Паступова набліжаемся да ўрачыстасці Спаслання Святога Духа, але яшчэ ёсць дастаткова часу, каб годна падрыхтавацца да гэтага свята. Ніжэй некалькі малітваў, якія дапамогуць у гэтым.
Штодзённая малітва
Дух Святы, я люблю Цябе ўсёй душой і праслаўляю!
Асвяці мяне, умацуй мяне, накіроўвай мяне, суцеш мяне.
Абяцаю паддацца ўсяму, што згодна з Тваёй воляй сустрэне мяне ў жыцці. Абяцаю прыняць усё, што хочаш, каб мяне спасцігла.
Дух Святы, адары ўвесь свет і мяне Сваім супакоем.
Амэн.
Малітва аб уціхамірванні
Дух Святы, навучы мяне маўчанню пакоры, маўчанню мудрасці, маўчанню любові, маўчанню веры і надзеі - маўчанню навучы мяне больш, чым словам.
Дух Святы, навучы нас уціхамірваць сэрцы, каб мы маглі пачуць Твой подых, калі Ты хочаш паказаць нам глыбіні Божыя.
Зрабі гэта, Дух Святы, нам гэта патрэбна.
Амэн.
Малітва перад сакрамантам споведзі
Прыйдзі, Дух Святы, Дух света і праўды, які пранікаеш у таямніцы чалавечага сэрца, перад якім нічога нельга схаваць.
Прыйдзі і асвяці мой розум, каб я ўзгадаў усе свае грахі, зразумеў іх ганебнасць і шчыра раскаяўся. Умацуй маю волю, каб я ўзяў пастанову выправіцца і намагаўся больш не грашыць.
Амэн.
Паводле deon.pl