Сіла малітвы навэннай
Навэнна - гэта настойлівая просьба, скіраваная да Бога, паслядоўны "штурм" Неба дзень за днём. Да таго часу, пакуль непрыступныя сцены Ерыхона не рухнуць. Я шмат разоў сустракаў людзей, якія распавядалі, што ў крытычных сітуацыях і жыццёвых бязладзіцах маліліся навэннамі. Гэтая форма малітвы практыкуецца ў Касцёле многія і многія стагоддзі. Як правіла, малітва працягваецца дзевяць дзён. Чаму? Адказ знаходзім у этымалогіі назвы самой малітвы. "Novenus" па-лацінску азначае "дзевяціразовы".
Прататыпам навэнны Касцёл лічыць 9 дзён, якія паводле Евангелля ад Лукі апосталы правялі ў Ерусаліме, молячыся ў чаканні Пяцідзясятніцы. Магчыма, што дзевяцідзённая малітва - гэта хрысціянскае пераасэнсаванне старажытнагрэцкага звычаю 9-дзённай жалобы пасля смерці. Навэнны да святаў з'явіліся ў раннім сярэднявеччы ў Гішпаніі і Францыі. Першай навэннай такога роду стала навэнна да Божага Нараджэння. Дзевяцідзённая малітва перад святам Нараджэння павінна была сімвалізаваць дзевяць месяцаў, якія Багародзіца насіла ва ўлонні Дзіцятка. Пасля з'явіліся і іншыя святочныя навэнны. Шырокую распаўсюджанасць яны набылі ў XVI-XVII стагоддзях. У XX ст. вялікую папулярнасць набыла навэнна да Божай міласэрнасці, якой моляцца ў велікодны перыяд ад Вялікай пятніцы да суботы Велікоднага тыдня.
Сваім досведам малітвы навэннай дзеляцца Патрык і Марта Філіповіч з Кельц.
- Да таго, як я пазнаёміўся з маёй жонкай Мартай, я ведаў розныя навэнны, - кажа Патрык Філіповіч з Катовіц, вядомы гітарыст. - Гэтую малітву часта чытала мая мама. Я не звяртаў на яе асаблівай увагі, пакуль яе для мяне зноў не адкрыла мая жонка. Нас гэтая малітва натхніла, і зараз мы з ёю не расстаемся. Мы пачалі з навэнны да ўсіх святых. І, дзякуючы гэтай малітве, даведаліся, што ж такое на самой справе еднасць са святымі, пра якую кажа Касцёл.
- Няўжо моладзь, якая вечна спяшаецца і чакае імгненнага выніку, здолее зразумець каштоўнасць гэтай марудлівай стратэгіі штурму Неба?
- Зразумела!, - гаворыць Марта Філіповіч, жонка Патрыка, педагог. - Напрыклад, я вельмі люблю гэтую малітву, яна зусім мяне не стамляе, хоць і доўжыцца 9 дзён. Навэнна вучыць цярплівасці, ачышчае намеры. У цябе ёсць час уважліва прыгледзецца да таго, аб чым ты просіш, разгледзець сваю просьбу, праверыць, ці сапраўды яна такая важная ... і нават адкласці яе зусім. Даручыць усё Богу. Навэнна - гэта час ачышчэння інтэнцый. І выдатная магчымасць для сустрэчы - бо на працягу дзевяці дзён ты сустракаешся з Тым, Каго любіш.
Узяць у палон ... праслаўленнем
Ён мог разбурыць магутныя сцены Ерыхона рухам мізінца. Бо гэта ён, Арханёл Гаўрыіл, быў адказным - па словах рабінаў - за разбурэнне Садома і Гаморы. Ён мог наслаць ураган, учыніць землятрус, наслаць якое-небудзь бедства, накшталт тых, што напаткалі егіпцян. Але замест гэтага ён спланаваў шматдзённую аперацыю.
Тады сказаў Бог Езусу: вось, Я аддаю ў рукі твае Ерыхон і цара яго, і магутаў ягоных; ідзеце вакол горада ўсе здольныя ваяваць і абыходзьце горад адзін раз; і рабі гэтак шэсьць дзён; і сем сьвятароў няхай нясуць сем труб юбілейных перад каўчэгам; а на сёмы дзень абыдзеце горад сем разоў, і сьвятары няхай трубяць у трубы; калі затрубіць юбілейны рог, калі пачуеце гук трубы, тады ўвесь народ няхай гукне моцным голасам, і гарадскі мур абваліцца да зямлі, і народ пойдзе кожны са свайго боку. І паклікаў Езус, сын Наваў, святароў і сказаў ім: нясіце каўчэг запавета; а сем святароў няхай нясуць сем труб юбілейных перад каўчэгам Гасподнім. І сказаў народу: ідзіце і абыдзіце вакол горада; а ўзброеныя няхай ідуць перад каўчэгам Гасподнім. Як толькі Езус сказаў народу, сем святароў, якія неслі сем труб юбілейных перад Госпадам, пайшлі і затрубілі ў трубы, і каўчэг запавета Гасподняга ішоў за імі; а ўзброеныя ішлі перад святарамі, якія трубілі ў трубы; а тыя, што ішлі ззаду, ішлі за каўчэгам, пад час шэсьця трубячы ў трубы. А народу Езус даў загад і сказаў: не гукайце і не давайце чуць голасу вашага, і каб слова не выходзіла з вуснаў вашых да таго дня, пакуль я не скажу вам: "выгукніце!" і тады гукнеце. Такім чынам каўчэг запавета Гасподняга пайшоў вакол горада і абышоў адзін раз; і прыйшлі ў табар і начавалі ў табары. Езус устаў рана раніцай, і святары панеслі каўчэг запавета Гасподняга; і сем сьвятароў, якія несьлі сем труб юбілейных перад каўчэгам Гасподнім, ішлі і трубілі ў трубы; а ўзброеныя ішлі перад імі, а тыя, што ішлі ззаду, ішлі за каўчэгам запавета Гасподняга і ідучы трубілі ў трубы. Такім чынам і на другі дзень абышлі вакол горада адзін раз і вярнуліся ў табар. І рабілі гэта шэсьць дзён. На сёмы дзень усталі рана, як толькі занялася зара, і абышлі такім самым чынам вакол горада сем разоў; толькі ў гэты дзень абышлі сем разоў. Калі сёмы раз святары трубілі ў трубы, Езус сказаў народу: радуйцеся, бо Гасподзь аддаў вам горад! Народ закрычаў, і затрубілі ў трубы. Як толькі пачуў горад голас трубы, усклікнуў народ гучным і моцным голасам, і абваліўся мур да самай зямлі, і народ пайшоў у горад, кожны са свайго боку, і ўзялі горад. (І.Нав. 6: 1-15.19)
У біблійным апісанні ўзяцця Ерыхона я шукаю механізм дзеяння навэнны. Якія там самыя галоўныя словы? Дзевяць дзён цяжкага, паслядоўнага штурму Нябёсаў прыводзяць нас да біблейскай праўды аб тым, што абсалютна ўсё адбываецца па Яго волі. Падобны механізм мы знойдзем і ў іншым месцы Пісання:
У адным горадзе быў суддзя, які Бога не баяўся і людзей не саромеўся. У тым жа горадзе была адна ўдава, і яна, прыходзячы да яго, казала: абарані мяне ад супраціўніка майго. Але ён доўгі час не хацеў. А потым сказаў сам сабе: хоць я і Бога не баюся і людзей не саромеюся, але, як гэтая ўдава не дае мне спакою, абараню яе, каб яна не прыходзіла больш дакучаць мне. І сказаў Гасподзь: чуеце, што кажа суддзя няправедны? А ці Бог не абароніць выбраных Сваіх, што галосяць да Яго дзень і ноч, хоць і марудзіць абараніць іх? (Лк.18: 2-7).
Навэнна - гэта надакучванне Богу, паслядоўны штурм Неба. Дзень за днём. Да таго часу, пакуль непрыступныя сцены Ерыхона не абрынуцца.
Шукаю працы!
На старонках Opus Dei можна знайсці мноства сведчанняў людзей, якія здабылі працу дзякуючы навэнне да Хосемарыі Эскрывы:
"Праз два тыдні пасля навэнны я атрымала працу, пра якую марыла. Гэта было дасканалай нечаканасцю, таму што я адпраўляла рэзюмэ ў зусім іншае месца. Паколькі мая новая праца звязана з вельмі вялікай адказнасцю, я спадзяюся, што навэнна і далей дазволіць мне адказна і творча выконваць даручаныя мне задачы". Дамініка
"Чаканне таго каштавала! Мой муж не мог знайсці працу, і я знайшла навэнну аб працы. Думаю, не выпадкова. Я чытала яе з верай на працягу дзевяці дзён. У апошні дзень мне патэлефанавала сяброўка і паведаміла, што ў яе ёсць праца для майго мужа". Анэта
Найбольш распаўсюджанай формай малітвы з'яўляецца Пампэянская навэнна, сутнасць якой - у чытанні Ружанца на працягу 54 дзён. Практыкуючыя яе каталікі кажуць, што больш дзейснай малітвы не існуе.
Паводле старонкі Пасланец Святой Біргітты