13 кастрычніка 1884 г., Папа Леў XIII, як звычайна, завершыў св. Імшу ў адной з прыватных капліц Ватыкана. Стоячы ля падножжа алтара, ён раптам пабялеў і зваліўся, як быццам бы ў яго здарыўся сардэчны прыступ. Аднак прычынай яго падзення была не хвароба - ён убачыў будучыню, якая чакала яго любімы Касцёл. Правёўшы некалькі хвілін, нібы ў коме, ён прачнуўся і ўсклікнуў да прысутных: "О, які жахлівы вобраз мне дадзена было ўбачыць!"
Паводле аповяду тых, хто размаўляў з Пантыфікам адразу пасля гэтага, ён ўбачыў перыяд у межах каля ста ста гадоў - XX век. Папа быў так узрушаны прадстаўленым яму вобразам заняпаду духоўных і маральных каштоўнасцяў у Касцёле, і па-за ім, што напісаў малітву, якой загадаў маліцца у канцы св. Iмшы ва ўсім Лацінскім Касцёле, ажно да 1964 года. Малітва з'яўляецца зваротам да св. Міхала Арханёла.
Sancte Michael Archangele, defende nos in proelio, contra nequitiam et insidias diaboli esto praesidium. Imperet illi Deus, supplices deprecamur: tuque, Princeps militiae coelestis, Satanam aliosque spiritus malignos, qui ad perditionem animarum pervagantur in mundo, divina virtute, in infernum detrude. Amen.
Святы Міхале Арханёле, барані нас у змаганні з бясчынствамі і ад подступаў д'ябла будзь нам абаронай. Пакорна Цябе молім, няхай Бог здзейсніць над ім сваю ўладу. Ты - князь войска нябеснага, сатану і ўсіх злых духаў, якія кружаць па свеце для згубы душ, дадзенай Богам сваёй моцай зрынь ў пекла. Амэн.
Сучаснаму чытачу гэтая малітва можа здавацца старамоднай і нават выклікаць знеахвочаннасць - бо ў ёй гаворыцца пра д’ябла і пра злых духаў. Але трэба заўважыць, што ледзь не кожны тып сацыяльнай паталогіі і маральнага заняпаду (узровень злачыннасці, працэнт незаконнанароджаных дзяцей, колькасць абортаў і разводаў і т. д.) стаў рэзка ўзрастаць як раз у канцы 1960-х гадоў - праз некалькі гадоў пасля таго, як гэтую малітву перасталі выкарыстоўваць у літургіі касцёла.
У звароце пасля малітвы Angelus 24 красавіка 1994 Папа Ян Павел II успомніў аб візіі Льва XIII і заклікаў усіх каталікоў чытаць малітву да св. Міхала Арханёла, "каб атрымаць дапамогу ў бітве супраць сіл цемры і супраць духу гэтага свету".
Паводле старонкі Легіёна Марыі