Skip to main content

Айцец Хасэ Ігнасіо Бергольё: "Я не хацеў быць Папам"

Францішак умее прымаць рашэнні. І таму, калі ён аднойчы адчуе, што не здольны далей працаваць, то можа прыняць і такое канчатковае рашэнне: не быць Папам.

"Але пакуль я думаю, што яму хапае сіл працягваць", - сказаў а. Хасэ Ігнасіо Бергольё, сын адзінай жывой сястры Францішка, Марыі Елены. Ён трохі распавёў прэсе, якім запомніў свайго дзядзьку, перш чым той стаў папам. 

- Ён заўсёды любіў быць на кухні і кухарыць, напрыклад, італьянскія стравы. Умее прыгатаваць розныя стравы з макарон. Любіў гатаваць для сяброў, рабіць ім сняданак, слаць ложак. Сёння, напэўна, ён ужо не гуляе ў кухара, аднак устае гэтак жа рана, у чатыры, засцілае сваю пасцель, моліцца і хуценька ідзе да працы, - кажа а. Бергольё. 

Успамінаючы нараджэння святарскага паклікання ў маладога Хорхе Марыё, яго пляменнік падкрэслівае, што "гэта была нечаканасць". 

Нядзельны дзень у сям'і Бергольё. Малады Хорхе разам з мамай, разразае торт. Фота з сямейнага архіву

- Яго мама (Рэгіна Сіворы) спачатку не прыняла гэтага рашэння пазітыўна, таму што думала, што страціць дарослага сына. Гэта было цяжка для яе, але калі яна ў рэшце рэшт з гэтым згадзілася, то стала шчаслівай. Па праўдзе кажучы, дзядзька абяцаў маёй бабулі, што будзе вывучаць медыцыну, але ў выніку абраў лячэння душ. Аднойчы мама Рэгіна ўвайшла ў пакой майго дзядзькі і з вялікім здзіўленнем убачыа, што ён рыхтуецца паступаць у семінарыю. Знайшла ў яго кнігі па тэалогіі, выдадзеныя на латыні ... Яна казала: "Хорхе, ты мне схлусіў". Ён адказаў: "Не, мама, я вывучаю медыцыну - медыцыну душы".

Айцец Хасэ Ігнасіо заўважае, што сям'я Бергольё заўсёды была рэлігійная. Малітвы будучага Папу навучыла бабуля Раса, а бацькі - Рэгіна і Марыё - прывілі яму каштоўнасці, якія потым атрымлівалі ўсе наступныя дзеці. "Гэта стала пачаткам паклікання майго дзядзькі", - заўважыў пляменнік Папы. 

- Аднаго вясновага дня ён павінен быў ісці на пікнік са сваімі сябрамі. Там ён збіраўся прызнацца ў каханні дзяўчыне, якая яму вельмі падабалася. Але, праходзячы міма касцёла св. Юзафа ў раёне Флорэс (у Буэнас-Айрэсе), змяніў сваё рашэнне. Увайшоў у святыню памаліцца, потым паспавядаўся і доўга размаўляў са святаром. Падчас гэтай размовы адкрыў, што яго сапраўдная любоў была накіравана да Бога, - распавядае а. Ігнасіо. 

Ён памятае, што Хорхе Марыё быў для яго "клапатлівым і ўважлівым" дзядзькам, які "заўсёды даваў добрыя парады", падтрымліваў непасрэдна і на адлегласці. Таксама ён любіў жартаваць. - Калі яго абралі (на Папу), патэлефанаваў увечары да маёй мамы, і на яе пытанне: "Як справы?" Адказаў: "Нармальна", пасля чаго дадаў: "Ну я не мог адмовіць", - распавядае а. Бергольё. 

Айцец Хасэ Ігнасіо са сваімі падапечнымі з Цэнтру дапамогі малазабяспечаным

Ён адзначыў, што дзядзька не хацеў быць Папам. 

- Як кожны езуіт, ён быў адхлены, а акрамя таго, адчуваў сябе моцна звязаным з Буэнас-Айрэсам. На пытанне, хацеў бы быць папай, рашуча адказваў: "Не!", Але ў момант галасавання выбару не было: прыйшлося прыняць рашэнне. Ведаў, што такім быў план Божы. На маю думку, у ім дзейнічае Дух Святы, я бачу яго памаладзеўшым, свабодным, шчаслівым ад таго, што ён робіць. Уступіўшы ў Таварыства Езуса, ён хацеў быць місіянерам, але праз клопаты са здароўем не мог гэтага. Затое цяпер робіць гэта і можа дазволіць сабе гэтую вялікую радасць, - пацвердзіў пляменнік Папы Францішка. 

Паводле Gość Niedzielny 

Рэдагавана: 09 Снежня 2015