Малітва св. Яна Паўла ІІ у інтэнцыі адпушчэння грахоў.
Божа, Твой пілігрымуючы Касцёл Ты пастаянна асвячаеш крывёю свайго Сына. У кожную эпоху Ты збіраеш у сваёй супольнасці вернікаў, якія вызначаюцца асаблівай святасцю і тых, хто, паказваючы сваю непаслухмянасць, пярэчыць вызнаванай веры і святому Евангеллю. Ты, які застаешся верным нават тады, калі мы бываем нявернымі, прабач нам нашыя правіны. Дазволь нам быць сярод людзей сапраўднымі Тваімі сведкамі. Ойча міласэрны, Твой Сын, Езус Хрыстус, Суддзя жывых і памерлых, прынізіўшы сябе падчас свайго першага прыйсця, выбавіў чалавецтва ад граху, а калі вернецца ў хвале, будзе судзіць нас за ўсе правіны. Нашым бацькам, нашым братам і нам, слугам Тваім, якія, заахвочаныя Духам Святым, з раскаяннем вяртаюцца да Цябе, спашлі сваю міласэрнасць у адпушчэнні грахоў. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Паводле Ave Maria