Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Папа Францішак 10 гадоў як глава Касцёла

  • Друкаваць
Падрабязнасці

pope francis 707395 128013 сакавіка 2013 года Папам Рымскім быў абраны кардынал Хорхе Марыа Берголіа, які сёння лічыцца вельмі сучасным і прагрэсіўным дзеячам на чале Каталіцкага Касцёла. Пункцірам па некаторых значных эпізодах пантыфікату. Прапануем чытачам высветліць, што з’яўляецца праўдай, а што – не.

 Кардынал Хорхе Марыа Берголіа абраў сабе папскае імя Францішак у гонар св. Францішка Сальскага. Праўда ці не?

Няпраўда. Святы Айцец назваўся ў гонар св. Францішка Асізскага, які ў каталіцтве асацыіруецца з прастатой і блізкасцю да народа. Выкарыстанне гэтага імя з’яўляецца першым у гісторыі папства.

Папа Францішак напісаў ліст аб адстаўцы праз два месяцы пасля абрання на пасаду намесніка св. Пятра. Праўда ці не?

Праўда. Ліст аб адстаўцы быў напісаны на той выпадак, калі стан здароўя не дазволіць Святому Айцу працягваць служэнне і ён не будзе знаходзіцца ў поўнай свядомасці, каб заявіць аб адрачэнні.

 У 2016 годзе папа Францішак сустрэўся з патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, што стала прэцэдэнтам за ўсю гісторыю Рускай праваслаўнай і Каталіцкай Цэркваў. Праўда ці не?

Праўда. Сустрэча сапраўды мела гістарычны характар і адбылася ўпершыню з часоў Вялікага расколу ў 1054 годзе. Варта адзначыць, што ў апошнія гады кантакты паміж дзвюма Цэрквамі значна актывізаваліся.

 Fratelli tutti (“Усе браты”) – другая сацыяльная энцыкліка папы Францішка. Праўда ці не?

Праўда. З трох энцыклік Пантыфіка дзве – сацыяльныя, што падкрэслівае кірунак яго вучэння. На тэму апошняй энцыклікі паўплывала пандэмія, выкліканая COVID-19.

 Папа Францішак з’яўляецца родапачынальнікам традыцыі хросту немаўлят у Сіксцінскай капэле ў Ватыкане. Праўда ці не?

Няпраўда. Традыцыя ўдзялення хросту дзецям супрацоўнікаў Святога Пасада зарадзілася яшчэ пры папе Яне Паўле ІІ у 1982 годзе. Абрад здзяйсняе асабіста Святы Айцец у Дзень Хросту Пана.

 Папа Францішак стаў першым Папам Рымскім, ад імя якога ў Беларусь быў накіраваны дакумент на беларускай мове. Праўда ці не?

Праўда. 11 кастрычніка 2013 года ў Беларусь быў перададзены дакумент ад папы Францішка на беларускай мове, які ўяўляе сабой падзяку Ядзвізе Пастарнак, жыхарцы в. Муляры (Вілейскі р-н), за служэнне Касцёлу.

 За час свайго пантыфікату папа Францішак здзейсніў больш за сотню Апостальскіх падарожжаў. Праўда ці не?

Няпраўда. З 31 студзеня па 5 лютага Пантыфік прыбыў з пастырскім візітам у Дэмакратычную Рэспубліку Конга і Паўднёвы Судан. Пілігрымка стала яго 40-ым па ліку Апостальскім падарожжам.

Паводле “Слова Жыцця”, Ангеліна Пакачайла

 

0
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя