Skip to main content

Папа Францішак - адзін з кандыдатаў на Нобелеўскую прэмію міру

nobelПапа Францішак, амерыканец Эдвард Сноўден , пакістанка Малала Юсуфзай, расійская "Новая газета" і Дэніс Муквэгэ з Конга - фаварыты гэтага году на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру.

Суб'ектыўны, кароткі спіс з пяці імёнаў ці ўстаноў, прадставіў дырэктар Нарвежскага інстытуту даследаванняў праблемаў свету (PRIO) Крысціян Берг Харпвікен. Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі будуць абвешчаны 10 кастрычніка ў Осла. 

Папе Францішку можа быць прысуджана ўзнагарода за "настойлівы заклік у барацьбе з беднасцю". Нарвежскі Нобелеўскі камітэт, як падкрэсліў Харпвікен, можа апраўдаць ўзнагароду Папы тэзісам, "сацыяльная няроўнасць цесна звязаны з сацыяльным канфліктам". 

Другім у спісе дырэктара (PRIO) з'яўляецца Эдвард Сноўден , які можа атрымаць Нобелеўскую прэмію "за ўклад ў змены грамадскай свядомасці ў тэме нагляду". 

Сноўден выявіў сакрэтныя інфармацыі аб масавым сачэннем за жыццём як амерыканскіх грамадзян, так і замежных, у тым ліку лідэраў саюзных краін. Амерыканец, былы супрацоўнік амерыканскага Агенцтва нацыянальнай бяспекі (АНБ ), праследуецца ўладай ЗША, якая хоча яго асудзіць за дзяржаўную здраду. У 2013 годзе ён збег з ЗША ў Расію, дзе атрымаў часовы прытулак. 

Паводле Крысціяна Берга Харпвікена шанец на Нобелеўскую прэмію міру мае пакістанская дзяўчына Малала Юсуфзай , якая стала сімвалам барацьбы за правы дзяўчынак на адукацыю. Юсуфзай быў фаварыткай леташняга рэйтынгу Харпвікена. 

Чацвертым кандыдатам ў спісе спецыяліста з'яўляецца расійская " Новая газета", якая да гэтага часу асвечвае палітычныя падзеі ў Расіі, хоць ў выніку гвалтоўных нападаў страціла ўжо некалькі сваіх журналістаў", - падкрэслівае Харпвікен . Іншыя вядомыя расійскія СМІ вартыя ўвагі, гэта радыёстанцыя "Эха Масквы" і тэлеканал "Дождж". 

Апошнім фаварытам дырэктара (PRIO) з’яўляецца Дэніс Муквэгэ, кенійскі гінеколаг. Як зазначыў Крысціян Берг, урач з'яўляецца вядучым актывістам у барацьбе з сэксуальным насіллем. 

У сакавіку, нарвежскі Нобелеўскі камітэт абвясціў, што ў гэтым годзе наплынула рэкордная колькасць намінацый на Нобелеўскую прэмію міру . Прапанавана 231 чалавек і 47 арганізацый . 

Нарвежскі інстытут даследаванняў праблем свету з'яўляецца незалежнай арганізацыяй з галоўнай сядзібай у Осла. Інстытут не мае ўплыву на Нобелеўскі камітэт, які прызначае кандыдатаў на Нобелеўскую прэмію міру.

Паводле часопісу gosc pl

 

Рэдагавана: 11 Студзеня 2017