"Мы не павінны губляць надзеі адносна вечнага збаўлення тых людзей, якія скончылі жыццё самагубствам. Бог, толькі Яму вядомым чынам, можа даць ім магчымасць збаўленчага пакаяння". (ККК,2283)
Ойча наш, прымі да сябе ўсіх тых,
Хто здзейсніў замах на сваё жыццё.
Толькі Ты ведаеш, якая напружанасць і якія цярпенні
Падштурхнулі іх зрабіць гэта.
Дапамажы мне лепш зразумець людзей, якія знаходзяцца ў роспачы.
Зрабі так, каб яны ніколі не шукалі падобнага выйсця з цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Дапамажы таксама мне, Ойча, знайсці добрага сябра,
Якому я змагу даверыць усе мае страхі і перажыванні.
Прашу Цябе, зрабі, каб я таксама мог быць добрым сябрам для ўсіх, хто мае патрэбу ўва мне.
Амэн.
Паводле fronda.pl