Прапануем вашай увазе тэксты разважанняў Крыжовага шляху.
Уступная малітва
«Забойства ненароджаных дзяцей ва ўлонні маці з'яўляецца самай балючай ранай Касцёла і ўсяго чалавецтва, — падкрэслівае Святы Айцец Ян Павел II. — (...) Момант, калі маці носіць зачатае чалавечае жыццё, зачатае дзіця, з'яўляецца момантам святым і недатыкальным. А калі гэтая святасць парушаецца, калі забойства ненароджанага дзіцяці робіцца звычаем грамадства, калі гэта становіцца агульным правілам, то такі падыход да гэтай святыні наносіць вялікую шкоду жыццю людзей і грамадства».
Паспрабуем уявіць, як выглядае крыжовы шлях маленькіх, безабаронных чалавечых істотаў, якім бацькі не дазволілі ўбачыць гэты свет. Езуса, таксама яшчэ Дзіцем, хацеў забіць Ірад: «Тады Ірад, убачыўшы, што мудрацы з яго пасмяяліся, вельмі разгневаўся і паслаў пазабіваць усіх дзяцей у Бэтлееме іўсіх ваколіцах яго, ад двух гадоў імалодшых. Тады збылося сказанае праз прарока Ерамію, які кажа: «Голасу Раме чутны, плач і рыданне і лямант вялікі; Рахэль плача па дзецях сваіх і не хоча суцешыцца, бо іх няма» (гл. Мц 2,16-18).
С: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 1
Прысуд
С: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Сёння мая мама даведалася, што ўжо больш за месяц я жыву ў яе пад сэрцам. На жаль, яна не ўзрадавалася мне. Сказала страшныя словы: «Не хачу гэтага дзіцяці! Няма яму месца ў нашым доме».
Езус, Ты таксама пачуў такі прысуд і прыняў яго моўчкі. А я нават не ўмею гаварыць. Мама, тата! Я маўчу, хоць і ведаю пра ваш прысуд. Моўчкі пытаюся ў вас чаму і за што? Бо я ж не прасіўся на гэты свет. Ці, можа, любоў — гэта толькі забава і нейкая дзіўная гульня?
С: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 2
Прыняцце крыжа
С: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Як цяжка жыць, калі ўжо вынесены прысуд! Усё ўва мне крычыць і пратэстуе. Хачу жыць, хачу расці! А вы не даеце мне такой магчымасці. Перакрэсліваеце Божыя планы адносна мяне.
Ведаць, што ідзеш на смерць заўчасна, узяць такі цяжкі крыж, калі яшчэ так мала сіл, — гэта страшэнна балюча. Мама! Тата! Ці ведаеце вы, што крыж, які вы мне даеце, несправядлівы і пераўзыходзіць мае сілы?
Езу, Ты таксама нёс свой крыж несправядліва. Ты ўзяў яго з вялікай любові да ўсяго чалавецтва. Я таксама хачу любіць і хачу каб мяне любілі.
С: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 3
Першае падзенне
С: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Мой крыж, Езу, як і Твой, вельмі цяжкі. Ён звыш маіх такіх кволых намаганняў і сілы. Нічога дзіўнага, што я падаю, не вытрымліваю. Самыя блізкія адмовіліся ад мяне. Яны не любяць і не чакаюць мяне.
Езу! Ты таксама быў самотны са сваім крыжам. Таксама падаў, але падымаўся і ішоў наперад. Адчуваю, што і я маю ў сабе столькі моцы і жыццёвай сілы. Паспрабую падняцца, каб ісці далей, каб жыць і расці.
С: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 4
Сустрэча з маці
С: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Мая мама... Ці ж маю я маці? Яна сустракаецца са мной, бо носіць мяне ў сваім улонні. Ува мне цячэ яе кроў, і гэта яна мяне сілкуе і дае сілы для жыцця. Мама, чаму ты корміш мяне цыгарэтным дымам і алкаголем? Чаму сустрэчы з табою такія балючыя?
Маці Божая, Ты таксама сустрэла свайго Сына, і вашая сустрэча была напоўненая болем і цярпеннем. Езу, толькі Твая Маці ўмее сапраўды любіць. Яна любіць таксама і мяне, бо з'яўляецца і маёй Маці.
С: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 5
Дапамога ў нясенні крыжа
С: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Сымон быў добрым чалавекам. Аднак ён неахвотна згадзіўся дапамагчы Табе, Езу, несці крыж. Толькі потым ён зразумеў таямніцу крыжа.
Нехта сказаў маёй маці, што аборт — гэта вельмі небяспечная аперацыя, што яна павінна добра падумаць над гэтым рашэннем. Мама пачала сумнявацца ў сваім намеры, але не зза любові да мяне, а таму што баялася за сябе.
Мама, калі б ты ведала, як моцна дапамагла мне гэтая твая добрая, хоць і эгаістычная думка. Ты несвядома дапамагла мне ў маім цярпенні.
С: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 6
Вераніка
С: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Маленькая, непрыкметная, але смелая і міласэрная жанчына. Падбегла з чыстай хусцінкай і выцерла Твой твар, Езу Крыху аблегчыла Твае пакуты.
Мая маці расказала сяброўцы пра сваю таямніцу Сяброўка ўзрадавалася, ужо хацела яе павіншаваць і пажадаць шчаслівых родаў. Але раптам даведалася, што мне не давядзецца нарадзіцца. Яе радасць змянілася смуткам. Спрабавала ўгаварыць маму, спрабавала выратаваць мяне.
Мне гэта прынесла велізарную палёгку — выцерла мой твар незнаёмая мужная Вераніка. Дзякуй табе за гэта, адважная Вераніка.
С: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 7
Другое падзенне
С: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Добрая дарадчыца маёй маці адышла. На маіх маленькіх плячах застаўся толькі крыж, ён стаў яшчэ больш цяжкі. I хоць я развіваюся, расту, з кожным днём так моцна мяняюся, усё роўна не магу даць рады гэтаму крыжу які расце разам са мною.
Ён прыгнятае мяне, і я зноў падаю. О Езу дапамажы мне падняцца. Я хачу жыць! Дапамажы таксама і маёй маці.
С: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 8
Размова з жанчынамі
С: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Шмат ёсць добрых жанчын, такіх, якія плачуць над маім лёсам і над лёсам маіх брацікаў і сястрычак. Яны плачуць над намі, але часцей за ўсё нічога не робяць, каб змяніць наш лёс. Грэшаць, паддаўшыся нядбайнасці, а маглі б дапамагчы, пакуль яшчэ не позна.
Езу, Ты вучыў ерузалемскіх жанчын, каб яны плакалі над сабою, над сваімі дзецьмі і над сваімі грахамі.
Спагадлівыя жанчыны! На вашую дапамогу і на ваш пратэст спадзяюцца ненароджаныя дзеці. Узгадайце, як адважна прасіла жонка Пілата, перасцерагаючы яго ад абвяшчэння несправядлівага прысуду: «Не рабі нічога Справядліваму таму, бо я сёння ў сне многа цярпела дзеля Яго» (гл. Мц 27,19).
С: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 9
Трэцяе падзенне
С: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Мой крыж робіцца велізарным. Ён становіцца ўсё большым зза ўсведамлення блізкай жорсткай смерці. Гэтая думка прыводзіць у стан шоку амаль смяротнага. Я перажываю страшэнную роспач. Езу толькі Ты адзін ведаеш, што робіцца ўмаім сэрцы. Ты ў трэцім падзенні перажываў клінічную смерць. Ты адзін разумееш мой стан. Ты, Пане, даў людзям вольную волю, а яны, выкарыстоўваючы яе, злоўжываюць Божым дарам.
С: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 10
Агаленне
С: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Я хутка развіваюся. Усё ўва мне крычыць, бо я вельмі хачу жыць. Мама, калі б ты толькі ведала, як моцна я гэтага жадаю, калі б ты хацела мяне ўбачыць, калі б хоць крыху мяне любіла, тады ты змагла б дачакацца і перажыць невымоўную радасць — маё нараджэнне. Бацькі, чаму вы не хочаце дачакацца дня майго нараджэння?
Езу, на Цябе, аголенага, глядзяць забойцы.
Нават урачы могуць зрабіцца нашымі забойцамі, бо нашым маці не хапае любові.
С: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 11
Прыбіванне да крыжа
С: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Надышла мая апошняя гадзіна. Маці прыйшла да ўрача, каб забіць мяне. Урач узяў вострыя інструменты, якімі раз за ра-зам наносіць мне раны. Ад першай раны я яшчэ не паміраю, толькі страшэнна пакутую. Я не скарджуся, хоць мне вельмі баліць. Мама, ці ж ты не бачыш маёй крыві? Не, ты не хочаш глядзець на кроў Вострыя інструменты ўсё больш раздзіраюць маё цела.
Езу, у гэтых муках толькі Ты можаш мяне зразумець. На Галгофе цвікамі прыбівалі Твае рукі і ногі да крыжа. Як Ты гэта вытрываў? Дай мне сілы ў маёй жахлівай агоніі.
С: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 12
Смерць
С: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Бывай, мама, тваё рашэнне зрабілася для мяне крыжам, на якім я паміраю. I хоць ты мяне забіваеш, усё роўна ты — мая маці, хоць і такая бяздушная. А ведаеш, чаму? Таму што ў цябе няма любові.
Пад крыжам Езуса таксама стаяла Яго Маці. Яна любіла і суперажывала, бо ведала — Бог праз крыж адкупіў свет.
Маё цярпенне і смерць могуць цябе асудзіць. Але я малюся за тых, хто забіў мяне. «Ойча, прабач ім, бо не ведаюць, што робяць» (гл. Лк 23,34).
С: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 13
Зняцце з крыжа
С: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Езу, пасля зняцця з крыжа Цябе паклалі на калені да Маці. Яна глядзела на Цябе, на Твае раны, памірала ў сваім сэрцы і разам з Табою збаўляла свет і ўсіх нас.
Мая маці не хоча глядзець на мяне, на маё цела, парванае на кавалкі і выкінутае ў сметніцу. Маці адчула палёгку, яна пазбавілася цяжару, але ў яе засталіся дакоры сумлення. Маці Божая, Ты — мая Маці. Прашу Цябе, вазьмі і маё цела ў свае беззаганныя рукі. Складзі яго для ўваскрасення.
С: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 14
Пахаванне
С: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Тваё цела, Езу Хрыстэ, паклалі ў новую грабніцу Мая труна — гэта сметнік альбо каналізацыя. Але гэта наша агульная грабніца, бо ўва мне забілі і Цябе, Езу Бо Ты сказаў: «Тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі» (гл.Мц25,40).
С: Які за нас цярпеў ад ранаў,
Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 15
Уваскрасенне
С: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Езу на трэці дзень Ты ўваскрос, як і аб-вяшчаў: «Сын Чалавечы выданы будзе ў рукі чалавечыя; і заб'юць Яго, і на трэці дзень уваскрэсне» (гл. Мц 17, 22-23).
Езу ўваскрослы, прабач, што нагадваю Табе словы, якія Ты прамовіў каля грабніцы Лазара, калі Марта сустрэла Цябе папрокам: «Пане, калі б ты быў тут, не памёр бы брат мой» (гл. Ян 11, 21). Скажы маёй маці, як Ты тады сказаў Марце: «Уваскрэсне брат твой» (гл. Ян 11,23). Бацькі мае, чаму вы не паверылі словам Пана Езуса?
«Спадзеючыся на Бога, што будзе ўваскрашэнне мёртвых, праведных і няправедных, чаго і самі яны чакаюць» (гл. Дз24,15).
Каб атрымаць адпуст, памолімся ў інтэнцыі Святога Айца:
Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
Паводле кнігі «Крыжовы шлях: разважанні для моладзі»