Можна казаць прыгожыя гаміліі, але калі мы не знаходзімся побач з людзьмі, калі разам з імі не перажываем і не даем надзеі, то нашыя гаміліі не маюць сэнсу і не служаць нікому - сказаў папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме Святой Марты.
Каментуючы фрагмент Евангелля (Лк 7,11-17) папа заўважыў, што Езус не толькі ўваскрасіў адзінага сына ўдавы, але таксама быў побач. Бачучы гэта, людзі казалі пра Езуса, што "Бог ласкава наведаў народ свой". Святы Айцец зазначыў, што калі Бог наведвае свой народ, то мы бачым штосьці большае, штосьці іншае - Бог разумее сэрца свайго народу.
"Блізкасць і спагада: так Пан наведваў свой народ. А калі мы хочам несці Евангелле, распаўсюдзіць слова Езуса, то трэба ісці менавіта гэтым шляхам. Фарысеі жа добра гаварылі, добра навучалі, але былі далёка. Гэта не было наведванне Пана, гэта было штосьці іншае. Народ не адчуваў ласкі, таму што не было блізкасці, спачування, гэта значыць, цярпення з народам" - падкрэсліў Францішак.
"Калі Бог наведвае свой народ, то заўсёды дае яму надзею. Можна яскрава прамаўляць з амбоны, але калі не можашь даць надзеі, то такая гамілія не патрэбная, яна не мае сэнсу" - сказаў Святы Айцец.
Пераклад з deon.pl