Божа Ойча! Ты паклікаў мужчыну і жанчыну да жыцця ў сужанстве, таму што хацеў забяспечыць найлепшы спосаб выканання запаведзі любові. Пасля часу чалавечай бяссільнасці і эгаізму, паслаў у свет Свайго Сына, Езуса Хрыста, каб вярнуй нам дар любові. З тых часоў сужанцы маюць моц да рэалізацыі любові ў сям’і. Прашу Цябе, Добры Ойча і Творца, шчодра адары нашае сужанства любоўю.
Езу, Ты з’яўляешся Уцелаўленнем Божай любові і праўды, захавай нашае сужанства ад страты першаснага кахання. Марыя і Юзаф, Святая Сям’я, заступайцеся за маладымі, якія складаюць прысягу любові, вернасці і сужанскай сумленнасці ў шлюбе.
Прашу Цябе, Езу, адары нашае сужанства цудам перамянення. Перамяні нашыя крыўды ў глыбокае прабачэнне, халоднасць адзін да аднаго ў полымя ахвярнай любові, жорсткасць у далікатнасць, словы абразы ў словы пяшчоты, аддаленне ў блізкасць, смутак у радасць, абыякавасць ў жаданне быцця разам.
Учыні, каб у нашым сужанстве аб’явілася Твая Боская любоў і Твая хвала. Табе і Тваёй Маці Марыі мы даручаем нашае сужанства і нашую сям’ю. Амэн
Паводле adonai.pl