Skip to main content

Малітва перад выхадам у інтэрнэт

internetНіжэй змяшчаем малітву перад выхадам у інтэрнэт, каб пошук інфармацыі прыносіў найлепшы плён.

Усемагутны і вечны Божа,

Які стварыў нас на сваё падабенства

І загадаў нам шукаць перш за ўсё тое, што добрае,

сапраўднае і прыгожае,

асабліва ў Асобе Твайго Адзінароднага Сына,

Пана Нашага Езуса Хрыста,

просім Цябе, дапамажы нам

праз заступніцтва св. Ізыдора, біскупа і доктара,

каб мы падчас нашых падарожжаў у інтэрнэце

накіроўвалі нашыя рукі і вочы толькі на тое, што падабаецца Табе,

і ставіліся з любоўю і церпялівасцю да ўсіх людзей, 

якіх мы спаткаем

праз Пана Нашага, Езуса Хрыста.

Амэн.

Паводле Парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля

Рэдагавана: 09 Студзеня 2017