Надыйшоў час посту, час пакаяння, ачышчэння і навяртання. Гэта школа пакаяння, у якой можна паглыбіць сваю веру, перагледзець сваё жыццё і змяніцца - наколькі гэта магчыма. Прымірыцца з Богам і бліжнім, перамагчы свае немачы, навучыцца стрыманасці.
Гэта асаблівы час, калі мы можам разам разважаць над мукай Госпада, ісці разам з Езусам па крыжоваму шляху, з Ім памерці і ўваскрэснуць да новага жыцця. Гэта магчымасць папрасіць прабачэнне, таму што Ён цярпеў за ўсіх нас, а цяпер кожны з нас кліча да дабра і любові. Таму адгукнемся на гэтае запрашэнне, адкрыем нашы сэрца і разам з Езусам пойдзем гэтай Крыжовай дарогай. Пост - гэта Божы заклік адчуць боль іншых, несправядліва пакрыўджаных вайною, адкінуТых грамадствам і Тых, хто зусім абыякавы да іншых.
Уступная малітва
Госпадзе! Час посту - гэта таксама час разважанняў над Тваімі пакутамі, якія Ты перанёс з любові да нас. Езус, мы верым, што Табе ў той час было вельмі цяжка, але нягледзячы на гэта Ты сказаў: «Прыйдзіце да Мяне, усе знямоглыя і прыгнечаныя, і Я супакою вас». Сёння мы прыходзім да Цябе, таму што нашым братам таксама нялёгка ў жыцці. Сёння ўся Украіна прыходзіць на Галгофскую гару, схіляючыся прад Тваім збалелым святым целам.
На гэтым Крыжовым шляху хочам прасіць у Цябе дапамогі, каб яны знеслі ўсе выпрабаванні, якія чакаюць іх. Хочам прасіць для іх сіл, каб выстаялі ў часе спакусаў. Прасіць ласкі, каб у сэрца кожнага з іх прыйшоў мір. А асабліва просім у Цябе дар любові, каб заўсёды быць да Цябе падобнымі.
Стацыя І. Езуса Хрыста асуджаюць на смерць
Езус! Цябе асуджаюць на смерць. Ты не вінаваты. І я ведаю, што Цябе абвінавачваюць несправядліва. Аднак, будучы невінаватым і ведаючы, калі, як і дзе памрэш, Ты адважна прыняў свой лёс.
Сёння ўвесь украінскі народ прымае свой нялёгкі і горкі лёс, ідзе сваім Крыжовым шляхам, прымаючы цяжкі крыж вайны, бедстваў і выпрабаванняў. Адзінота тых, якія страцілі блізкіх людзей, становіцца невымоўным болем асірацелых сэрцаў. На вачах многіх выступаюць горкія слёзы цяжкіх пакут. Здаецца, што яны самотна ідуць крыжовым шляхам цярпенняў. Ім цяжка, яны са страхам глядзяць у будучыню, яны прыгнечаныя.
Госпадзе! Ты прымаеш нечалавечыя пакуты дзеля нас. За мой грэх Ты бярэш на плечы цяжкі крыж. Ты хочаш, каб я, і мы ўсе, глядзелі не ў будучыню, а ў Твае вочы, поўныя любові. Ты кажаш нам маўклівым распяццем ў святыні: «Прыйдзіце да Мяне ўсе стомленыя і абцяжаранныя, і Я суцешу вас!»
Стацыя ІІ. Езус бярэ на сябе крыж
Госпадзе! Ты ўзяў на свае плечы цяжкі крыж, не скардзіўся, і не асуджаў, а прыняў з пакорай гэты келіх, поўны пакут. Крыж - гэта грахі ўсяго чалавецтва. Хто не любіць крыж, не можа стаць тваім сябрам, таму што дарога да неба - дарога крыжовая. Я так часта скарджуся на свае штодзённыя крыжы, нейкія цярпенні, хваробы, слабасці, забываючы пра братоў і сёстраў, якія апынуліся без сродкаў да жыцця, пра хлопчыкаў і дзяўчынак, якія памерлі або сталі калекамі на поле бою. Гэтыя вялікія цярпенні падобныя тым цярпенням, якія Ты, Госпадзе, зносіў. Але мы верым: там, дзе ёсць пакуты, там і ўваскрасенне.
Езусе! Дапамажы мне палюбіць цяпенне, дай мне ласку, каб усе крыжы, якія мяне гнятуць, я заўсёды з радасцю прымаў і цярпліва зносіў. Навучы ва ўсім згаджацца з воляй Айца і ўсвядоміць, што, пакутуючы з Табой, разам з Табой уваскрэсну ў хвале.
Стацыя ІІІ. Езус упершыню падае пад крыжам
Езусе! Ты, акрываўлены і нямоглы, падаеш пад цяжарам свайго крыжа. Ты сусвет трымаеш у сваіх руках і ўсім мудра кіруеш. Ты мільярды чалавек падымаеш, а цяпер сам падаеш. Але Ты знаходзіш у сабе сілы, каб ўстаць і ісці наперад.
Кожны з нас падае пад цяжарам сваіх грахоў: непрыязнасці да бліжняга, гонару, зайздрасці, злосці, п'янства, асуджэння і яшчэ многіх іншых грахоў, якія проста кідаюць нас ўніз. Колькі зла прыходзіць у грамадства праз грэх, прагу ўлады і славы? Як нам устаць і ісці наперад у гэтай нялёгкім жыцці?
Толькі стаўшы на калені, я змагу набрацца Тваёй жыццядайнай сілы, якая дапаможа мне падняцца з маіх цяжараў. Вучы мяне, Госпадзе, вядзі мяне да частай Святой Споведзі, каб я каяўся і, умацаваны Святой Камуніяй, ужо больш ніколі не грашыў. Напоўні мяне любоўю, таму што сапраўднае любоў - гэта значыць жыць не для сябе, а для іншага. Гэта выконваць Божую волю, а не сваю. Гэта з даверам ставіцца да бліжняга, усё цярпліва зносіць і заўсёды прабачаць. Так мы павінны сведчыць сваю любоў да Усявышняга, нават калі адбываецца не па нашай волі. Гэта азначае ва ўсім і заўсёды прымаць волю Айца.
Стацыя IV. Езус сустракае сваю церпячую Маці
На дарозе пакут Ты, Госпадзе, сустрэў сваю Маці і знайшоў у Ёй спачуванне і разуменне. Твая Маці, спачуваючы Табе, глыбока пакутавала.
Не адна маці, як і Ты, Марыя, плача над сваім сынам, пакліканым на вайну, параненым або і мёртвым. Не адно матчына сэрца перапоўнена жудасным болем. Мабыць, як ніколі раней, мы адчуваем боль Твайго бязгрэшнага мацярынскага Сэрца.
На гэтым Крыжовым шляху Ты ідзеш разам з намі, Ты цягнеш свае святыя рукі, каб выцерці слязу з мацярынскага твару, ўзаранага маршчынамі, Ты глядзіш у стомленыя вочы салдата. Ты молішся з тымі, хто на каленях і ў слязах выпрошвае мір для Украіны.
Марыя, нам так патрэбна твая любоў! Мы просім, каб Ты працягнула свой святы Пакроў над шматпакутным народам Украіны.
Стацыя V. Сымон дапамагае Езусу несці крыж
Езус! Цябе жорстка катуюць, вострыя церні ўваходзяць глыбока ў Тваё цела. Твой крыж такі цяжкі, што няма ўжо больш сіл ісьці далей. Сымон дапамагае Табе. Гэтак жа і я павінен падстаўляць сваё плячо і дапамагаць іншым. Часта я не заўважаю, што сёння так шмат людзей маюць патрэбу ў маёй дапамозе: бедныя, абяздоленыя, пакрыўджаныя, нямоглыя, галодныя, пазбаўленыя прытулку, роднай хаты, тыя, каго я сустракаю кожны дзень. Але ці бяру я прыклад з Сымона, ці згаджаюся несці немачы іншых, ці дапамагаю тым, хто мае патрэбу ў маёй дапамозе і падтрымцы?
Стацыя VI. Вераніка выцірае твар Езуса
О, якая вялікая любоў і мужнасць! Вераніка не пабаялася катаў і іх удараў. Падвяргае сябе пагрозе і падыходзіць да Хрыста, каб выцерці яго скрываўлены твар. За добрую міласэрную справу на хустцы Веранікі застаўся адбітак Езусавага Найсвяцейшага Твару. Гэты адбітак кожны з нас павінен насіць у сваёй душы. Сёння я пытаюся ў сябе, ці бяру гэты вобраз Хрыста ў сваё жыццё, не саромеюся прызнаць Езуса ў коле сваіх сяброў, або зрабіць на сабе знак Святога Крыжа? Ці часта я бываю ў храме Божым? Ці я далучыўся да валанцёраў - праз матэрыяльную, маральную або духоўную падтрымку патрабуючым?
Ты дрэва зялёнае! Дай нам, каб кожны з нас стаў Веранікай, якая выцірае пот з Тваёй асобы і з твару кожнага, зраненага вайной; каб Твой твар на нашых абразах - бо кожны чалавек гэта Твой вобраз - быў нам дзвярыма ў вечнасць.
Стацыя VII. Езус ў другі раз падае пад крыжам
Госпадзе! Ты ўжо другі раз падаеш пад крыжам. Гэтым Ты вучыш мяне, што і я, імкнучыся вясці добрае жыццё, усё ж адчуваю прыгнёт ў свеце, у якім так шмат зла. Гэтым Ты вучыш мяне, што і я буду адчуваць цяжар адзіноты, суму, неахвоты, спакус. Аднак Ты таксама вучыш, што, нягледзячы на такія перашкоды, я павінен ісці наперад - да дабра.
Нягледзячы на боль сэрцаў і на раны целаў, мы павінны наследваць Збаўцу і крочыць дарогай праўды, грамадскай справядлівасці і сумленнасці. Мы павінны зносіць пакуты, каб убачыць уваскрасенне Хрыста, уваскрасенне народа і перамогу праўды.
Стацыя VIII. Езус прамаўляе да Ерузалімскіх жанчын
«Дочкі Ерузалімскія, не плачце нада Мною, а плачце над сабой і над вашымі дзецьмі! Таму што калі так абыходзяцца з дрэвам зялёным, што тады з сухім будзе?» Гэтымі словамі Ты вучыш мяне, што я павінен плакаць над сваімі грахамі, якія так часта дапускаю ў сваім жыцці; што павінен задумацца над сабою, таму што заўважаю яшчэ так шмат усяго, над чым павінен працаваць. Той, хто вылечваў хворых, пракажоных, уваскрашаў памерлых, - сёння ідзе на Галгофу. А колькі дабра зрабіў Ты для мяне, Госпадзе? Колькі блаславенняў Ты пасылаеш людзям? І сёння ёсць Тыя, якія праклінаюць Цябе. З маіх вачэй таксама цякуць слёзы. Бо які рабіў Ты, так і я павінен паступаць. Жыву ўжо не я, жыве ўва мне - Езус.
Стацыя IX. Езус у трэці раз падае пад крыжам
Тваё трэцяе падзенне пад крыжам паказвае мне, як Ты рашуча ішоў да сваёй балючай мэты. Пры канцы таго шляху Ты бачыў смерць, але таксама і вечнае жыццё. Ты ведаў, што Цябе чакаў адчай, але адначасова і вялікая надзея. Ты ведаў, што на Цябе чакала нянавісць, а Твая любоў усё гэта перамагла. Прызнаючы Цябе, у гэтым свеце я маю такую ж мэту: вечнае жыццё. Толькі даруючы ворагам, насуперак ўсяму болі ў сэрцы, я магу ўстаць і ісці далей. У гэтым Ты даў нам прыклад, Госпадзе. Ты нашае жыццё, нашая надзея і нашая любоў. Я рашуча пайду Тваімі слядамі, пайду да Цябе, каб злучыцца з Табой, каб праславіць Цябе!
Стацыя X. З Езуса здзіраюць адзенне
Езусе! Тваё адзенне прыліпла да ран, а яго бязлітасна аддзіраюць ад цела. Ты гэты боль перанёс за грахі нашага бруду і бессаромнасці, якія мы здзяйсняем праглядваючы непрыстойныя фільмы, чытаннем такой-жа літаратуры, удзелам у непрыстойных забаваў, спраўлення застолляў ў час вялікага посту. Госпадзе! Дапамажы нам пазбягаць бессаромных спакусаў, не марнаваць свайго часу і сіл на бескарысныя і дрэнныя дзеянні. Дай нам сілы заўсёды ісці побач з Табой і ва ўсім Табе давяраць. Каб мы з любові да Цябе не знеахвочваліся, а заўсёды памяталі, што, пакутуючы з Табой, разам з Табой увасрэснем і праславімся. Таму міласэрным будзь да нас, грэшных ...
Стацыя XI. Езуса прыбіваюць да крыжа
Настаўнік! Я бачу, як цвікамі прыбіваюць Цябе да крыжовага дрэва. У сваім жыцці я не раз празмерна прывязваўся да грошай, выпіўкі, тэлевізара, розных дрэнных забаў. Адным словам - дрэнныя схільнасці прывязваюць мяне да дрэва самалюбства. Госпадзе! Цябе прыбілі да крыжа, але Ты перамог праз Уваскрасенне. З гэтага часу мне трэба часта разважаць аб Тваім Крыжовым шляху і ісці за Табою да канца. І такім чынам я перамагу свае закаранелыя слабасці і схільнасці. Дзякуючы Тваёй ласцы і Тваёй дапамозе я ўсё ж дайду да святасці.
Езусе! Мы бачым, як іншыя крыжуюць іх, мы часта наракаем і губляем веру, але таксама і каемся, як другі разбойнік: Езу, успомні пра мяне, калі прыйдзеш у Валадарства Тваё. Успомні пакутную Украіну, паглядзі на нечалавечыя жахі вайны, зірні на плач сірот.
Я нічога не ведаю, нічога не разумею ў гэтым свеце жаху. Але Ты ідзеш да людзей, адчныніўшы сваё Сэрца, гатовае прыняць ўсіх. Сама Твая прысутнасць становіцца раем.
Стацыя XII. Езус памірае на крыжы
Езусе! Твае дрыжачыя вусны шэпчуць апошняе слова: «Збылося!» Твой развітальны погляд поўны любові і міласэрнасці. У страшных болях і пакутах Ты выдаеш Духа. Зямля затрэслася і цемра наступіла па ўсім свеце, таму што Сын Божы здзейсніў справу адкуплення.
Шматпакутная ўкраінская зямля прымае ў сваё ўлонне сотні памерлых у імя праўды, справядлівасці і любові да блізкіх. Здаецца, што ўся прырода апускаецца ў жалобу чалавечага смутку.
Ахвяра, якую складаюць у імя любові да іншых, ёсць таксама крыжовай ахвярай. Таму Нябёсы адкрытыя, а адтуль на ўсіх нас глядзяць поўныя любові, спагады і міласэрнасці бацькоўскія вочы. Гэтыя вочы, якія глядзелі на крыжовую ахвяру Хрыста, сёння глядзяць на зямлю Украіны, прасякнутую крывёй.
Нябёсы адчынены! З бацькоўскіх вачэй цякуць слёзы. Бог плача ... Ён плача, гледзячы ў сэрцы людзей, якія страцілі сваіх родных. Ён плача, гледзячы на людзей, чые сэрцы перапоўненыя злосцю, хлуснёй і страшнай жорсткасцю. Ён плача ...
Стацыя XIII. Езуса здымаюць з крыжа
Тваё цела, Госпадзе, знялі з крыжа. Яно так закатаванае, што ўжо не мае чалавечага аблічча. Нямала тых, хто чакаў цуду, разышліся па дамах расчараванымі, таму што мала было такіх, якія паверылі. Ты зменшыў сябе самога, каб прыняць постаць слугі.
Здаецца, што і іх жыццё становіцца безнадзейным. Апускаюцца рукі, губляюцца апошнія пробліскі радасці, знікае мір.
Ты стаў чалавекам і прыняў смерць. Ты паўнавартасна аддаўся нам. Тваё святое Цела адпачыла на руках Найсвяцейшай Панны. Сёння мы, па Твайму прыкладу, аддаем спакутаваныя целы і збалелыя душы ў рукі Найсвяцейшай Маці. У Яе абдымках знойдуць апошнюю пацеху, у Яе святых слязах адчуюць апошнюю падтрымку і суцяшэнне.
Стацыя XΙV. Езуса кладуць у грабніцу
Езусе! Тваё цела сярод начной цішыні нясуць у Гефсіманскі сад, каб там пахаваць у гробніцы. Сумнай была Твая смерць, і яна для мяне надзвычайна дарагая. Таму што праз Тваю смерць і пахаванне прыйшло ўваскрасенне. Мае вочы перапоўненыя гарачымі слязьмі жалю і любові, таму што Тваё ўваскрасенне прынесла мне радасць і надзею на будучае жыццё. Тваё ўваскрасенне, Госпадзе, - гэта радасць, надзея, мір, святло і перамога дабра над злом. Раней ці пазней, але яны наступяць і ў гэтым жыцці. Рана ці позна ўсё скончыцца, таму што любое зло мае сваю мяжу. А ў будучыні Ты чакаеш на мяне, каб абняць мяне ў вечнай еднасці з Табой.
Дзякуй за ўсё, што Ты зрабіў для мяне і для ўсіх людзей. Дзякуй за Тваю смерць на крыжы, якой Ты адкупіў ўвесь чалавечы род. Дзякую Табе, Госпадзе, што Ты даў мне вечнае жыццё. Усё пройдзе ў гэтым жыцці, але Ты - той самы ўчора, сёння і назаўсёды. Ты заўсёды каля мяне. Ты Той, хто азарае кожнае жыццё святлом.
Завяршэнне
Дзякуем Богу за ўсе і заўсёды, прымаючы ўсё, што Ён нам дае, нават тады, калі абставіны здаюцца безнадзейнымі, а наша сэрца напаўняе сум. Дзякуем і будзем памятаць, што Бог ёсць Любоў, а любоў не можа быць крыніцай зла. Таму ўсе, што пасылае нам Госпад, для нас добра і карысна, хоць часам для нас і непрыемнае, а часам і невыносна цяжкае. У такія хвіліны смутку, не будзем думаць, што Бог пакінуў нас ... Ён пакутуе разам з намі! Таму дзякуем Богу за ўсе, а асабліва за тое, што Ён ніколі не пакідае нас!