Аднойчы ксёндз Ян Твардоўскі прызнаўся: “Я вельмі люблю маліцца на ружанцы. Здавалася б, ружанец складаецца з пастаянна паўтаральных слоў, аднак вучыць ён нас цярплівай і няспыннай малітве без слоў. Некаторыя лічаць, што для таго, каб разважаць таямніцы ружанца трэба быць у некаторай ступені крыху прапаведнікам, тэолагам, катэхізатарам.
"Між іншым, гэтая незвычайная малітва – успамінае далей ксёндз Ян – нагадвае мне дзіця, якое даверліва трымаецца за спадніцу маці і адчувае сябе бяспечна. Ружанец, які мы прамаўляем у касцёле, нагадвае мне кагосьці, хто бесперастанку стукае ў дзверы, вокны і хоць яны не адчыняюцца, надалей працягвае цярпліва стукаць. Настойлівасць і цярплівасць гэтай малітвы ўражваюць сваёй асаблівасцю. Гэта малітва і людзей, якія спяць, і паміраюць, і цалкам стомленыя.”
Ружанец – гэта не тэалагічнае даследаванне. Калі ты хварэеш, знаходзішся ў цяжкім падарожжы, з надзеяй чакаеш вынікаў абследавання, калі здаеш экзамен і стаіш перад дзвярыма аўдыторыі, менавіта тады памаліся гэтай мудрай малітвай. З даверам вазьмі за руку Маці Божую, якая правядзе цябе да свайго Сына.
Веліч кожнага ружанца заключаецца ў тым, што ён адводзіць ад кепскіх прадчуванняў, благіх вестак, ліхаманкі жыцця і стварае своеасаблівы малітоўны дах над галавою. Ён выхоўвае чалавека ў духу ахвярнасці і яшчэ мацней злучае з Хрыстом.
Паводле deon.pl
Пераклад: Ганна Гебень