Калі прагнеш займацца місіянерскай дзейнасцю ў далёкіх закутках, асабліва прысвячаючы сваю дапамогу дзецям, але не маеш магчымасці або рашучасці далучыцца да місіянераў, чытай малітву ніжэй.
Езу, я жадаю стаць памочнікам місіянераў
і несці духоўную і матэрыяльную дапамогу
дзецям з місіянерскіх краін;
дзецям, якія не ведаюць Цябе;
дзецям бяздомным і пакінутым,
дзецям, якія галадаюць
і якія пазбаўленыя ўсялякай медыцынскай дапамогі.
Ахвярую Табе за іх
штодзённую малітву,
працу,
навуку і добрыя ўчынкі,
а таксама ахвяру з невялікіх выраканняў -
на хлеб для галодных,
лекі для хворых,
навуку і катэхэзу для ўсіх,
на вялікую радасць аб'яднання з Табой, Езу.
Амэн.