Skip to main content

Самая вядомая малітва Маці Тэрэзы

Калі я галодная, пакажы мне таго, каго я магу накарміць, а калі мяне мучыць смага, пакажы таго, каго я магу напаіць.

Калі мне будзе холадна, прыйшлі да мяне таго, каго я магу сагрэць, калі я ў смутку, прыйшлі таго, каго я магу суцешыць.

А калі мой крыж стане занадта цяжкі, і я не змагу несці яго, калі мне спатрэбіцца дапамога, а паблізу нікога не будзе, паслабі маю цяжкую ношу і дай мне каго-небудзь, хто заслугоўвае любові, як і я, дай мне каго-небудзь, каму я магу служыць.

Калі мне спатрэбіцца час, дазволь мне пасядзець побач з кім-небудзь, а калі будзе цяжка на сэрцы, знайдзі мне каго-небудзь, каго б я прымусіла ўсміхнуцца.

Калі я адчую нясмеласць, прыйшлі мне таго, каго я магу пахваліць.

Калі мне спатрэбіцца падтрымка, пакажы мне таго, пра каго я магу паклапаціцца, а калі мне спатрэбіцца разуменне, пакажы мне таго, хто мае патрэбу ў разуменні з майго боку.

Калі я буду думаць толькі пра сябе, прыцягні мае думкі да тых, хто добры.

Калі я абяднею, прыйшлі да мяне таго, хто ў нястачы.

Калі вочы мае перастануць бачыць святое, дазволь мне ўбачыць Хрыста ў вачах кожнага, каму я падаю ежу.

Паводле grehu.net

Рэдагавана: 25 Верасня 2015