Паглядзіце на вашую далонь ... Ваш вялікі палец знаходзіцца да вас бліжэй за ўсе. Таму пачынайце малітву з вашых блізкіх і дарагіх вам людзей. Пра іх вы памятаеце заўсёды. Маліцца за дарагіх сэрцу людзей - "прыемны абавязак", як аднойчы сказаў К. С. Льюіс.
Наступны палец - указальны. Маліцеся за тых, хто нас навучае і ацаляе. Гэта настаўнікі, лекары і вашыя святары. Яны маюць патрэбу ў падтрымцы і мудрасці для таго, каб паказваць дакладны кірунак іншым. Не забывайце пра іх у сваіх малітвах.
Наступны палец - сярэдні, ён самы доўгі. Ён нагадвае нам пра лідэраў. Маліцеся за прэзідэнта і ўрад. Яны маюць патрэбу ў Божым кіраўніцтве.
Чацвёрты палец - безыменны. Многія здзівяцца, даведаўшыся, што ён самы слабы з усіх пальцаў; так-так, любы настаўнік музыкі пацвердзіць вам гэта. Ён нагадвае маліцца за тых, хто слабы, пакутуе або трапіў у бяду. Яны маюць патрэбу ў вашых малітвах дзень і ноч. Памятайце: малітвы ніколі не бывае зашмат
І, нарэшце, мізінец, самы апошні і самы маленькі. Гэта правільная пазіцыя для ў адносінах да Бога і да іншых людзей. Ваш мізінец нагадвае вам, каб вы памаліліся за сябе. Пакуль вы маліліся за першыя чатыры групы людзей, вашыя ўласныя патрэбы прынялі правільны ракурс, і зараз вы можаце маліцца за сябе больш эфектыўна.
Гэтая ідэя можа паспяхова практыкавацца як у групе, так і ў вашай вячэрняй малітве.
Паводле Grehu.net