Мала хто ведае, што святы Юзаф з'яўляецца вельмі эфектыўным заступнікам у "справах сардэчных". Можа варта папрасіць яго дапамагчы ў пошуках сваёй другой палоўкі? Перад Вамі две малітвы, з якіх Вы можаце скарыстацца.
Малітва да св. Юзафа аб добрым мужу
Святы Юзаф, Прачысты Вартаўнік Панны,
Дзякую табе, што я яшчэ не выйшла замуж.
Святы Юзаф, ты ведаеш, хто павінен стаць маім мужам.
Дазволь мне сустрэць гэтага чалавека,
Зрабі, каб гэта быў добры чалавек,
Які будзе мяне любіць і паважаць
Так, як ты любіў і паважаў Найсвяцейшую Багародзіцу.
Святы Юзаф, зрабі, каб разарваліся ўсё знаёмствы,
Якія не падабаюцца Госпаду Богу.
Абяцаю табе захаваць перадшлюбную чысціню,
Даць першаму дзіцяці імя Юзаф (або ўзяць яго як другое)
І казаць усім, што такога добрага мужа маю, дзякуючы Богу і Табе.
Амэн.
Малітва да св. Юзафа аб добрай жонцы
Святы Юзаф, Прачысты Вартаўнік Панны!
Бог зрабіў Цябе шчаслівым мужам,
Даючы Табе ў спадарожніцу жыцця Найсвяцейшую, Беззаганную Панну Марыю, Маці Божую.
Праз прыгажосць і святасць свайго жыцця Ты стаўся заступнікам усіх сужэнцаў.
Я прашу аб шчаслівым выбары і ласцы добрай, вернай, разумнай і святой жонкі,
Якой я мог бы даверыць сваё сэрца і аб'яднацца з ёй ласкай сакрамэнта сужэнства.
Выпрасі для яе мудрасці жыцця, шырыні сэрца і пабожнасці, каб яна выпраменьвала дабрыню
І фармавала сямейнае жыццё паводле Божай волі.
Амэн.
Паводле deon.pl