Часам кожнаму з нас патрэбен цуд.
Езу, я стаю перад Табою такі, які я ёсць.
Я раскайваюся ў сваіх грахах і прашу ў Цябе прабачэння.
У Тваё імя я прабачаю ўсіх, хто пакрыўдзіў мяне.
Я выракаюся д'ябла, злых духаў і іх спраў.
Я аддаюся Табе цалкам, Божа, цяпер і назаўсёды.
Я запрашаю Цябе ў сваё жыццё,
Я прымаю Цябе як свайго Пана і Збаўцу.
Аздараві мяне, перамяні мяне,
Умацуй маё цела, душу і розум.
Прыйдзі, Езу, заслані мяне
Сваёй Найдаражэйшай Крывёю
І напоўні Сваім Cвятым Духам.
Я люблю Цябе, Езу, і дзякую Табе за ўсё.
Я хачу ісці за Табой кожны дзень свайго жыцця.
Амэн.
Марыя, Маці мая, Каралева Супакою,
Святы Перэгрын, заступнік хворых на рак,
Усе анёлы і святыя, калі ласка, прыходзьце да мяне з дапамогай.
П.М. Рукі OSM
Паводле adonai.pl