"Усё пачалося ад размоваў цягам 2 год. Пазней – год прыгатаванняў. А цяпер фінал. Маем незвычайнае інтэрв’ю з папам Францішкам! Інтэрв’ю, у якім ён сам прадстаўляецца свету. Аўтарам удалося атрымаць давер “Айца Берголіо” і пачуць вельмі шчырыя словы, і не толькі на тэму яго жыццёвага шляху. Гэта адзінае інтэрв’ю-рака, якое ўдзяліў Папа.
Хутка ў свеце з’явіцца кніга аб Хорхэ Берголіо. Аб яго жыццёвым шляху, веры і любові да бліжняга. Мы з вамі маем цудоўную магчымасць прачытаць фрагмент гэтага інтэрв’ю".
Частка 4. Вясна веры.
Для Хорхэ Берголіо гэта была вялікая ласка, якую ён атрымаў вельмі нечакана. Усё здарылася 21 верасня. Так, як і многія маладыя людзі, ён таксама, маючы тады каля 17 год, рыхтаваўся, каб разам пайсці з сябрамі на Дзень вучня. Па дарозе ён вырашыў зайсці ў касцёл. Ён быў практыкуючым католікам, належаў да парафіі Сан Хосэ дэ Флорэс у Буэнос Айрэс.
У святыні ён сустрэў незнаёмага святара, які шакаваў яго сваёй духоўнасцю, таму хлопец вырашыў у яго паспавядацца. Вялікім было яго здзіўленне, калі зразумеў, што гэта не звычайная споведзь, а споведзь, якая будзіць са сну яго веру. Яна дазволіла адкрыць пакліканне да кансэкраванага жыцця. Пачуццё гэта было настолькі моцным, што ён адмовіўся ісці на чыгуначную станцыю, дзе павінен быў сустрэцца з сябрамі, і вярнуўся дамоў з моцным перакананнем: ”Я б хацеў…Павінен стаць святаром”.
“У часе гэтай споведзі за мной здарылася нейкая дзіўная рэч. Не ведаю, што гэта было, але гэта штосьці змяніла маё жыццё; я б нават сказаў, што Бог “заатакаваў мяне, калі я меў апушчаную пагарду,” – успамінае кардынал больш чым паў стагоддзя пазней. Берголіо спрабуе сёння на свой спосаб інтэрпрэтаваць тое пачуццё. “Гэта было здзіўленне, шакаванне спатканнем. Тады да мяне дайшло, што хтосьці чакае. Гэта і ёсць рэлігійны досвед: задуменне, выкліканае спатканнем з асобай, якая цябе чакае. Ад той хвіліны Бог ёсць для мяне тым, хто штурхае наперад. Шукаеш Бога, а потым аказваецца, што гэта Ён першы цябе шукае. Мы хочам Яго спаткаць, але гэта Ён першы выходзіць нам на спатканне.” Кардынал дадае, што не толькі “ашаламленне, звязанае са спатканнем” адкрыла перад ім пакліканне да святарства, але поўны любові спосаб, якім Бог склаў яму запрашэнне. Спосаб гэты пазней стаў вытокам натхнення ў яго паслузе.
Аднак ён не адразу ўступіў у манаскую супольнасць. “Гэта тэма была закрытай для мяне ў той момант,” – кажа святар. Малады Хорхэ скончыў сярэднюю школу і пачаў працаваць у лабараторыі, якая займалася хімічным аналізам. Ён нікому не сказаў аб сваім рашэнні. Хоць быў пэўны, што мае пакліканне да кансэкраванага жыцця, у наступныя гады ён перажываў крызіс сталення, які прынёс яму ў жыцці шмат хвілін самотнасці. Урэшце, маючы 21 год, вырашыўся ісці ў семінарыю. Выбраў супольнасць езуітаў.
Чаму Кардынал выбраў менавіта езуітаў?
Увогуле я не ведаў, у які бок ісці. Толькі пакліканне было для мяне зразумелым. Па некаторым часе, праведзеным у семінарыі ў Буэнас Айрэс, я прыйшоў да Таварыства Езуса, бо прыцягнуў мяне іх харызмат. Былі яны тады, як застава Касцёла – кажучы ваеннай мовай – але карысталіся той сілай, захоўваючы ў той жа час пакору і дысцыпліну. Зацікавіла мяне таксама іх накіраванне на місіі. З часам я адчуў прагу выехаць у Японію, дзе езуіты ўжо даўно рэалізуюць вельмі важныя справы. Але па прычыне важных праблем са здароўем я не атрымаў згоды. Некаторыя ў нашым краі чулі б сябе “збаўленымі”, каб, аднак, мяне туды выслалі, праўда…? (смех)
Як сям’я зрэагавала на навіну аб пакліканні?
Спачатку я сказаў аб гэтым тату, які прыняў гэта вельмі добра, нават пачуў радасць з гэтай прычыны. Спытаўся толькі, ці я абсалютна ўпэўнены наконт гэтага рашэння. Потым ён сказаў аб гэтым маме, якая, як добрая маці, ужо мела думкі наконт гэтага, але зрэагавала інакш. “Ну, не ведаю, але я цябе ў гэтым не бачу…Лепш трошкі пачакай…Ты найстарэйшы…Папрацуй яшчэ трошкі…Скончы вучобу,” – сказала яна. Праўду кажучы, мама была трошкі злая з-за майго рашэння.
Трэба прызнацца, што Вы ведалі, каму спачатку паведаміць…
Хіба што адчуваў, што тата мяне лепш зразумее. У нашай сям’і татава маці ў рэлігійных справах была моцным пунктам, а тата атрымаў ад яе гэтую рэлігійнасць, гэтую моц духа, таксама як атрымаў вялікае цярпенне, звязанае з выкараненнем. Таму мог перажываць маё рашэнне з радасцю. Мама тым часам адчула, што нешта губляе.
Што было далей?
Калі я паступаў у семінарыю, мама мяне не праважала, не хацела. Шмат гадоў яна не магла згадзіцца з маім рашэннем. Мы не былі ў сварцы. Я ездзіў дахаты, але яна ніколі не прыязджала ў семінарыю. Калі канчаткова прыняла сітуацыю, зрабіла гэта, захоўваючы дыстанцыю. Калі я быў у навіцыяце ў Кардобе, то прыязджала. Трэба памятаць, што яна была практыкуючай веруючай. Лічыла толькі, што ўсё здарылася вельмі хутка, што такое рашэнне патрабуе часу, сталасці. Маці таксама была асобай паслядоўнай. Памятаю, як пад канец урачыстасці святарскіх пасвячэнняў, стала на калені перада мной і прасіла аб благаслаўленні.
Можа, думала, што гэта не Вашая дарога, што не зможаце далёка зайсці…
Не ведаю. Памятаю толькі, што калі аб маім рашэнні я сказаў бабулі, якая ўжо аб усім ведала, але не паказвала, што ведае, адказала: ”Ну што, калі Бог цябе кліча, хай будзе праслаўлёны”. Потым дадала адразу: ”Але прашу, памятай, што дзверы дома перад табой заўсёды адчыненыя і ніхто табе нічога не будзе казаць, калі захочаш вярнуцца”. Яе пазіцыя, якую б сёння мы назвалі “стрымліваючай” для таго, хто рыхтуецца да вельмі цяжкай спробы, была для мяне важным урокам. Яна навучыла мяне, як быць з людзьмі, якія павінны зрабіць пераломны крок.
Як бы ні было, гэтага рашэння Вы не прымалі паспешліва, Вы прыйшлі ў семінарыю пасля 4 год.
Скажам, што Бог даў мне некалькі гадоў вольнасці. Гэта праўда, што як і ўся мая сям’я, я быў практыкуючым католікам. Але я не быў поўным сэрцам у рэлігійных справах. Я меў пэўныя палітычныя зацікаўленасці, хоць не выходзілі яны за інтэлектуальную сферу. Я чытаў “Nuestra Palabra” i „Propósitos” – часопісы камуністычнай партыі. Заўсёды чытаў артыкулы аднаго з аўтараў, вядомага прадстаўніка свету мастацтва, Леонідаса Барлетты; яны абудзілі ўва мне палітычную свядомасць. Але камуністам я не быў ніколі.
Як думаеце, колькі ў гэтым было ўласнага рашэння, а колькі выбару з боку Бога?
Пакліканне да кансэкраванага жыцця – гэта заклік Бога, накіраваны да сэрца, якое гэтага чакае, свядома альбо не. Заўсёды ўзрушвае мяне фрагмент з Брэвярыя, які гаворыць аб тым, што Езус паглядзеў на Мацвея як бы адначасова “паказваючы міласэрнасць і выбіраючы”. У часе памятнай споведзі я пачуў, што Бог глядзіць на мяне такім чынам. Ён хХоча таксама, каб я заўсёды глядзеў так на іншых: з вялікай любоўю і як бы выбіраў іх для Яго; нікога не выключаючы, бо ўсе выбраныя, каб жыць любоўю Бога. “Паказваю міласэрнасць і выбіраю” – такі біскупскі заклік я выбраў у дзень кансэкрацыі. Ён – гэта адзін з самых галоўных аспектаў майго рэлігійнага досведу: служэнне міласэрнасці і выбіранне людзей, якім даецца пэўная прапанова. Можна гэта сказаць так: ”паглядзі, цябе паклікалі па імені і палюбілі; цябе выбралі і адзінае, аб чым просіць Бог – каб дазволіў цябе любіць”. Такую прапанову атрымаў я.
Таму Вы кажаце, што Бог заўсёды “штурхае наперад”?
Так, дакладна. Прароку Ераміі Бог кажа пра сябе: ”Я – міндальная галінка”. Міндальнае дрэва першае квітнее ўвесну, заўсёды “штурхае наперад” іншыя расліны. Ян кажа: ”Бог першы нас палюбіў; у гэтым праяўляецца любоў, што не мы палюбілі Бога, але Ён нас палюбіў”. Лічу, што рэлігійны вопыт, які не нясе здзіўлення, што нехта нас апярэдзіў з любоўю, з міласэрнасцю, халоднае, не матывуе нас зусім; гэта адлеглы досвед, які не ўзносіць на ўзровень трансцэндэнцыі. Хоць, трэба прызнацца, перажыванне той трансцэндэнцыі сёння нязмерна цяжкае, бо жыццё сёння з вялікім тэмпам, зменамі. У досведзе рэлігійным важныя месцы затрымання, месцы, у якіх “стаіць вада”. Здзіўлялі і прымушалі мяне задумацца слова Рыкарда Гуіральдэса з аповесці Дон Сэгундо Сомбра: вада заўсёды была адлюстроўваннем яго жыцця. Калі быў малы, успамінаў струмень сярод камянёў, як дарослы мужчына падобны быў да магутнай, хуткай ракі, старога чалавека сімвалізуе “стаячая вада”.
Працяг фрагменту інтэрв’ю з Папам Рымскім Францішкам чакайце на наступным тыдні.
Крыніца: jezuita-franciszek.pl
Пераклад Яны Ткачук