Малітва да Маці Божай з просьбай аб вялікадушным сэрцы.
Святая Марыя, Маці Божая, захавай ўва мне сэрца дзіцячае, яснае і светлае, быццам крыніца. Захавай маё сэрца сумленным, якое не паддаецца падману. Захавай маё сэрца вялікадушным, каб яно аддавала сябе іншым, любіла і спачувала, каб яно было верным і высакародным, каб не забывалася пра дабрадзействы і не трымала зла. Дай мне сяброўскае і рашучае сэрца, якое любіць, не патрабуючы любові наўзамен, якое радасна раствараецца ў іншых сэрцах перад тварам Твайго Боскага Сына. Дай мне вялікае і неадольнае сэрца, якога не зробіць жорсткім ніякая няўдзячнасць і не астудзіць ніякая абыякавасць. Дай мне сэрца, якое пакутуе ад неўмяшчальнай велічы Езуса Хрыста, кранутае Ягонай любоўю.
Паводле www.claret.ru