"Успамінайце настаўнікаў вашых, якія прапаведавалі вам Cлова Божае, і, гледзячы на канец іхняга жыцця, пераймайце іхнюю веру". (Папа Францішак)
Згодна з рашэннем (1991 г.) Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый міжнародны Дзень пажылых людзей штогод адзначаецца 1 кастрычніка. У Беларусі Дзень пажылых людзей таксама адзначаецца 1 кастрычніка.
Малітва пажылых людзей
Добры і міласэрны Божа! Дай мне цярплівую, пакорлівую, поўную спагады і дабрыні старасць. Захавай мяне ад эгаізму, бескарысных скаргаў ад страху і сумневаў. Прымі боль маёй душы і цела. Няхай ззянне веры напоўніць радасцю дні маёй старасці і напоўніць маё сэрца надзеяй на ўваскрасенне. Міласэрны Божа, будзь маёй дапамогай, маёй апорай і святлом да канца маіх дзён. Амэн.
Паводле caritas.by, katedra.rzeszow.pl