Кожны, хто спазнаў ласку ўзаемнай любові, ведае, як важна клапаціцца пра яе. Адкрый для сябе цудоўную малітву, якая дазволіць выказаць падзяку за дар узаемнага кахання і знайсці яго ўмацаванне ў Божай Любові.
Божа, дзякуем Табе за тое, што Ты падарыў нам любоў. Ты думаў пра нас, як пра адно цэлае, яшчэ да з'яўлення часу; і з той пары Ты палюбіў нас такімі: адзін побач з другім. Наша любоў нарадзілася з Тваёй бязмежнай бясконцасці. Зрабі, калі ласка, так, каб яна трывала вечна і з кожным днём узрастала, і каб мы ніколі не забывалі пра Цябе.
Пане, Ты, Які ведае пра нас усё, зрабі так, каб і мы навучыліся мастацтву пазнаваць Цябе. Дай нам мужнасць дзяліцца з Табой усімі нашымі пачуццямі, жаданнямі, ідэаламі і страхамі. Зрабі так, каб непазбежныя адрозненні ў нашых характарах, непаразуменні ніколі не падзялілі нас, каб мы, з Тваёй дапамогай, змаглі пераадолець іх і знайсці сілы для ўзаемнага прабачэння.
Адары нас, Божа, бясконцай радаснай фантазіяй, каб кожны дзень мы маглі вынаходзіць новыя спосабы выказвання павагі і пяшчоты ў стаўленні адзін да аднаго. Зрабі, каб наша сямейнае жыццё, якое мы хутка распачнем, нястомна вяло да сустрэчы з Табой, з Тваёй Любоўю, ад якой наша любоў адарвалася як малая іскра.
Божа, мы шчаслівыя, што можам любіць адзін аднаго, і мы шчасліваыя, што можам любіць Цябе. Але засмучае нас тое, што так часта няма любові паміж людзьмі. А часам нават наша любоў памяншаецца. Мы просім Цябе, сілай ласкі, якую мы атрымалі падчас хросту, аб магчымасці выконваць свае абавязкі добрасумлення, вернасці і свабоды.
Не дазваляй, каб нашыя жэсты любові былі выразам драбязнасці і эгаізму. Не адбірай у нас смаку рызыкі ў нашай адданасці каханню. Але папярэдзь нас у часе, калі мы будзем марнатравіць Тваё цярпенне. Калі Ты будзеш згодны іх прыняць, мы прапнуем Табе ўзяць сілу нашага ўзросту, нашай любові, сведчанне нашага паклікання да сужанства.
Мы ганарымся тым, што валодаем верай у Цябе, у тваю Любоў. І спадзяемся, што заўсёы будзем мець магчымасць імкнуцца быць падобнымі да Цябе, да Тваёй Любові.
Марыя, Тваёй вернасці Богу, якая дазволіла Яму прыянць нашае цела, мы давяраем усе нашыя сустрэчы. Дзеля таго, каб кожны жэст любові працягваўся вечна, нават тады, калі мы будзем стомленыя паўсядзённасцю жыцця. І перш за ўсё, калі мы будзем адчуваць сябе адзінокімі. Усё добра, Маці, калі Ты побач з намі.
Амэн.
Паводле deon.pl