Кожная раніца павінна пачынацца не толькі з кубка кавы, але і з малітвы даручэння сябе і свайго сённяшняга дня Езусу. Прапануем Вам малітву, з якой варта распачаць новы дзень.
Езус, давяраю Тваёй Найсвяцейшай Крыві ўвесь гэты новы дзень, які з'яўляецца падарункам Тваёй бясконцай любові.
Я давяраю Тваёй Найсвяцейшай Крыві самога (у) сябе.
Усіх людзей, якіх сустрэну сёння, пра якіх я падумаю або якім-небудзь чынам што-небудзь пра іх даведаюся. Я давяраю Тваёй Найсвяцейшай Крыві маіх сваякоў, сяброў, блізкіх і людзей, якія прасілі мяне аб малітве.
Я давяраю Тваёй Найсвяцейшай Крыві, Госпадзе, усе сітуацыі, якія ўзнікнуць сёння, усе справы, якія сёння буду вырашаць, размовы, якія буду весці, працу, якую буду рабіць і мой адпачынак. Я запрашаю Цябе, Езус, ва ўсе гэтыя сітуацыі, справы, размовы, працу і адпачынак.
Прашу, няхай Твая Найсвяцейшая Кроў пранікае ва ўсіх гэтых людзей, ва ўсе мае пачынанні, прыносячы ў згодзе з Тваёй воляй вызваленне, ачышчэнне, аздараўленнет і асвячэнне.
Хай сёння заззяе хвала Тваёй Найсвяцейшай Крыві і праявіцца яе моц.
Я прымаю ўсё, што сёння мне спашлеш, на хвалу Тваёй Найсвяцейшай Крыві, на карысць Святога Касцёла, і як адкупленне за мае грахі, аддаючы ўсё гэта Богу Айцу праз заступніцтва Панны Марыі.
Я даручаю сябе ў поўнае распараджэнне Панне Марыі, даверыўшы ёй маё мінулае, будучыню і сучаснасць, без усялякіх умоў і без усялякіх перасцярог. Амэн.