Усё пачалося з размоваў цягам двух год. Пазней – год прыгатаванняў. А цяпер фінал. Маем незвычайнае інтэрв’ю з папам Францішкам! Інтэрв’ю, у якім ён сам прадстаўляецца свету. Аўтарам удалося атрымаць давер “Айца Берголіо” і пачуць вельмі шчырыя словы, і не толькі на тэму яго жыццёвага шляху. Гэта адзінае інтэрв’ю-рака, якое ўдзяліў Папа. (працяг)
Хутка ў свеце з’явіцца кніга аб Хорхэ Берголіо. Аб яго жыццёвым шляху, веры і любові да бліжняга. Мы з вамі маем цудоўную магчымасць прачытаць фрагмент гэтага інтэрв’ю:
…..Маеце якія-небудзь думкі, як сабе стварыць такі зборнік са стоячай вадой?
Рэкалекцыі – гэта тыя штучна створаныя зборнікі са стоячай вадой – дзённы рытм звальняецца і з’яўляецца прастора на малітву. Але ўвага: штучна ствараецца толькі прастора, а не змест рэкалекцый. Рэкалекцыі, у часе якіх мы б слухалі нейкія касеты, і шукалі б пэўных узбуджальнікаў для атрымання патрэбнага нам адказу, не прынеслі б эфекту, не супакоілі б сэрца. Сустрэча з Богам павінна ісці знутры. Я павінен стаць у прысутнасці Бога і, падтрыманы Яго словам, ісці наперад у тым, у чым Ён хоча. На самай справе ключ тут у малітве; прыналежыць яна, я лічу, да тых аспектаў жыцця, якімі трэба мацней заняцца.
Недахоп такіх момантаў затрымання – гэта толькі праблема часу ці таксама таго, што веруючы чалавек адсоўвае на бок свае духоўныя патрэбы?
Адсоўвае іх на бок, але калісьці трапляе на шкурку ад банану і падае. Якаясьці хвароба, крызiс, расчараванне, штосьці, што я запланаваў, бо хацеў поспехаў, але не атрымалася…
Прыпамінаецца мне пэўная сцэна, якую бачыў калісьці ў аэрапорце і якая напаўняе мяне смуткам. Мела яна месца ў тую хвіліну, калі ўсе пасажыры, і з эканамічнага класу, і з бізнэс-класу перамяшаныя, бо чакаюць каля тасьмаў багажы. Гэта той момант, калі мы ўсе роўныя і ўсе чагосьці чакаем, бо гэтая тасьма робіць нас роўнымі. У адзін момант нейкі пасажыр, вядомы бізнэсовец у старым узросце, пачаў праяўляць нецярплівасць, бо яго валізкі не было відаць. Ён нават не стараўся схаваць сваю незадаволенасць і рабіў такі твар, як бы казаў:” Не ведаеце, хто я такі; не разумею, чаму я павінен чакаць як “першы лепшы”. Здзівіла мяне, што асоба ў такім узросце губляе цярплівасць. Гэта маладыя людзі, якія маюць жыццё перад сабой, зазвычай больш нецярплівыя…
Я ведаў, якое гэты чалавек вядзе жыццё, як вельмі хоча паўтарыць міф доктара Фауста, як вельмі б хацеў мець заўсёды 30 год, таму я пачуў смутак, што ён не можа скарыстацца з мудрасці, характэрнай для старэйшага ўзросту. Замест быць добрым як вытрыманае віно, сапсаваўся як дрэннае. Агарнуў мяне смутак, калі я ўбачыў асобу, якая атрымала столькі поспехаў, а прайграла ў фундаментальнай справе; можа мець усё, жыць у дастатку, цягнуць за ўсе шнуркі, а разам зліцца з-за спазнення багажу. На самай справе гэта самотны чалавек; адна з тых асоб, якім Бог дае шанс быць шчаслівымі у Ім і з Ім – хоць яны не святары і не сёстры законныя – а якія жывуць так, што ўсё верціцца вакол іх, і яны становяцца сапсаваным віном, а не вытрыманым. Часта карыстаюся з метафары вытрыманага віна, кажу аб сталасці рэлігійнай і сталасці чалавечай, якія паміж сабой звязаныя, бо калі хтосьці ў людзкасці затрымоўваецца на ўзроўні непаўнагодка, у рэлігійным памеры дзеецца з ім тое ж самае.
Чым, на Вашую думку, павінна быць малітва?
Я лічу, яна павінна быць у пэўным сэнсе досведам паддавання, аддання, калі нашая істота ўваходзіць у прысутнасць Бога, то там адбываецца дыялог, слуханне, змена. Маліцца – гэта глядзець на Бога, але перадусім чуць, што Ён глядзіць на нас. Часам рэлігійны досвед паяўляецца, калі, напрыклад, малюся ружанцам альбо псалмамі, альбо калі з вялікай радасцю і жаданнем адпраўляю Эўхарыстыю. Але найбольш глыбокі рэлігійны досвед перажываю, калі стаю, не выдзяляючы часу, перад табэрнакулюмам. Часамі засыпаю седзячы, дазваляючы, каб Ён на мяне глядзеў. Адчуваю тады, што я ў руках іншага, як бы Бог браў мяне за руку. Думаю, што ў малітве справа ў іншасці Бога, які з’яўляецца Валадаром усяго, але заўсёды шануе нашу вольнасць.
Як Вы робіце рахунак сумлення перад Богам са свайго жыцця і службы?
Не хачу прыкідацца, але гэта праўда, што я грэшнік, якога Божая міласэрнасць пакахала прывілейна. Ад маладых гадоў жыццё ставіла мяне на пазіцыях, звязаных з кіраваннем: адразу па пасвечаннях мяне прызналі магістрам навіцыяту, два з паловай гады пазней – правінцыялам. Усяму я павінен быў навучыцца ў дзеянні, на ўласных памылках. А памылак я зрабіў тысячы, памылак і грахоў. З майго боку было б крывадушшам, калі б сёння я прасіў прабачэння за ўсе грахі і знявагі, якія мог калісьці зрабіць. Сёння прашу прабачэння за грахі і знявагі, якія фактычна зрабіў.
Што больш усяго сабе прыпамінаеце?
Больш усяго баліць мне тое, што шмат разоў я быў неаб’ектыўны і не хацеў разумець. У часе ранішняй малітвы, у часе просьбаў, я малюся, каб разумець і быць аб’ектыўным, пасля чаго прашу яшчэ аб цэлай серыі рэчаў, звязаных з маімі слабасцямі і адступствамі. Я хачу кіравацца міласэрнасцю, інтэрпрэтаваць усё толькі з дабром. Але паўтараю, мяне заўсёды кахаў Бог, які паднімаў мяне з маіх падзенняў на дарозе, дапамагаў мне яе прайсці, асаблівым чынам на цяжкіх кавалках, і так я вучыўся. Часам, калі спатыкаюся з вялікай праблемай, мылюся, раблю дрэнна і вяртаюся, прашу аб прабачэнні. Гэта ўсё, аднак, служыць дабру, бо дапамагае мне зразумець памылкі іншых.
Шмат людзей думае, што чалавек, які становіцца кардыналам( а потым і Папам), усё бачыць ясна…
Гэта няпраўда. Не ведаю ўсіх адказаў, не ведаю ўсіх пытанняў. Я заўсёды стаўлю сабе новыя пытанні, заўсёды з’яўляюцца новыя пытанні. А адказы трэба выпрацоўваць у сабе пад уплывам розных сітуацый, а таксама іх чакаць. Прызнаюся, што ў выніку майго тэмпераменту, звычайна першы адказ, які прыходзіць мне да галавы, памылковы. У канкрэтнай сітуацыі першы адказ, які я выдумаю, гэта нешта, чаго не можна зрабіць. Гэта дзіўна, але так ёсць. Маючы гэтую свядомасць, я навучыўся не давяраць першай рэакцыі. Калі ўжо супакоюся і паразважаю аб усім адзін, пачынаю збліжацца да таго, што трэба рабіць. Але ад самотнасці рашэння ніхто не вольны. Можна прасіць іншых аб радзе, але апошнім павінен рашыць сам чалавек. А вырашанымі справамі можна нарабіць шмат крыўды. Чалавек лёгка можа несправядліва паступіць. Таму так важна даверыцца Богу.
Фрагмент узяты са старонкі: jezuita-franciszek.pl