Сёння, 4 красавіка, у каталіцкім Касцёле на Беларусі распачалася акцыя "Духоўнае ўсынаўленне зачатага дзіцяці". Падрабязнае тлумачэнне і малітву ўсынаўлення знойдзеце ніжэй.
ЧЫМ З’ЯЎЛЯЕЦЦА ДУХОЎНАЕ ЎСЫНАЎЛЕННЕ ЗАЧАТАГА ДЗІЦЯЦІ?
• малітвай за абарону зачатага жыцця
• дапамогай для асобаў, якія церпяць па прычыне грэху аборту
Адказы на пытанні, якія часцей за ўсё ўзнікаюць:
1. Што такое Духоўнае ўсынаўленне?
Духоўнае ўсынаўленне — гэта малітва ў інтэнцыі дзіцяці, якому пагражае смерць ва ўлонні маці. Малітва працягваецца дзевяць месяцаў і складаецца з чытання адной ружанцовай таямніцы ("Ойча наш" і 10 ″Вітай, Марыя”), а таксама спецыяльнай малітвы ў інтэнцыі дзіцяці і яго бацькоў. Да малітваў можна далучыць індывідуальна выбраныя добрыя ўчынкі.
2. Якія могуць быць дадатковыя ўчынкі?
Дадатковымі ўчынкамі могуць быць: частая споведзь і Святая Камунія, адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, чытанне Святога Пісання, пост, змаганне з дрэннымі звычкамі, дапамога бедным, дадатковыя малітвы такія, як літанія, навэнны, вяночкі. Трэба выбіраць рэальныя ўчынкі, улічваючы індывідуальныя магчымасці іх выканання.
3. Ці можна распачынаць Духоўнае ўсынаўленне без дадатковых учынкаў?
Так. Дадатковыя ўчынкі не з’яўляюцца абавязковымі, хоць адаптуючыя ахвотна іх выконваюць.
4. Як узнікла Духоўнае ўсынаўленне?
Яно з’явілася пасля аб’яўленняў у Фаціме і стала адказам на заклік Маці Божай да ружанцовай малітвы, пакаяння і кампенсацыі за грахі, якія найбольш раняць Яе Беззаганнае Сэрца.
5. Якую карысць прыносіць Духоўнае ўсынаўленне?
Духоўнае ўсынаўленне лечыць глыбокія духоўныя раны, нанесеныя грахом аборту. Яно дазваляе ўсім маці аднавіць веру ў Божую Міласэрнасць і прыносіць спакой у іх сэрцы. Усынаўленне як вельмі канкрэтны, бескарысны і асабісты дар (малітвы, ахвяры і посту), дапамагае (асабліва маладым людзям) фарміраваць характар, змагацца з эгаізмам, знаходзіць радасць адказнага бацькоўства, даючы магчымасць бачыць любоў і сэкс вачыма Бога. Навучаючы сістэматычнай малітве, яно паглыбляе кантакт з Богам; дапамагае адкрываць глыбокі сэнс занядбаных аскетычных практыкаў; можа стаць тым элементам, які адродзіць супольную малітву і любоў у сем’ях.
6. Хто можа духоўна ўсынаўляць?
Кожны. Свецкія, кансэкраваныя асобы, мужчыны, жанчыны, людзі любога ўзросту. Толькі дзеці распачынаюць Духоўнае ўсынаўленне пад апекай бацькоў.
7. Колькі разоў можна духоўна ўсынаўляць дзіця?
Шматразова, пры ўмове, што папярэднія абавязацельствы выкананыя.
8. Ці кожны раз неабходна даваць абяцанні?
Так.
9. Ці можна адаптаваць больш, чым адно дзіця?
Духоўнае ўсынаўленне датычыць толькі аднаго дзіцяці.
10. Ці мы ведаем, якой нацыянальнасці дзіця будзе намі ўсыноўлена?
Не ведаем. Імя дзіцяці ведае толькі Бог.
11.Чаму мы можам быць упэўнены, што Бог выслухае нашую малітву?
Наша ўпэўненасць заснавана на веры ва ўсемагутнасць Бога і бязмежную Божую Міласэрнасць. Бог ёсць Тым, Хто дае жыццё; Ён жадае, каб кожнае зачае дзіця жыло і было атулена бацькоўскай любоўю.
12. Ці будзе грахом, калі ў які-небудзь дзень адаптуючы забудзе прачытаць малітву?
Гэта не будзе грахом. Грахом з’яўляецца свядомае і дабравольнае занядбанне складзенага Богу абяцання.
13. Ці трэба перапыняць Духоўнае ўсынаўленне, калі малітва была занядбаная на працягу доўгага часу?
Перапынак на працягу доўгага часу (месяц, два) спыняе Духоўнае ўсынаўленне. У гэтым выпадку трэбa зноў даць абяцанне і імкнуцца ягo стрымаць. У выпадку кароткага перапынку трэба працягваць Духоўнае ўсынаўленне, павялічваючы малітву на колькасць прапушчаных дзён.
14. Ці могуць духоўна ўсынаўляць асобы, які жывуць у несакрамэнтальных саюзах?
Могуць, як таксама і разведзеныя асобы.
15. Ці з’яўляецца сапраўдным Духоўнае ўсынаўленне, распачатае пры дапамозе радыё?
Так.
16. Ці абяцанні Духоўнага усынаўлення павінны быць дадзеныя ва урачыстай форме, выключна ўкасцёле ў прысутнасці святара?
Рэкамендуецца, каб абяцанні былі дадзены ўрачыста, хоць можна іх даць таксама і прыватна.
17. Ці могуць духоўна ўсынаўляць асобы, якія не ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы — асобы вельмі пажылога ўзросту, хворыя, фізічнымі адхіленнямі?
Так, яны могуць распачаць Духоўнае ўсынаўленне прыватна.
18. Якім чынам можна даць прыватныя абяцанні?
Прачытаць формулу абяцання (лепш за ўсё перад крыжам ці абразом) і з гэтага моманту на працягу чарговых дзевяці месяцаў маліцца адной індывідуальна выбранай таямніцай ружанца, а таксама малітвай ў інтэнцыі дзіцяці і бацькоў. Каб запамятаць, рэкамендуецца запісаць дату распачацця і заканчэння малітвы.
19. Як распаўсюджваць малітву Духоўнага ўсынаўлення?
- знайсці некалькі асобаў, зацікаўленых Духоўным усынаўленнем - атрымаць згоду ксяндза пробашча на правядзенне абраду складанн абяцанняў у касцёле (пажадана ў свята Найсвяцейшай Марыі Панны)
ФОРМУЛА АБЯЦАННЯ ДУХОЎНАГА ЎСЫНАЎЛЕННЯ
Усе разам: “Праслаўляю Цябе, Ойча, Пане неба і зямлі, што Ты схаваў гэтыя рэчы ад мудрых і разважлівых, а аб’явіў іх дзецям. Так, Ойча, бо такім было Тваё ўпадабанне”.
Паўтараем за святаром ці кожны асобна: “Найсвяцейшая Панна, Багародзіца Марыя, усе Анёлы і Святыя. Ідучы за жаданнем несці дапамогу ў абароне ненароджаных, я, .................................... моцна пастанаўляю і абяцаю, што з дня ............... у свята/ урачыстасць .............................. Духоўна ўсынаўляю адно дзіця, імя якога ведае адзін толькі Бог, каб на працягу дзевяці месяцаў кожны дзень маліцца аб уратаванні яго жыцця, а таксама аб справядлівым і добрым жыцці пасля нараджэння. Гэтымі малітвамі будуць:
- адна таямніца ружанца
- мае добрыя ўчынкі
- малітва, якую прачытаю сёння першы раз”.
ШТОДЗЁННАЯ МАЛІТВА
Пане Езу, праз заступніцтва Марыі, Маці Тваёй, якая нарадзіла Цябе з любоўю, а таксама праз заступніцтва св. Юзафа, чалавека даверу, які апекаваўся Табою пасля народзінаў, – прашу Цябе ў інтэнцыі гэтага ненароджанага дзіцяці, якое духоўна хачу ўсынавіць і якое знаходзіцца ў небяспецы аборту. Прашу, дай яго бацькам любоў і адвагу, каб яны не забівалі свайго дзіцяці, а пакінулі яму жыццё, якое Ты сам гэтаму дзіцяці прадвызначыў. Амэн.