Калі мы прыглядзімся да ранейшых выказванняў кардынала Хорхе Марыё Берголіо, то не ўсе нечаканасці папы Францішка будуць нас здзіўляць, - лічыць вядомы італьянскі ватыканіст Сандро Магістэр.
На старонках свайго блога chiesa.espresso.repubblica.it ён параўноўвае гэтыя “нечаканасці” з вялікім інтэрв'ю, якое правёў Серджыо Рубіна і Франчэска Амбрагецці, і якое ў 2010 годзе выйшла ў Аргентыне пад назвай „El Jesuita”.
Сандро Магістэр растлумачыў, што пэўныя навінкі, якія ўвёў папа Францішак, паходзяць ад яго асобы, жыццёвага вопыту і таксама ад зразумення сваіх чалавечых абмежаванняў.
Італьянскі ватыканіст прызнаецца, што папа Францішак любіць слухаць музыку, але сам не спявае ні падчас святой Імшы, ні ўдзяляючы ўрачыстага благаславенства. Тлумачэнне гэтаму - хвароба. Ва ўзросце 21 года Хорхе Марыё Берголіо перахварэў вельмі цяжкай хваробай лёгкіх, яму выдалілі верхнюю частку правага лёгкага. Вынікам гэтага стаў кароткі ўдых, і нават калі Святы Айцец гаворыць, яго голас не гучыць вельмі голасна. Акрамя гэтага, ён сам прызнаўся, што па прыродзе вельмі фальшывіць.
Чаму папа гаворыць толькі па-італьянску?
Сандро Магістэр заўважае, што цяперашні намеснік св. Пятра вельмі добра размаўляе па-італьянску і нават разумее пьемонцкі дыялект - мову рэгіёна, адкуль паходзіць яго сям'я. Але ў прыгаданай кніжцы - „El Jesuita”- ён прызнаецца, што калісьці вельмі добра размаўляў па-французску і па-нямецку, але даўно ўжо не размаўляў на гэтых мовах. Ён спатыкнуўся з цяжкасцямі англійскай фанетыкі. Таму здаецца, што прагнучы быць пастарам Касцёла, ён вырашыў адмовіцца ад публічных выказванняў на сваёй роднай мове - іспанскай. Пакорным прызнаннем цяжкасці гэтага трэба таксама растлумачыць адмаўленне ад традыцыі Велікодных віншаванняў на розных мовах.
Папа, які хоча ўсё рабіць сам
У Ватыкане абставіны дыктуюць так, што Святы Айцец павінен мець сакратара. Гэта мальціец, былы другі сакратар Бенедыкта XVI, кс. пралат Альфрэд Ксэрэб. Таксама ў Буэнас-Айрэсе кард. Берголіо меў свой сакратарыят, але сам сачыў за раскладам сустрэч ці абавязкаў. У яго быў невялікі, але акуратны стол. Таксама упарадкаваны ў яго быў і рэжым дня. Ён спаў 5 гадзін. Гасіў свет у 23.00, а у 4.00 ён ужо прачынаўся. Пасля абеду звычайна было 40 хвілін адпачынку. Як вядома, папа Францішак сам умее гатаваць ежу. Ён любіць слухаць музыку і чытаць класічную літаратуру. Ён не карыстаецца інтэрнэтам, за выключэннем электроннай пошты.
Папа, які не хоча называць сябе папам
Журналісты адразу пасля пантыфікацыі заўважылі, што папа Францішак любіць называць сябе “біскупам Рыма”, і няшмат гаворыць пра сябе як пра кіраўніка Касцёла. У раней названай кнізе кардынал Берголіо прызнаўся: “Калі які-небудзь айцец ці настаўнік павінен сказаць: “Я тут кіраўнік” ці “Я тут старэйшы”, то гэта ўспрымаецца так, як быццам гэты чалавек страціў аўтарытэт і зараз спрабуе яго вярнуць пры дапамозе слоў. Аб’яўленне сябе кіраўнікамі прыводзіць да таго, што мы трацім уладу. Трыманне ў руках улады не значыць выданне прыказаў ці прымус, але служэнне”. Здаецца, - заўважае ватыканіст, - што папа Францішак хоча не аб’яўляць, але рэалізоўваць сваю найвышэйшую ўладу намесніка Пятра.
Папа, які сам прымае рашэнні
Сандро Магістар цытуе адно выказванне кард. Берголіо ў кнізе „El Jesuita”: “Я прызнаюся, што звычайна, зыходзячы з майго тэмпераменту, першае рашэнне, якое прыходзіць мне на думку, дрэннае. Таму я навучыўся не давяраць маёй першай рэакцыі. Толькі тады, калі я спакойны, пасля выпрабавання адзіноты, я вяртаюся да таго, што я павінен быў зрабіць. Ніхто аднак мяне не вызваляе ад самастойнага прыняцця рашэння. Можна папрасіць пра раду, але напрыканцы рашэнне трэба прымаць самому”. Ватыканіста лічыць, што цяжка сабе ўявіць, што падчас гэтага пантыфікату будзе парушана першынство папскага рашэння.
Папа, пазбягаючы канфліктных тэм
У сваіх першых прамовах папа Францішак не парушаў тэмы, адносна якіх Касцёл мае супрацьлеглы свецкаму грамадству погляд. Напрыклад, звяртаючыся да дыпламатычнага корпусу, ён не гаварыў пра пагрозы для свабоды рэлігіі, ці пра права на жыццё, шанаванне сям'і, заснаванай на шлюбе мужчыны і жанчыны. Але ў інтэрв'ю кард. Берголіо прыгадаў, што калі Бенедыкт XVI у 2006 годзе паехаў у Іспанію, якой кіраваў Радрыгез Запатэро, усе лічылі, што ён раскрытыкуе мясцовую ўладу. Папа быў упэўнены, што перш за ўсё трэба было падкрэсліць тое, што было пазітыўнае, тое, што злучае два бакі, а не негатыўнае, што становіцца прычынай падзелу. “На першым месцы павінна быць асабістая сустрэча, агульнае жаданне. Такім чынам лягчэй будзе вырашыць тыя пытанні, па якім у нас розныя пункты погляду”, - сказаў тагачасны мітрапаліт Буэнас-Айрэса.
У іншым фрагменце кнігі „El Jesuita” кард. Берголіо крытыкаваў гаміліі, якія павінны быць карэгматычнымі, а вядуць да таго, што якім-небудзь чынам звязана з сэксам. “Гэта можна, а гэта не. Гэта добра, а гэта не. Атрымоўваецца, што мы забываем пра скарб жывога Езуса, скарб Святога Духа, які прысутнічае ў нашых сэрцах, скарб праекту хрысціянскага жыцця, якое мае шмат вынікаў, якія выходзяць далёка за межы сэксуальных пытанняў. Мы занядбалі незвычайна багатую катэхезу, з яе таямніцамі веры, з вызнаннем веры, і вядзем да канцэнтрацыі на тым, ці прыняць удзел у дэманстрацыі супраць прыняцця законапраекту на карысць выкарыстання прэзерватываў”, – гаварыў тагачасны арцыбіскуп Буэнас-Айрэса.
Кардынал Берголіо не прыхоўваў тое, што ён перакананы ў тым, што Касцёл павінен зараз не столькі змяншаць колькасць наказаў, ці спрыяць тым ці іншым аспектам жыцця, але выходзіць на вуліцу да людзей, знаёміцца з імі. Гэтае рашэнне неабходна не толькі таму, што абвяшчэнне Евангелля - гэта яго місія, але таму, што калі гэтага не рабіць, то гэта шкодзіць самім сабе. Не прыхоўваў ён і таго, што выхад на вуліцы звязаны з рызыкай, і можна стаць ахвярай выпадку, але “у тысячу разоў больш я прагну Касцёл, які перажыў выпадак, чым хворы Касцёл”, – гаварыў тры гады таму кард. Хорхе Марыё Берголіо.
Крыніца gosc.pl