Дзясятка лепшых гісторый пра Папу Францішка
Папа Францішак з'яўляецца сапраўднай знаходкай для журналістаў, якія пішуць на рэлігійныя тэмы. Чаго каштуюць толькі яго каментары ў стылі "Хто я такі, каб судзіць?" падчас імправізаванай сэсіі пытанняў і адказаў у самалёце або гатоўнасць сфатаграфавацца разам з моладдзю дзеля эфектнага сэлфі. Што ні кажы, цяперашні лідэр нашага Касцёла адпачываць рэлігійным журналістам не дае. Прапануем вам дзясятку найлепшых гісторый пра Папу за апошнія 2 гады. Гатовыя? Такім чынам, паступова рухаемся ад менш да найбольш цікавай.
10. Аплаціў рахунак за гасцініцу
Падчас папскага канклавэ будучы Папа жыў у гатэлі. Адразу пасля абрання Папам Францішак перш за ўсё адправіўся ў гасцініцу, каб аплаціць рахунак і забраць свае рэчы. Як кажуць, Папа хацеў падаць добры прыклад.
"Ён зайшоў у офіс, прывітаўся і папрасіў рахунак за пражыванне ў гатэлі, таму што хацеў падаць добры прыклад святарам і біскупам, каб і тыя так паступалі", - распавёў журналістам адзін з прэс-сакратароў Ватыкана.
9. Гэтыя сэлфі
Усе хочуць сфатаграфавацца з Папам: і рымская моладзь, і паломнікі з Паўднёвай Карэі. І Папа Францішак на гэтых фотаздымках адрываецца па поўнай на радасць сваіх прыхільнікаў. Гэтым ён моцна адрозніваецца ад папярэдняга Папы, які стараўся трымацца далей ад людзей са смартфонамі.
8. Міні папа-мабіль
Пасля няўдалага замаху на Папу Яна Паўла II ў 1981 годзе кіраўнік Касцёла стаў перамяшчацца ў браняваным аўтамабілі, які быў названы папа-мабілем.
"Мне не трэба", - сказаў Францішак, які пасля абрання на высокую пасаду адправіўся разам з усімі на аўтобусе. У мінулым годзе Папа купіў сабе ўжываны аўтамабіль, на якім перамяшчаецца па Ватыкане. На публіцы Папа з'яўляецца ў KIA, які выглядае больш як пікап, чым бранявік.
"Усё можа здарыцца, але давайце сапраўды прызнаемся, што ў маім узросце мне, увогуле, ужо няма чаго губляць", - заявіў Папа журналістам.
7. Душавыя для бяздомных у Саборы Святога Паўла
Нядаўна Ватыкан загадаў усталяваць тры душавыя кабіны побач з Саборам Святога Паўла. Зразумела, гэта зроблена для бяздомных.
6. Яго інтэрв'ю
"Вялікае сэрца, адкрытае Богу", - так гучыць загаловак да інтэрв'ю ў адным з галоўных часопісаў Амерыкі. Калі Папу спыталі: "А хто ён, Хорхе Марыё Бергольо?" (гэта сапраўднае імя Францішка), ён адказаў: "Я грэшнік. Гэта самае акуратнае вызначэнне. Гэта не фігура прамовы, не перабольшанне. Я грэшнік". Калі пантыфік размаўляе з людзьмі ці прэсай, становіцца цалкам ясна - ён не ўспрымае сябе занадта сур'ёзна, і вельмі ўдзячны за ласку яму падараваную.
5. Яго пастаяннае чаканне цуду
"Бог заўсёды здзіўляе", - сказаў Францішак у адной са сваіх пропаведзяў. "Ці гатовы я ўбачыць цуды? Які я чалавек, які стаіць на месцы або чалавек у руху?"
Францішку, здаецца, сапраўды падабаецца роля пастыра, які прымае ідэю аб тым, што Бог пастаянна нешта творыць у гэтым свеце.
4. Ачышчэнне Касцёла ад скандалаў
Калі Францішак заняў сваю пасаду, рэпутацыю Банка Ватыкана было ўжо вельмі складана аднавіць - абвінавачванні ў махлярстве і перавышэнні паўнамоцтваў, адзін з топ-мэнэджараў банка нават быў арыштаваны італьянскай паліцыяй па абвінавачванні ў незаконным адмыванні сродкаў.
Але пастаўлена кропка. Новы Папа прызначыў новых лідэраў і адмовіўся не выносіць смецце з хаты.
3. Тэлефонныя званкі
Праз не вельмі доўгі час пасля абрання новы пантыфік патэлефанаваў дадому ў Буэнас-Айрэс, каб адмяніць падпіску на дастаўку газет. "Прывітанне, Даніэль, гэта кардынал Хорхе", - прывітаў гаспадара крамы Даніэля Дэль Реньо Папа Рымскі.
Падобнае асабістае стаўленне Папа пастаянна паказвае ў размовах з людзьмі з рознага асяроддзя. А гэтым летам ён нават паабедаў з рабочымі ў Ватыкане.
2. Яго твіты
На сайце vocative.com Папу Францыска назвалі "прызнаным святым сацыяльных сетак". У яго мільёны паслядоўнікаў у Твітэры, што зрабіла Папу самым цытуемым у гэтай сетцы чалавекам. Яго ўдумлівыя каментары паказваюць нам, як Бог дзейнічае ў нашым паўсядзённым жыцці.
"У свеце столькі шуму!", - твітнуў ён 18 лістапада, - "Давайце вучыцца быць ціхімі ў нашых сэрцах і перад Богам".
1. Тое, што ён зробіць заўтра
Паводле Хрысціяне