гэта было для яго збаўленнем”.
“Пан Езус кажа, што калі мы не прабачым нашым крыўдзіцелям, то і Айцец не прабачыць нам нашых він, – нагадвае кс. Сымон Кіера, рэкалекцыяніст і духоўны айцец сясцёр-ядвіжанак у Катавіцах. – Езус павучае, што калі хто-небудзь будзе вінаваты перад намі сем разоў і сем разоў папросіць прабачэння, то мы павінны яго прабачыць. Калі Ён паміраў на крыжы, зрабіў нешта большае – прабачыў тым, хто Яго ўвогуле не прасіў пра прабачэнне! Прабачыў тым, хто не шкадаваў за свае ўчынкі. І не толькі прабачыў, але прасіў пра прабачэнне свайго Айца. Я спатыкаю шмат асоб, якія гавораць што не могуць прабачыць. Яны маюць у сабе такое жаданне, але крыўды і раны здаюцца ім надта глыбокімі, каб быць прабачанымі. Яны носяць ў сабе шмат горычы, жалю і нават гневу і ім здаецца, што пакуль гэтыя негатыўныя пачуцці ў іх не згаснуць, да таго моманту яны не будуць ў стане прабачыць. Прабачэнне гэта акт волі і не павінен быць звязаны са зменай настрою! Прабачэнне не адносіцца да пачуццяў. Гэта выбар маёй волі, простае рашэнне: прабачаю”.
Што нас блакіруе?
“Некалькі месяцаў назад я пачала задаваць сабе пытанне: чаму мае жыццё не мае плёну, чаму я не жыву ў дастатку, калі Бог даў мне такое абяцанне? – расказвае Аляксандра Сцэліна (дапамагае падчас Імшы з малітвай пра здароўе ў Хожове). – Што не так? Ці Яго словы спатыкаюць у ва мне якую-небудзь перашкоду? На малітве ў супольнасці паявілася прароцтва пра дрэва, якое не прыносіла пладоў, якому Пан хоча даць яшчэ адзін шанец. Ён хоча яго акапаць і ўгнаіць глебу, каб яно нарэшце давала плады. Гэта быў адказ на маё пытанне! Я зачапілася за яго, як за апошні шанец на выратаванне! Я малілася: “Асвяці мяне Пане! Удобры. Я хачу, каб мае карані пайшлі ў глыбіню і пачалі чэрпаць толькі з Цябе!”.
Мне не прыйшлося доўга чакаць на адказ. На рэкалекцыях я пачула, што трэба глыбей ўвайсці ў прабачэнне. Яно – ключ да выздараўлення і свабоды. Тое, што здарылася пасля вяртання дамоў, перарасло мае спадзяванні. Уначы мне прысніўся сон. Сніліся мне асобы, якіх я даўно прабачыла. Здарэнні ажылі перад вачыма. Я ведала, што Пан хоча, каб я ізноў прабачыла. Гэтым разам больш глыбока. У ва мне быў жаль… Я чула, што прабачэнне – гэта акт волі. Мне прыгадаліся словы айца Джозефа Марыі Верліндэ, які гаварыў, што прабачэнне гэта перш за ўсё ласка Пана, і яна ўзмацняе волю. У той самы дзень я патэлефанавала знаёмым. Папрасіла ў іх прабачэння. На наступны дзень пайшла да чарговай асобы і папрасіла пра еднасць. Які плод дадзенага ўчынку? Вялікі пакой у сэрцы. Пакой. Які я даўно не адчувала. І радасць! На працягу некалькіх дзён пачалі знікаць сімптомы хваробы, якой я хварэла амаль год. Цалкам знік боль галавы, ад якога я пакутавала большую частку тыдня. Гэта прыгажосць прабачэння. Гэта сапраўдны ўваход у Яго благаславенства!
Як гэта робіцца?
“Часта ў духоўным кіраўніцтве прапануецца на картцы паперу напісаць імёны асобаў, якія нас пакрыўдзілі, а каля іх напісаць, што ў іх паводзінах нас раніла, - тлумачыць кс. Кіера. – Пасля трэба такі ліст узяць на малітву і становячыся перад Езусам, свядома прагаворваць словы прабачэння. Напрыклад: “У імя Езуса Хрыстуса я прабачаю майму айцу, што ён ніколі не адкрываў мне сваіх пачуццяў” або: “У імя Езуса Хрыстуса я прабачаю майму настаўніку, што ён прыніжаў мяне” і г.д. Калі мы ўважна прыслухаемся да нашага сэрца, то можа аказацца, што спісак нашых крыўдзіцеляў і крыўдаў даволі вялікі! Факт, што падчас малітвы мы можам выказаць такія словы, гэта акт прабачэння”.
Канешне, прабачэнне не вядзе нас ні да адзінства, ні да забыцця. Тое, што я прабачаю, не можа адразу змяніць маіх негатыўных пачуццяў, не сцірае іх з маёй памяці, як ў камп'ютэры. Але прабачэнне адкрывае перад Богам маё жыццё, у якое Ён можа ўвайсці з ласкай выздараўлення. Трэба памятаць, што Бог заўсёды шануе нашу свабоду, і калі мы дабравольна не разбурым у нашым сэрцы сцяну “непрабачэння”, Ён не будзе без нашага жадання нешта змяняць.
Умова выздараўлення – прабачэнне, – чуем мы без перапынку. Чаму?
“Я прывяду прыклад – тлумачыць а. Станіслаў Урбаняк, палатын з Руанды. – У нас у парафіі быў малады ксёндз. Ён пазбегнуў смерці. Пасля вайны ўцёк у Францыю. Ажаніўся. Пакінуў святарства. Яго маці не магла яму гэта прабачыць. Гэта паўплывала на яе так, што яна была паралізавана. Цалкам. Яе кармілі з лыжкі. Я паклікаў групу чалавек і сказаў: папрасіце яе, каб яна прабачыла сыну. Мы доўга маліліся. Затым пайшлі. І гэтая жанчына атрымала ласку прабачэння. Больш таго: яна ўстала і … пачала бегаць. І зараз ходзіць у касцёл…
Прабачэнне – гэта жэст Бога, не ўнутраная барацьба і духоўны высілак. Уваходзячы ў прабачэнне, я прабачаю сілай Езуса, не сваёй. Ён прабачыў мне ўсё.
“Прабачэнне Бога дасягае ўсяго! – падкрэслівае кс. Грыгорый Стшэльчык. – Няма такога граху, які б Бог не быў у стане прабачыць”.
Тата, я прабачаю…
“Мой бацька памёр некалькі гадоў таму назад, у Вялікую Пятніцу, ведаючы, што я яго прабачыў за ўсё. Прабачыў, таму што сам атрымліваў сотні раз прабачэнне ад Хрыста ў сакраманце паяднання. Без ніякіх умоў – шчыра расказвае а. Аўгустын Пеланоўскі, паўлін. – Гэта было для мяне вялікае падарожжа, перш да паяднання з самім сабой, а пасля – да майго бацькі. Калі б не Хрыстус, я ніколі не змог бы вярнуцца да дому, несучы словы паяднання. Я пачаў падарожжа да самога сябе. Пан паказаў мне сваё прабачэнне і навучыў штораз больш смела гаварыць пра свае страхі, стыд, грахі і раны. Ён навучыў мяне адшукваць сэрца для самога сябе.
Я заўважыў, што я не лепшы за свайго бацьку. Я таксама вінаваціў іншых, а сябе апраўдваў, таксама перакідваў злосць, якую меў да самога сябе, на іншых. Бог прабачыў мне гэта ў сакраманце паяднання, але таксама паказаў мне, што я не магу не прабачыць бацьку! Я адчуў у сабе прымус да прабачэння яму ўсяго. Я прыгадаў, што ён таксама быў аддзелены ад сваіх бацькоў, яго не любілі і пракліналі, але ніхто не навучыў яго хадзіць у святыню і радавацца прабачэннем Езуса. Ён быў самотным і перапоўненым злосцю на самога сябе, таму што яго не кахалі бацькі, а Бога, які яго кахаў, яму ніхто не паказаў. Ён быў таксама ранены грамадствам. Пасля вайны ён змагаўся з камунізмам, быў арыштаваны і адсядзеў доўгі тэрмін у сталінскіх турмах, пераносячы знявагі.
Паколькі я сам адчуў вялікую любоў Езуса, я зразумеў бацьку і лёгка змог яго прабачыць. Перад яго смерцю я прыехаў дадому і выразіў яму сваю любоў.
Сёння я ўпэўнены: раны замяняюцца на харызматы, калі мы лечым іх прабачэннем. Крыўды робяць нас падобнымі да Хрыстуса, які быў паранены пяццю ранамі на крыжы, калі мы падобна да Яго гаворым: Айцец, прабач ім, таму што яны не ведаюць, што яны робяць.
“Чаму прабачэнне бацькі такое важнае? Таму што яно дзейнічае як акно, – дадае а. Максіміліян Стэмпень. – Калі я не прабачу бацьку, сокі яго духа будуць у ва мне, і я буду без перапынку яго капіраваць. Прабачэнне гэта радыкальнае адразанне. Менавіта тады адбываецца прышчапленне: я адрываю галіну з дрэва бацькі (прабачаючы яму ў імя Езуса, я перастаю піць сокі яго болю, граху і ран) і прышчапляю яе да генеалагічнага дрэва Езуса Хрыстуса, да Бога Айца.
Гэта я забіла твайго бацьку
У суботу 6 ліпеня на Народным стадыёне ў Варшаве мнагатысячны натоўп будзе маліцца да Бога. За хворых будзе маліцца кс. Джон Баціст Башобора з дыяцэзіі Мбарара ў Угандзе. На працягу некалькіх гадоў ён большасць часу праводзіць у падарожжах, абвяшчаючы Евангелле.
“Прабачэнне – ўмова вылечвання”, – гаворыць ён кожны раз. Ведае, што кажа.
Калі яму было два гады, памёр яго бацька, а ён трапіў да цёткі. Будучы маладым хлопцам, ён вырашыў стаць ксяндзом. У дзень пасвячэння цётка падышла да яго і сказала: “Калі ты быў малы і трапіў да мяне, я шмат разоў думала пра тое, каб цябе забіць”. “Я прабачаю цябе, цёця”, – адказаў. “Гэта не ўсё. Гэта я… атруціла твайго бацьку”. Ён прабачыў. Стаў сведкам духоўнага аздараўлення.
Некалькі гадоў ён ездзіць па свеце, служыць харызматам малітвы за хворых.
“Прабачэнне не эмоцыя. Гэта рашэнне, – падкрэслівае кс. Міраслаў Навасельскі. – Часам трэба сказаць праз сціснутыя зубы: “Я прабачаю ў імя Езуса Хрыстуса”. Гэта працуе. Нават калі ты не пачуеш душэўнага шчасця і не будзе на душы спакойна. Пасля, напэўна, будзе спакойна”.
“Паглядзі, што робіць дарослы, калі не можа прабачыць: сядзіць, падсумоўвае, прыгадвае, назірае. Гадуе злосць і нянавісць. Гаворыць, што не можа прабачыць, бо часта не хоча прабачаць! – дадае Юзэф Брода, гураль з Канякова. – А што робяць дзеці? Часта б'юцца нават да крыві, але праз хвіліну разам бегаюць па лузе і гуляюць. Трэба вучыцца ў іх! Не трэба памятаць зло” .
“Больш за ўсё мяне ўзварушвае прыклад Марыі, якая стаіць пад крыжам. Яна ў Вялікую Пятніцу павінна была глядзець на Пілата, які несправядліва асудзіў Яе Сына на смерць, павінна была чуць габрэяў, якія фальшыва абвінавачвалі Езуса, і глядзець на рымскіх салдат, якія на яе вачах прыбівалі Яе Дзіцё да крыжа! – расказвае кс. Сымон Кіера. – Яна магла стаяць на Голгофе і праклінаць усіх тых людзей, як мы не раз гэта робім, калі нас нехта пакрыўдзіць. Але Яна ў гэты час, з болем у сэрцы першая рэалізавала наказы Езуса, вучылася прабачаць нават тым, хто быў забойцам і праліваў нявінную кроў. Калі мне цяжка каго-небудзь прабачыць, я малюся да Марыі і прашу Яе вельмі проста: Марыя, дай мне Твае вочы, каб я мог глядзець на маіх крыўдзіцеляў так, як Ты на іх глядзела. Дай мне Тваё сэрца, каб я спрабаваў іх любіць і прабачаць ім самыя вялікія правіннасці”.
Колькі разоў?
Усё пачалося са споведзі. У рамках пакуты я павінен быў прачытаць Евангелле Лукаша. Калі я дайшоў да радавода Езуса – “тэлефоннай кнігі”, “спісу жыхароў”, пры якіх я заўсёды больш ці менш хаваючыся пазяхаў, я пачаў лічыць. “Езус быў сынам Юзэфа,сына Хэлега, сына Матата, сына Левія…”. І так далей. Я палічыў, і атрымалася, што Юзэф быў 76, а Езус 77!
Я хутка прыгадаў сабе словы Езуса пра прабачэнне: “Не гавару табе, што сем разоў, але семдзесят сем”. “Колькі разоў я павінен прабачаць?” “Столькі разоў, колькі я табе прабачыў”. Важна тут 77 паўтарэнняў. Прабачэнне не адзінкавы акт, пасля якога душа знаходзіцца ў супакоі, а ахвяра майго жадання кінуцца са словамі благаславенства на шыю агрэсара. Гэта паўтаральны акт. Прабачай. Першы раз, другі, трэці, чацвёрты…
“Я ведаю, што прабачэнне – гэта працэс, і таму кожны дзень пачынаю з прастой малітвы: “Пане, пакажы мне, што у маім жыцці не так. Сам даследуй мае сэрца і пакажы, каго я павінен прабачыць. Я хачу больш любіць!” – падсумоўвае Аляксандра Сцэліна. – Я што дзень уваходжу ў прабачэнне. Гэта Яго стыль жыцця, у які Ён мяне запрасіў. Я магу ў Яго імя з удзячнасцю глядзець на самыя цяжкія выпрабаванні і благаслаўляць Яго за асобы, якія былі асновай пакут. Сёння я адкрываю, што яны былі асновай вялікай ласкі. Ён быў там. Я адчуваю, што Ён там быў!“
Крыніца gosc.pl