Прапануем вашай увазе тэксты разважанняў Крыжовага шляху для моладзі.
Стацыя 1. Асуджэнне Езуса
Людзі цябе асудзілі. У цябе бацька алкаголік. Гэта не тата, які прыязджаў за табой у школу на новым аўтамабілі. Гэта не тата, які аплаціў тваю вучобу ў універсітэце. Гэта не той, хто падарыў на выпускны, паездку ў Парыж. Цябе называлі «сын алкаголіка». Ты плакаў, праклінаў. Стаўшы старэйшым засланяў і аберагаў маму і сястру, часам яго штурхаў. А калі ён падаў, падымаў, укладваў на канапу і накрываў пледам. І бясконцае пытанне «Чаму? За што ўсё гэта? Чаму я асуджаны?». Не, гэта людзі асудзілі. А Бог ?.. Бог... Ён любіць.
Часам лёгка прыкінуцца кімсьці іншым, і, не міргнуўшы вокам, адным словам перавярнуць чыёсьці жыццё, прычыніўшы пякучы боль і потым без якіх-небудзь думак аб дакананым учынку жыць далей, не думаць аб тым - дрэнна яму ці добра. Здраджваем, асуджаем, помсцім, і зусім не думаем пра тое, як мы будзем адчуваць сябе, на месцы таго, іншага чалавека.
Навучы Сваёй Любоўю быць іншымі.
Навучы быць для іншых.
Стацыя 2. Езус бярэ крыж
Абяцанні. Вы заўважалі, як шмат абяцанняў мы даем і як мала з гэтых абяцанняў выконваем. Зраблю, пазваню, сустрэнуся, прыеду, выканаю. А што ў выніку? А ў выніку часта расчараванне ў самім сабе і ў іншых і ... новыя абяцанні.
Паспрабаваць і пастарацца быць да канца, нават калі цяжка, нават калі шмат-шмат усяго навалілася і хочацца ўсё кінуць і збегчы ад усіх і ад усяго. Проста ўзяць і зрабіць. Таму, што ёсць тыя, для каго гэта важна; тыя, хто спадзяецца на цябе. Прыняць тое, чаго ніяк не пазбегнуць. З мужнасцю, з любоўю, з удзячнасцю...
Стацыя 3. Першае падзенне Езуса
Што значыць падзенне? Напэўна для многіх, гэта тое, што мы бачым і да чаго можам дакрануцца, напрыклад: хтосьці ішоў па дарозе і, спатыкнуўшыся - упаў. Падзенне? - Падзенне. Або фінансавы крах якой-небудзь фірмы. Чалавек страціў усё, што ён меў, у плане матэрыяльным - грошы, рэчы, маёмасць. Падзенне? - У пэўным сэнсе падзенне.
Але бываюць і іншыя падзенні, якія мы можам бачыць, але не можам да іх дакрануцца. Гэта падзення ўнутры нас: страх, гнеў, крыўда, расчараванне, усё тое, што прычыняе боль. Бо гэта таксама ў пэўным сэнсе падзенне. Напрыклад, гнеў. Калі мы злуемся, вельмі моцна злуемся, мы прычыняе боль акружаючым і сабе. У гневе мы гаворым шмат непатрэбных слоў і здзяйсняем шмат непатрэбных дзеянняў. Наш гнеў, нібыта снежны ком, які коціцца з гары ўніз, спачатку ён маленькі, але потым становіцца ўсё большы і большы. І ў выніку ён аказваецца ў самым нізе і ад удару можа ператварыцца проста ў горку снегу і ў выніку ў ім не будзе ніякага сэнсу. А каб падняцца наверх, трэба прыкласці больш сіл, чым спускаючыся. І калі пры гэтым яшчэ і паспрабаваць зрабіць новы ком, але ўжо не ком гневу, а ком шкадавання і цярпення, тады гэта ўдвая цяжэй. Але калі ўжо мы ўпалі, то трэба набрацца сіл, каб падняцца, і зрабіць крок уверх, мы павінны вучыцца таму, чаго нам так не хапае. Вучыцца цярпенню і жалю аб зробленым.
Стацыя 4. Езус сустракае сваю маму
Мама, усяго 4 літары, але як шмат сэнсу. Мама... Прыгожая, разумная, добрая, кахаючая. Мама, якая ругае, крычыць, злуецца або зусім не такая, а такая, якая ёсць.
Уяві на імгненне, што раптам яе не стане. Ты прачынаешся раніцай, як звычайна, а яе няма, яна не пайшла ў краму ці ў госці да суседкі і не спіць у суседнім пакоі, дзе ты ў любы момант можаш зайсці і ўбачыць яе. Яе проста больш няма... І ты больш ніколі не зможаш убачыць, як яна усміхаецца або злуецца. Больш ніколі яна не зойдзе ў твой пакой раніцай, каб пацалаваць цябе, ці ўвечары, каб пажадаць спакойнай ночы. Больш ніхто і ніколі не паругае цябе, як яна і не абніме, як яна, калі дрэнна, і ты не хочаш бачыць нікога і, нават, не хочаш бачыць яе. Больш ніколі ты не зможаш расказаць ёй пра свае таямніцы або падзяліцца сваімі перажываннямі і цяпер табе прыйдзецца неяк спраўляцца самому. Бо мама гэта той чалавек, які падарыў табе жыццё, і які ведае цябе лепш за ўсіх.
А калі ты, апошні раз казаў маме, "дзякуй" і "я люблю цябе"?
І калі так здарыцца ці ўжо здарылася - што мамы няма, старайся шанаваць тых, хто побач, тых, хто блізкі і дарагі, і тых, хто здаецца, зусім не любіць і не разумее цябе.
Стацыя 5. Сымон з Кірынэі дапамагае Езусу несці крыж
Вы калі-небудзь адчувалі сябе адзінокім? Непатрэбным нікому і кінутым усімі? Я не маю на ўвазе, застацца аднаму ў пакоі або ў доме. А адчуваць сябе адзінокім сярод натоўпу, там, дзе так шмат людзей? Напэўна, прыходзілася... Гэта павінна быць такое дзіўнае пачуццё, нібы пуста ўнутры і навокал нічога і нікога. Ніхто не прымае і не разумее і такое моцнае жаданне крыкнуць гучна-гучна, каб ўбачылі, як табе дрэнна, каб звярнулі ўвагу і тады, можа адчуеш, што не такі ўжо ты самотны. Аднак, нічога не адбываецца, ты застаешся стаяць у поўнай адзіноце там дзе і стаяў.
А вы калі-небудзь задумваліся над тым, што ёсць людзі, якія яшчэ больш самотныя чым вы, і яны ўжо даўно пакінулі спробы і нават думкі пра тое, каб звярнуць на сябе ўвагу, хоць на імгненне пабыць з кімсьці і не адчуваць сябе гэтак адзінокімі . Калі паглядзець уважліва вакол, то такіх адзінокіх людзей вельмі шмат. І такія думкі: а, хто, калі не я.. А можа варта хоць крыху забыцца пра свой страх адзіноты і пабыць побач з тымі, каму гэта больш патрэбна? Загаварыць з тым, хто не патрэбен нікому?».
Стацыя 6. Св. Вераніка выцірае твар Езусу
Рашучасці. Як бывае часам цяжка прыняць рашэнні, асабліва тыя, якія трэба прыняць «тут і цяпер», не раздумваючы зрабіць крок наперад, не ведаючы, які будзе вынік. Вельмі складана і вельмі страшна. Хтосьці скажа, бяспечна і неразумна, павінен быць план. Мабыць, пагаджуся. Але ж часам так атрымліваецца, што часу няма зусім, тады што? Стратэгіі, планы? - Наўрад ці. Тады патрэбна рашучасць і смеласць.
Можа быць, акрамя цябе ў нейкай сітуацыі больш ніхто не зможа дапамагчы і ты, з-за нейкіх дурных забабонаў, такіх як, а што пра мяне падумаюць, што скажуць, выпусціш магчымасць быць патрэбным. І будзеш далей стаяць і думаць, і гадаць «а як жа я ...».
Стацыя 7. Езус падае другі раз
Бываюць такія сітуацыі, калі ну, зусім нічога не атрымліваецца, усё проста валіцца з рук. А яшчэ зусім нядаўна, табе здавалася, што ты зможаш усё, і ўсё зробіш сам, не патрэбна нічыя дапамога. Ні твая, ні твая, ні тым больш твая... Але пасля шматлікіх спробаў, ты пачынаеш разумець, што не спраўляешся і без сяброў ніяк не абысціся. І ты пачынаеш злавацца, на ўсіх, хто вакол, але на самой справе, ты злуешся на сябе, і гэтая злосць пачынае ў нейкі момант зацягваць цябе усё глыбей і глыбей, і ты застаешся адзін. І калі станавіцца ўжо зусім невыносна, ты раптам пачынаеш разумець, што ж не ўсё яшчэ згублена і на самай справе гэта не вакол усе такія дрэнныя, а што гэта ты стаіш да іх спіной. І як бы ні было цяжка і непрыемна, ведай, што сярод усіх людзей, якія цябе атачаюць, ёсць тыя, каму ты дарагі.
Стацыя 8. Езус суцяшае плачучых жанчын
Аб сяброўстве. Вы ведаеце, ёсць такая прымаўка: «не мей сто рублёў, а мей сто сяброў», так вось, жыццё паказвае, што сябрамі не трэба валодаць - з імі трэба сябраваць. Але чамусьці мы іх губляем.
І вось тут узнікае пытанне, чаму так адбываецца? Прычын можа быць шмат: хлусня, недавер, непаразуменні, а яшчэ няўменне слухаць. Магчыма, вы заўважалі, што калі сустракаюцца два чалавекі з рознымі меркаваннямі, з нагоды якой-небудзь тэмы, то вельмі часта паміж імі ўзнікае канфлікт. Яны пачынаюць крычаць, махаць рукамі і самымі рознымі спосабамі даказваць сваю праўду і паказваць, што іншы, не мае рацыю. І ў выніку, мэтай размовы становіцца ўжо не жаданне выказаць сваё меркаванне, а проста пераспрэчыць суразмоўцу.
Магчыма, гэта адбываецца з-за, таго, што мы не ўмеем слухаць і чуць. Не заўсёды даем магчымасць да канца выказаць сваё меркаванне і паспрабаваць зразумець, што ж ён хацеў гэтым сказаць, чым падзяліцца. А яшчэ нам цяжка прыняць той факт, што хтосьці можа проста думаць інакш і ён мае на гэта права. Як жа аказваецца важным уменне выслухаць і пераламаўшы свае прынцыпы падтрымаць, калі бачыш, што сябар перажывае і гэта, штосьці, вельмі важнае для яго. У выніку сапсаваны настрой і сапсаваныя адносіны.
Вучыся слухаць і чуць. Вучыся разумець і падтрымліваць, каб не згубіць сябра.
Стацыя 9. Езус падае трэці раз
У кожнага з нас шмат-шмат розных магчымасцяў і выбараў. Калі мы робім памылкі і промахі, то так часта баімся іх прызнаць і паспрабаваць пачаць усё спачатку. Нам здаецца, што ў гэты раз не атрымаецца, што калі я так шмат працаваў, і прыклаў так шмат намаганняў, і ў выніку нічога не атрымалася, то дзе гарантыя, што ў гэты раз усё будзе добра. Як жа цяжка пачынаць усё спачатку.
Вось і атрымліваецца, што ёсць магчымасць, і нават жаданне, але сумневы перашкаджаюць. І ў выніку магчымасці праходзяць міма нас, а мы ўсё топчамся на тым жа месцы. Выбар, ён ёсць заўсёды, памылкі, ды яны таксама бываюць. Мы можам застацца там дзе мы ёсць, і ўвесь час сумнявацца, а можам паспрабаваць яшчэ раз, і цалкам магчыма, што ў нас атрымаецца ўсё зусім па-іншаму.
Стацыя 10. Езуса агаляюць
Праўда вельмі баліць. А праўда аб самім сабе асабліва. Прызнацца ў сваіх памылках і быць сапраўдным. Перастаць здавацца кімсьці іншым. Спрабаваць заваяваць увагу і любоў навакольных нечым, што з’яўляецца непрыхільным для цябе. Бо гэта не ты, гэта выдуманае і штучнае.
Быць сабой, быць такім, які ты ёсць, быць сапраўдным для сябе і для іншых. Прыняць і палюбіць у сабе ўсё, што з такім клопатам і Любоўю стварыў у табе Бог і дазволь іншым палюбіць цябе, такім, ... які ты ёсць.
Стацыя 11. Езуса прыбіваюць да крыжа
Калі балюча, (то) баліць, і ты нічога з гэтым не можаш зрабіць. Ты можаш толькі цярпець. Цярпець і дараваць тым, хто прычыніў табе боль. Калі параненае і баліць нашае цела, можна выпіць таблетку і на нейкі час нам стане лягчэй, але боль вернецца. З часам яна пройдзе зусім і можа нават шрама не застанецца. Але ўсё зусім інакш, калі паранена нашае сэрца. Прымай таблеткі не прымай, не дапаможа, бо калі балюча, баліць. І тады хочацца як у дзяцінстве, каб мама падзьмула на гэтае хворае сэрца, як на параненыя каленкі, і яно перастала так моцна балець. Але гэта ніяк не атрымаецца. Трэба толькі час і прабачэнне.
Я дарую тым, хто прычыніў мне боль і я не перастану любіць ты, хто зрабіў мне балюча. Складана? Але ж Ён, вучыў нас менавіта так... Ён любіў і прабачаў.
Нам трэба вучыцца цярплівасці і прабачэнню.
Стацыя 12. Езус памірае на крыжы
Цішыня. А калі ты апошні раз знаходзіўся ў цішыні? У цяперашні час неяк-так склалася, што мы развучыліся быць у цішыні, Нам неабходна, каб вакол заўсёды быў шум. Прыходзім дадому, уключаем тэлевізар, кампутар, можна яшчэ і радыё. І не важна, ці чуем тое, пра што кажуць у навінах або пра што спяваецца ў песні, або якое надвор’е будзе заўтра, галоўнае, што ёсць шум. Ілюзія адсутнасці адзіноты. На працы званкі, размовы, ідзем па вуліцы - слухаем музыку, едзем у аўтобусе, акрамя размоў і дзіцячага смеху яшчэ, нікога не інтэрэсуючая, рэклама. Паралельна ўсяму гэтаму мы яшчэ і недзе вечна бяжым. Спяшаемся, спазняемся, перажываем, нарвуемся і ніяк не можам спыніцца.
Мы развучыліся быць у цішыні. Для нас так складана спыніцца і агледзецца вакол. А можа, варта паспрабаваць. Выключыць вечна іграючую музыку і ўсё, тое, што стварае шум. Спыніцца і паглядзець па баках. Пабыць сам-насам з сабой і з Богам. Паслухаць, што Ён нам хоча сказаць. Трохі супакоіцца і памаўчаць, паназіраць за тым, што адбываецца навокал. Быць у цішыні - гэта таксама трэба ўмець.
Стацыя 13. Езуса здымаюць з крыжа
Навучы мяне зноў радавацца. Менавіта радасць у Табе дае крылы і падымае над зямлёй. Навучы зноў смяяцца і любіць, сабраць разам драбнюткія асколкі таго, што засталося ад майго сэрца. Навучы, як не ступіць за край, адкуль няма шляху назад. Навучы не баяцца адзіноты. Пачаць усё спачатку, адказаць «так», і паспрабаваць усё з чыстага ліста. Забыцца пра тое, што было калісьці і зноў, пасля шматлікіх падзенняў, паверыць у сябе. Давяраць і дазволіць Табе зноў напоўніць маё сэрца Тваёй Любоўю.
Стацыя 14. Пахаванне Езуса
Ёсць такія баі, якія прайграюцца, як ні старайся. Часам, каб перамагчы, трэба прайграць. Перастаць вечна супраціўляцца і дазволіць перамагчы Таму, Хто зробіць цябе лепшым і дасць магчымасць дзяліцца радасцю з іншымі.
Яго Любоў... Самая моцная, якая толькі можа быць. Яго Любоў да нас... Перамагаючая ўсё і ўпакорвае сэрцы кожнага. Цярплівая і якая ўсё разумее. Ціхая і паслухмяная. Бясконцая і ўсёабдымная. Яго Любоў.
Падрыхтавала Анна Петрушко