Цім Мантгомэры, журналіст ангельскага выдання The Times, напісаў артыкул пра яго бачанне пантыфікату папы Францішка. The Times – газета, якая выходзіць штодзённа і прадстаўляе погляды кансерватыўныга напрамку. Таму словы Ціма Монтгомэры – гэта крытыка “свайго сваіх”.
Францішак заваяваў сімпатыі левых, але яго “pro-life“ пазіцыя выступае не толькі супраць беднасці, але і супраць абортаў.
Калі ў гэтым годзе Кардынал Хорхэ Марыя Берголья стаў Папам, ён узяў сабе імя св. Францішка Асізскага. Гэта быў добры выбар. Святы Францішак жыў 800 гадоў і таму, паводле словаў новага папы, быў “чалавекам беднасці, супакою, чалавекам, які любіў і бараніў людскую істоту”.
Святы Францішак быў багатым матэрыяльна чалавекам да 1204 года, калі ён зарокся жыць у беднасці. Ён распрануўся на гарадской плошчы і паклаў усю сваю вопратку перад сваім багатым бацькам. Легенда распавядае, што з тых часоў, у яго была толькі простая туніка. Ён адмовіўся ад вялікага багацця са свайго юнацтва і стаў блізкім да людзей, якім пашанцавала менш.
Да папы, найбольш вядомай паслядоўніцай св. Францішка ў наш час, была Маці Тэрэза. Яна паўтарала гісторыю, паводле якой, св. Францішак ўбачыўшы пракажонага пры дарозе, спачатку прайшоў міма, але пазней перадумаў, вярнуўся, адарыў церпячага пацалункамі і ўлажыў манету ў яго руку. "Гэта было пачаткам св. Францішка", - сказала Маці Тэрэза, "Гэты акт увагі зрабіў Францішка святым. Пасля гэтага ён быў гатовы аддаць усё!". Католікі лічаць, што пракажоны быў "пераапранутым Хрыстом".
Некаторы час таму, 266-ы Папа Рымскі паблагаславіў і пацалаваў мужчыну, які пакутуе на нейрафібраматозу: балючай, генетычнай хваробы. У народзе такога чалавека празвалі “чалавек-слон”. Вінцыё Рыва нахіліўся і прытуліў сваю галаву да грудзей папы падчас адной з штотыднёвых аудыенцый на плошчы Св. Пятра. У яго асяроддзі, людзі адвярнуліся ад спадара Рыва з-за пухлін, якія пакрываюць яго твар, баючыся заразіцца. Пра гэта якраз і не думаў Папа, калі абдымаў Рыва. “Падчас гэтага я адчуваў сябе "як у раю", - сказаў спадар Рыва. - "Я адчуваў толькі любоў". Фотаздымкі гэтага моманту абляцелі ўвесь свет і могуць стаць вызначальным вобразам Францішка, падчас яго пантыфікату.
Але гэта не адзіны інспіруючы момант у дзеяннях гэтага папы. Ён абмываў ногі вязням, у тым ліку мусульманам, у турме для малалетніх злачынцаў. Ён раздаваў ежу бяздомным у Ватыкане. Ён патэлефанаваў да жанчыны, якая зацяжарыла ад жанатага мужчыны і паабяцаў паблагаславіць яе дзіця, калі яе мясцовы святар адмовіцца такое зрабіць. Ён прыцягнуў больш людзей – 3 мільёны – на пляж Капакабана, чым Роллінг Стоўнс (Rolling Stones).
Выдаецца, што дзякуючы Францішку ўсё больш людзей стала хадзіць у касцёл на св. Імшу. Нават ліберальныя каментатары разважаюць, ці не павінен папа замяніць Барака Абаму ў якасці іх завадатара. Ён з'явіўся разам з “зялёнымі” пратэстоўцамі ў футболцы супраць разбурэння зямлі нафтадабываючымі кампаніямі. Ён публічна турбаваўся з-за празмернасці сучаснага капіталізма. Ён заслужыў гнеў Сары Пэйлін (Sarah Palin), што вельмі парадавала лібералаў.
Лібералы асабліва падбадзёраны яго заўвагамі пра гомасэксуалізм. “Хто я такі, каб судзіць?", - сказаў ён, падчас імправізаванай прэс-канферэнцыі ў самалёце. Але тыя, хто спадзяецца ўсебаковых змен каталіцкага навучання, будуць расчараваныя. Папа верыць, што Касцёл не павінен быць сканцэтраваны на сэксуальным граху, выключаючы іншыя праблемы: ён не можа занадта турбавацца тым, што людзі робяць у ложку, мала турбючыся існаваннем буднасці ў грамадстве. Зусім нядаўна ён казаў пра "палявы шпіталь пасля бою". “Вы не гаворыце з цяжка параненым, пра яго высокі ўзровень халестэрыну” – сказаў ён. – Вы лечыце яго раны. А пазней "мы можам казаць пра ўсё астатняе". Гэты папа не адмаўляецца ад традыцыйнага навучання, але заклікае свой Касцёл, каб добра ставіў прыярытэты. Ён па новаму прадстаўляе свету сутнасць хрысціянства.
Паводле словаў каталіцкай пісьменніцы Элізабэт Скалі (Elizabeth Scalia), Папа выкарыстоўвае сродкі масавай інфармацыі. Цытуючы ўрывак твору “Мастацтва вайны” Сунь Цзы - "карыстайцеся непадрыхтаванасццю суперніка; падарожнічайце па нечаканых маршрутах і атакуйце яго там, дзе ён не прыняў ніякіх мер засцярогі", - яна лічыць, што ён таксама асцярожны, як кожны езуіт. За шчырай усмешкай разам з незвычайнай адданасцю бедным хаваецца глыбокая і праведная вера.
Каб зразумець Папу, думайце пра яго як пра "абаронцу жыцця". Філасофія pro-life гэта штосьці значна большае, чым тое, як яе ўяўляюць. Так, гэта ўключае ў сябе супраціўленне абортам – нядаўна падчас Маршу за жыццё, які адбыўся ў Рыме, ён сказаў, што аблічча Хрыста можна ўбачыць не толькі ў ненароджаных дзецях, асуджаных на аборты, але таксама ў пажылых і хворых людзях. “Вы не можаце адмовіцца ад іх”, - працягваў ён. Для Папы Францішка філасофія pro-life прадстаўляе каштоўнасці свету такім чынам, што гэта нязручна амаль для ўсіх з нас. Ён хоча, каб хрысціянства было чымсці большым, чым маральны кодэкс або сацыяльная служба. Для яго гэта "апавяданне пра любоў". Любоў да ненароджанага. Любоў да гомасэксуаліста. Любоў да спадара Рыва і іншых, каго наша матэрыялістычнае стагоддзе пазбягае. Любоў да галодных, бяздомных, зломленых.
У той час, калі хрысціянства прыходзіць у заняпад італьянскага асяроддзя Ватыкана і ўсёй Еўропы, адначасова яно ўзмацняецца ў Азіі і Афрыцы. Па дадзеных навукова-даследчага цэнтру Pew, дзве траціны хрысціянаў у свеце жылі ў Еўропе сто год таму. Сёння там жыве толькі чвэрць і тое, не абавязкова самых адданых. Вось у чым праблема. Павярхоўнасць вернікаў. Каталіцкай Царкве, якая прадстаўляе палову хрысціянаў у свеце, неабходна пераканаўчая фігура пасля скандалаў з клерыкальнымі злоўжываннямі. Вялікія надзеі ўскладаюцца на папу Францішка і ён набыў аўтарытэт. Пачатак добры, але цяжкая праца яшчэ наперадзе.
Папа Ян Павел II быў глыбока святым чалавекам, але падчас яго пантыфікату вялікая частка Касцёла не толькі прыйшла ў заняпад, яна згніла. Францішак будзе паспяховым, калі ён ачысціць семінарыі і біскупскія палацы ад усіх тых, хто мае дачыненне або быў уцягнуты ў злоўжыванні. Калі ён дасягне гэтага, ён стане вялікім, папам перамен. Гэта тое, за што мы павінны судзіць яго. А не за тое, ці працягвае ён збіраць добрыя водгукі з боку ліберальнай прэсы. Гэты папа не ліберал. Ён сапраўдны католік. Я малюся за Яго, каб ён дасягнуў поспеху. Каб быў пераканаўчым прыкладам прабачэння, любові да Хрыста, якім любы згублены чалавек ніколі не можа спадзявацца стаць.
Паводле газеты "The Times"
Пераклад Караліны Абуховіч