Першыя сёстры назарэтанкі прыехалі ў Навагрудак у верасні 1929, каб узяць пад апеку Фару Вітаўта і распачаць рэлігійнае выхаванне і адукацыю дзяцей і моладзі. На пачатку стварылі інтэрнат, а пазней пачатковую школу. Адкрытыя на патрэбы людзей у мірны час, яны больш рупліва служылі людзям падчас ваеннай акупацыі. У ноч з 17 на 18 ліпеня 1943, немцы арыштавалі 120 мірных жыхароў Навагрудка. Супольнасць сясцёр прыняла рашэнне ахвяраваць сваё жыццё за людзей прызначаных да расстрэлу.
«Мой Божа! Калі патрэбна ахвяра з жыцця, няхай жа лепш нас расстраляюць, чым тых, хто мае сем’і. Давайце памолімся і за гэта». -прамовіла сястра Марыя Стэла, настаяцелька супольнасці. Большасць арыштаваных былі адпраўлены на працу ў Рэйху. Пад пагрозай пакарання аднак, заставаўся адзіны святар у акрузе, кс. Аляксандр Зянкевіч. Сёстры зноў пацвердзілі з гатоўнасцю аддаць сваё жыццё за яго кажучы: «Божа, мой Божа! Ксёндз-капелан больш патрэбны на гэтым свеце, чым мы. Цяпер мы молімся аб тым, каб Бог забраў нас, а не ксяндза, калі неабходна далейшая ахвяра...»
Увечары 31 ліпеня 1943 сясцёр выклікалі ў гестапа. У той жа дзень яны былі вывезены з горада. Аднак немогучы знайсці месца для выканання экзэкуцыі машына з сёстрамі вярнулася ў камісарыят, і адзінаццаць сясцёр правялі ноч у падвале будынка гестапа. На наступны дзень, 1 жніўня 1943 года, каля 4-й гадзіны раніцы іх вывезлі і расстралялі пяць кіламетраў ад горада...
У ваеннай завірусе ацалелі ўсе, за каго сёстры склалі дар свайго жыцця, — ахвяра сясцёр была прынятая...
Малітва праз заступніцтва Бласлаўлённых Сясцёр Мучаніц з Навагрудка
Божа, наш Ойча! Твой Сын Езус Хрыстус сказаў, што няма большай любові за тую, калі хто жыццё сваё аддае за іншага чалавека. Сястра Стэла і яе паплечніцы дабравольна пайшлі на смерць, каб уратаваць сваіх бліжніх, і Ты, Ойча, прыняў іх ахвяру.
Праз заступніцтва благаслаўлёных сясцёр з Навагрудка пачуй нашыя просьбы, якія мы ўзносім да Цябе ў Імя Пана нашага Езуса Хрыста.
Далучыць свае просьбы і інтэнцыі да малітваў сясцёр назарэтанак можна даслаўшы іх па адрасу Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.