Skip to main content

Малітва ў інтэнцыі сям'і

siamiaНіжэй размешчана малітва св. Яна Паўла ІІ у інтэнцыі сем'яў .

Божа, ад якога паходзіць усялякае айцоўства ў небе і на зямлі, Ойча, які ёсць Любоўю і Жыццём, зрабі так, каб кожная чалавечая сям’я на зямлі, праз Твайго Сына, Езуса Хрыста, “народжанага з Дзевы”, праз Духа Святога станавілася сапраўднай святыняй жыцця і любові дзеля кожнага новага пакалення.

Зрабі, каб Твая ласка кіравала думкі і ўчынкі сужонкаў да дабра іх уласных сямей і ўсіх сямей у свеце. Зрабі, каб кожнае маладое пакаленне знаходзіла ў сем’ях моцную падтрымку дзеля ўсяго чалавецтва і яго развіцця ў праўдзе і любові.

Зрабі, каб любоў, узмоцненая ласкай Сакрамэнту Сужэнства, была мацнейшай за ўсялякія слабасці і крызісы, праз якія часта праходзяць нашы сем’і.

Просім Цябе праз заступніцвта Святой Сям’і з Назарэту, зрабі, нарэшце, каб Касцёл сярод усіх народаў зямлі мог плённа выконваць місію ў сем’ях і праз сем’і.

Праз Хрыста, Пана нашага, які ёсць Дарогай, Праўдай і Жыццём на вякі вякоў. Амэн.

Паводле Сэрца Марыі

Рэдагавана: 10 Студзеня 2017