Малітва cв. Яна Паўла ІІ у інтэнцыі абароны чалавечага жыцця.
О Марыя, Заранка новага святла, Маці жывых! Мы даручаем Табе ўсе свае жыццёвыя справы. Глянь, о Маці, на незлічоную колькасць дзяцей, якім не дазваляюць прыйсці на свет; на ўбогіх, якія змагаюцца з жыццёвымі цяжкасцямі; на мужчын і жанчын — ахвяраў чалавечага насілля; на старых і хворых, забітых абыякавасцю або фальшываю літасцю. Учыні, каб усе, хто верыць у Твайго Сына, маглі адкрыта і з любоўю абвяшчаць Евангелле жыцця людзям нашай эпохі. Выпрасі для іх ласку заўсёды прымаць Яго як новы дар і радасць, каб на працягу ўсяго жыцця з удзячнасцю праслаўляць Яго, а таксама дай адвагу, каб дзейсна і непахісна сведчыць пра Яго і разам з усімі людзьмі добрай волі будаваць цывілізацыю праўды для праслаўлення і хвалы Бога Створцы, які любіць жыццё.
Паводле Ave Maria