Skip to main content

Святы Айцец даў тры парады на Адвэнт

20191016174740 1282Папа Францішак даў вернікам некаторыя парады на Адвэнт. Адмысловы заклік ён зрабіў пасля малітвы “Анёл Панскі”, якая 29 лістапада 2020 г. прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

«Паспрабуем здабыць дабро з той цяжкой сітуацыі, якую стварыла для нас пандэмія», — заахвоціў Пантыфік. Ён заўважыў, што ў адвэнтавы перыяд важна ўмацаванне сціпласці, увагі да блізкіх, а таксама малітвы ў сям’і.

«Гэтыя тры рэчы вельмі дапамогуць нам: большая сціпласць, ненавязлівая і паважлівая ўвага да блізкіх людзей, якія могуць знаходзіцца ў патрэбе, а таксама, што вельмі важна, моманты простай малітвы ў сям’і», — сказаў Святы Айцец.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

Рэдагавана: 30 Лістапада 2020