Skip to main content

13 сакавіка – 4-я гадавіна абрання Папы Францішка

1372500659 papa francesco13 сакавіка прыпадае 4-я гадавіна абрання Папы Францішка на Святы Пасад. Кардынал Хорхе Марыё Берголіо замяніў тады Папу Бэнэдыкта XVI, які падаў у адстаўку.

Кардыналы абралі Пантыфікам іерарха з Аргенціны 13 сакавіка 2013 г., у другі дзень канклаву.

Новы Папа ўзяў імя Францішак у памяць пра св. Францішка Асізскага. Праграма яго пантыфікату была прастаўлена праз некалькі дзён падчас сустрэчы з журналістамі.

„Як бы я хацеў Касцёла беднага, для бедных”, - сказаў тады Святы Айцец.

Яго пантыфікат праходзіць пад знакам навізны і дынамічных зменаў у жыцці Ватыкана і ўсяго Касцёла. Гэта Папа цалкам незалежны і своеасаблівы, з вельмі дакладным бачаннем свайго служэння.

pope francis 1784304 1280

Адразу пасля абрання Пантыфік схіліў галаву перад вернікамі, просячы аб малітве. Гэтая просьба актуальная кожны дзень, каб Наступнік святога Пятра мог кіраваць усім Паўсюдным Касцёлам згодна з воляй Бога ў гэтыя вельмі цяжкія часы.

У гадавіну гэтай падзеі асаблівым чынам заахвочваем памножыць нашы асабістыя малітвы за Пятра нашых часоў і больш, чым калісьці, выражаць праз гэта нашу любоў да яго, каб ён як мага лепш вёў Касцёл праз сённяшнія часы.

JM

Рэдагавана: 13 Сакавіка 2017