Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навэнна да святога Юзафа

  • Друкаваць
Падрабязнасці

st familyПерад урачыстасцю св. Юзафа, якую святкуем 19 сакавіка, прапануем нашым наведвальнікам Навэнну да святога Юзафа, якая распачынаецца 10 сакавіка. Святы Юзаф вучыць нас жыць з Хрыстом кожны дзень, вучыць жыць з Хрыстом для Яго хвалы, вучыць далікатнасці ў адносінах да жанчын і ўзорнаму жыццю ў сям’і, якое абапіраецца на ўзаемнай любові, павазе, дабрыні.

1. На пачатку кожнага набажэнства навэнны можна заспяваць песню на ўшанаванне св. Юзафа. 

2. Уступная малітва на кожны дзень навэнны. 

О хвалебны святы Юзэфе, прыёмны бацька Пана нашага Езуса Хрыста і найчысцейшы Абраннік Беззаганнай Панны Марыі. Вось я, нягодны твой паслядоўнік, аддаюся тваёй апецы і выбіраю цябе маім асаблівым апекуном, дарадчыкам і заступнікам перад Богам. Выпрасі для мяне ласку добрага жыцця і шчаслівай смерці разам з ласкаю, аб якой сёння прашу цябе асаблівым чынам у гэтай навэнне... (Просьбы і падзякі можна пералічыць пра сябе альбо ў голас, як гэта робіцца ў набажэнствах навэнны). 

3. Малітвы на асобныя дні навэнны 

Першы дзень (10 сакавіка) 

Магутны патрыярх, як у Старым Запавеце Юзаф, сын Якуба, па Божай волі стаў правіцелем у Егіпце, каб ратаваць людзей ад смерці, так і ў Новым Запавеце ты стаў уладаром і гаспадаром тых скарбаў, якія патрэбны нам для вечнага жыцця. Таму з вялікаю пашанаю і даверам мы прагнем звярнуцца да цябе ва ўсіх нашых патрэбах — як зямных, так і духоўных, — упэўненыя, што твой Сын, які заўсёды быў паслухмяны табе на зямлі, выслухае цябе таксама і ў небе. 

Другі дзень (11 сакавіка) 

Хвалебны святы Юзэфе, Айцец Нябесны не вагаўся, аддаючы табе ў апеку свайго Адзінароднага Сына. Ты прыняў Яго з любоўю, ты карміў, песціў і даглядаў Яго з бацькоўскай клапатлівасцю. Мы тулімся да цябе з дзіцячым даверам і просім, каб ты па-бацькоўску выслухаў нашыя просьбы, якія да цябе ўзносім, і захаваў нас ад усялякага зла. 

Трэці дзень (12 сакавіка) 

Святы Юзэфе, крыніца тваёй выключнай годнасці, цнатлівасці і хвалы — у Хрысце, побач з якім ты знаходзіўся кожны дзень, з якім ты размаўляў і працаваў. Дапамажы нам, святы наш апякуне, каб мы таксама штодня маглі размаўляць, працаваць з Хрыстом і ў бляску Ягонай прысутнасці асвячаць сябе і ўсе нашыя справы. 

Чацвёрты дзень (13 сакавіка) 

Святы Юзэфе, пад тваёю апекаю рос хлеб жыцця, дадзены нам з неба. Ты гадаваў яго з зярняці, каб ён сабою накарміў людзей. Выпрасі нам ласку адчування эўхарыстычнага голаду, каб Святая Камунія стала для нас крыніцаю спакою і задаткам хвалебнага ўваскрашэння. 

Пяты дзень (14 сакавіка) 

Магутны наш апякуне, зло з вялікай сілаю ўваходзіць у нашае жыццё, выклікаючы неспакой у сумленні і ва ўсім хрысціянскім жыцці. Як «тленнасці зямныя», так і «нападкі шатана» не перастаюць нас спакушаць. Падтрымлівай нас магутнаю апекаю, каб мы, натхнёныя тваёю дапамогаю, маглі пабожна жыць, памерці ў святасці і дасягнуць жыцця вечнага. 

Шосты дзень (15 сакавіка) 

Галава Святой Сям'і, ты разам з Найсвяцейшай Паннай Марыяй і Збаўцам з'яўляешся найбольш дасканалым узорам сямейнага жыцця і ўсіх бацькоўскіх цнотаў. Выпрасі для нашых сем'яў ласку, каб мы маглі ўглядацца ў тваю Назарэтанскую Сям'ю і вучыцца сямейнаму жыццю ў спакоі і шчасці. 

Сёмы дзень (16 сакавіка) 

Святы Юзэфе, Касцёл ушаноўвае цябе як свайго апекуна, заступніка і абаронцу, справядліва разлічваючы на тваю магутную дапамогу, таму што ты, як апякун, бацька і карміцель Хрыста на зямлі, надалей застаешся апекуном Яго Містычнага Цела — гэта значыць Касцёла. Таму выпрасі ўсім вернікам (членам Касцёла) ласку вернасці Хрысту, Яго Крыжу і Евангеллю. 

Восьмы дзень (17 сакавіка) 

Святы Юзэфе, магутны наш апякуне! Калісьці Юзаф, сын Якуба, па Божай волі стаў прычынаю благаслаўлення для спакутаванага Егіпта і суседніх краінаў. Просім цябе, каб твая прысутнасць, якая спрадвеку ўшаноўваецца ў нашым краі, у цяжкія дні прынесла плён Божага благаслаўлення для нас і нашых суседзяў. 

Дзевяты дзень (18 сакавіка) 

Святы Юзэфе, апякуне добрай смерці, у апошнія хвіліны жыцця побач з табою былі Збаўца і твая Найсвяцейшая Абранніца. Выпрасі нам такую ласку, каб мы маглі адысці з гэтага свету ў прысутнасці Езуса і Яго Беззаганнай Маці. 

4. Літанія да святога Юзафа 

Кірые, элейсон,  Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон. 

Хрыстэ, пачуй нас,  Хрыстэ, выслухай нас. 

Ойча з неба, Божа, – змілуйся над намі.

Сыне, Адкупіцель свету, Божа, – змілуйся над намі. 

Духу Святы, Божа, – змілуйся над намі. 

Святая Тройца, Адзіны Божа, – змілуйся над намі.

Святая Марыя, – маліся за нас. 

Святы Юзэфе, – маліся за нас.

Слаўны патомак Давіда, – маліся за нас. 

Святло патрыярхаў, – маліся за нас. 

Абраннік Багародзіцы, – маліся за нас. 

Прачысты апякун Панны, – маліся за нас.

Апякуне Сына Божага, – маліся за нас.

Клапатлівы абаронца Хрыста, – маліся за нас.

Галава Найсвяцейшай Сям’і, – маліся за нас. 

Юзэфе найсправядлівейшы, – маліся за нас. 

Юзэфе найчысцейшы, – маліся за нас. 

Юзэфе наймудрэйшы, – маліся за нас.

Юзэфе наймужнейшы, – маліся за нас.

Юзэфе найпакорнейшы,  – маліся за нас.

Юзэфе найвярнейшы,  – маліся за нас.

Люстра цярплівасці,  – маліся за нас.

Прыхільнік убоства,  – маліся за нас.

Узор працуючых, – маліся за нас.

Аздоба сямейнага жыцця,  – маліся за нас.

Апякуне паннаў,  – маліся за нас.

Апора сем’яў, – маліся за нас.

Суцяшэнне няшчасных,  – маліся за нас.

Надзея хворых,  – маліся за нас.

 Апякуне паміраючых, – маліся за нас.

Пострах злых духаў, – маліся за нас.

Апякуне Касцёла святога,  – маліся за нас.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,  – даруй нам, Пане.  

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, – выслухай нас, Пане. 

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, - змілуйся над намі.

С.: Устанавіў Яго панам свайго дома.  

Усе: І гаспадаром усіх сваіх уладанняў. 

Молімся: Божа, Ты ў сваім цудоўным Провідзе ўчыніў святога Юзафа абраннікам Найсвяцейшай Маці Твайго Сына, дай, просім, каб, ушаноўваючы Яго як нашага апекуна на зямлі, мы былі годныя яго заступніцтва ў небе. Праз Хрыста, Пана нашага. 

Усе: Амэн. 

Малітва да св. Юзафа 

У Цябе, святы Юзэфе, шукаем мы паратунку ў нашай нядолі. Звяртаючыся па дапамогу да тваёй Найсвяцейшай Абранніцы Панны Марыі, з даверам просім таксама тваёй апекі. Праз любоў, якая яднала цябе з Найсвяцейшай Багародзіцай, і праз тваю айцоўскую апеку, якою ты атуляў Езуса ў дзяцінстве, пакорна просім: узглянь ласкава на спадчыну, якую Езус Хрыстус здабыў крывёю сваёю, і сваім магутным заступніцтвам дапамажы нам у патрэбах нашых. 

Прадбачлівы Апякуне Сям’і Божай, апякуйся абраным патомствам Езуса Хрыста. Адхілі ад нас, мілы ойча, усялякія памылкі і спакусы. Магутны наш абаронца! Прыйдзі да нас ласкава з нябеснаю дапамогаю ў гэтым змаганні з сіламі цемры і, як некалі ў дзяцінстве выратаваў Езуса ад небяспекі, якая пагражала Ягонаму жыццю, так цяпер барані святы Касцёл Божы ад варожых нападаў і ўсялякіх перашкодаў. 

Атуляй кожнага з нас нястомнаю апекаю, каб мы, па твайму прыкладу і тваёю дапамогаю падтрыманыя, маглі жыць у святасці, памерці пабожна і атрымаць вечнае шчасце ў небе. Амэн.

Паводле ave-maria.by 

0
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя