Skip to main content

3 прыгожыя малітвы на цяжкія дні

Перажываеш цяжкасці ў сваім жыцці?  Давер іх Богу. Дапамогуць табе ў гэтым тры цудоўныя малітвы.

 

Дыялог сэрцаў

Як я магу забыць пра Цябе,

У Тваёй цішыні я ведаю,

Што Ты любіш мяне.

І ты таксама, калі я маўчу, 

Добра ведаеш, што я люблю Цябе.

Я ніколі не засумняваюся ў Табе, 

І веру, 

Што Ты таксама можаш даверыцца мне.

Ты жыццё майго жыцця. 

Мая другая душа, 

Маё другое сэрца.

Калі я ўваходжу ў патаемную глыбіню майго сэрца,

Я знаходжу там Тваю любоў да Мяне,

І Маю любоў да Цябе.

Маё сэрца ціхае і шчаслівае.

Маё сэрца ўдзячнае.

св. Анзэльм з Аосты

 

Ты, які над намі

Ты, які над намі,

Ты, які з'яўляешся адным з нас,

Ты, які ў нас.

Зрабі так, каб усе маглі бачыць Цябе ўва мне.

Каб я мог падрыхтаваць дарогу для Цябе.

Каб я мог дзякаваць Табе за ўсё,

Што мяне сустракае.

Каб пры гэтым я не забываўся пра патрэбы іншых людзей.

Абдымі мяне сваёй любоўю так, як хочаш,

Каб я акружаў яе людзей, што побач.

Каб усё, што ёсць ува мне, праслаўляла Цябе.

І каб я ніколі не спазнаў роспачы.

Бо я ў Тваіх руках,

А ў Табе поўня моцы і дабрыні.

Дай мне чыстае сэрца, каб я мог бачыць Цябе,

Пакорлівае, каб я мог слухаць Цябе.

Сэрца, якое любіць, каб я мог служыць Табе.

Сэрца, якое верыць, каб я мог трываць у Табе.

Даг Хамарскольд

 

Заўсёды буду давяраць Табе

Божа Ойча,

Я не ведаю, куды іду. 

Я не бачу дарогі перад Сабой,

Не магу з упэўненасцю зразумець,

Куды яна вядзе.

Я не ведаю па-сапраўднаму самога сябе. 

А калі я шчыра думаю, што іду за Тваёй воляй, гэта не значыць,

Што я заўсёды згаджаюся з ёй. 

Аднак я веру, 

Што маё жаданне падабацца Табе прыемна Табе.

І я веру, што маю гэтае жаданне ў сэрцы. 

Ва ўсім, што я раблю.

І што ў будучыні я не буду рабіць нічога без гэтага жадання.

Робячы так, я ведаю,

Што ты вядзеш мяне добрай дарогай.

Нават калі я сам яе не ведаю,

Я заўсёды буду давяраць Табе.

Нават тады, калі мне будзе здавацца,

Што я згубіўся, што я хаджу ў цені смерці. 

Я не буду баяцца, бо ты заўсёды са Мной 

І ніколі не пакінеш мяне ў нябеспяцы.

Томас Мэртон 

Паводле deon.pl

Рэдагавана: 18 Красавік 2016