Кананізацыя благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ адбудзецца 27 красавіка 2014 г. У сувязі з урачыстасцю ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі шле распараджэнне аб малітве Навэнны праз заступніцтва благаслаўлёнага Папы.
Першая Нядзеля - Каханне (23 II 2014)
Малітва аб заступніцтве бл. Яна Паўла II ...
Паслухаем словы Яна Паўла II: „Майце мужнасць жыць для любові... Чалавек вялікі не тым, што мае, а тым, кім ён з'яўляецца; не тым, што здабывае, але тым, што ён падзяляе з іншымі”
Молімся: Божа, Ойча наш, каб навярнуцца да Цябе, трэба знайсці Тваю міласэрнасць, Тваю любоў цярплівую і добразычлівую, якая ў Табе, не ведае меры. Бясконцая ёсць Твая гатоўнасць дараваць нам правіны нашы, бо невыказная ёсць ахвяра Твайго Сына.
Пане, мы даверліва просім Цябе, каб праз нястомнага сведка і апостала Тваёй міласэрнасці, благаслаўлёнага Яна Паўла II, дазволіў усім радавацца Яго заступніцтвам ў нябёсах, а нам даў Свае ласкі на зямлі …. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн
Ойча наш …, Вітай Марыя…., Хвала Айцу … .
Другая Нядзеля - Праўда (2 III 2014)
Малітва аб заступніцтве бл. Яна Паўла II ...
Паслухаем словы Яна Паўла II: „Не трэба нікому навязваць сваёй „праўды”. Праўда перамагае толькі ўласнай сілай. Навязванне свайго меркавання вядзе да абвастрэння адносін паміж людзьмі, ўзнікнення супярэчнасцяў і напружанасці. Адсюль умовай захавання міру ва ўсім свеце з’яўляецца ўшанаванне свабоды сумлення іншых людзей, нават тады, калі яны думаюць зусім па-іншаму”
Молімся: Божа, Ойча наш, перад Касцёлам ІІІ тысячагоддзя адкрываецца шырокі акіян праблем сучаснага свету. Веруючыя ў Цябе, ускладаючы надзею ў Хрысце, жадаюць пераймаць Яго прыклад і зазнаць цуд багатага ўлову.
Дапамажы ўсім хрысціянам нашага пакалення ўсплыць на глыбіню праўды, дабра і прыгажосці. Зрабі Благаслаўлёнага Папу Яна Паўла II Заступнікам новай евангелізацыі, а нас праз Яго заступніцтва, адары ласкаю... Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн
Ойча наш …, Вітай Марыя…, Хвала Айцу … .
Трэцяя Нядзеля - Чалавек (9 III 2014)
Малітва аб заступніцтве бл. Яна Паўла II ...
Паслухаем словы Яна Паўла II: „Будзьце ў гэтым свеце носьбітамі веры і хрысціянскай надзеі, жывучы любоўю, кожны дзень. Будзьце вернымі сведкамі Хрыста ўваскрослага, не адступайцеся ніколі перад перашкодамі, якія паўстаюць на шляхах Вашага жыцця. Я разлічваю на Вас. На Ваш моладзевы энтузіязм і адданасць Хрысту”.
Молімся: Божа, Ойча наш, Ты з’яўляешся Любоўю і першы нас палюбіў. Сын твой для нашага збаўлення стаў чалавекам, і, адкрываючы сваім братам і сёстрам праўду аб любові, дазволіў ім зразумець сябе і знайсці сэнс уласнага існавання.
Пане просім Цябе, каб благаслаўлёны Ян Павел II, нястомны абаронца годнасці чалавека, добры пастыр, якія шукаў згубленыя душы у беспарадку жыцця і даведзеных да безнадзейнасці, быў для ўсіх прыкладам святасці, а нам, праз яго заступніцтва дай ласкі… . Праз Хрыста Пана нашага. Амэн
Ойча наш …, Вітай Марыя…., Хвала Айцу … .
Чацвёртая Нядзеля - Сям'я (16 III 2014)
Маліта аб заступніцтве бл. Яна Паўла II ...
Паслухаем словы Яна Паўла II: „Сям'я моцная Богам, становіцца сілай чалавека і ўсяго народа” Молімся: Божа, Ойча наш, Твой адвечны план збаўлення дасягнуў паўнаты, калі Сын Твой узлюблены прыйшоў у гэты свет праз Святую Сям'ю, асвячаючы сваім нараджэннем кожную чалавечую сям'ю".
Молімся: Пане мы давяраем Табе нашыя сем'і і ўсе хатнія ачагі, і хай адбываецца ў іх штодзённая малітва, трывае чыстая любоў, павага да жыцця і адказны клопат пра маладых. Пане пакорліва просім Цябе, каб праз заступніцтва благаслаўлёнага Яна Паўла II, нястомнага абаронцы правоў сям'і, асвяці нашы сем'і і ўмацуй нас Сваёй ласкай …. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Ойча наш …, Вітай Марыя…., Хвала Айцу … .
Пятая Нядзеля -Маладосць (23 III 2014)
Малітва аб заступніцтве бл. Яна Паўла II ...
Паслухаем словы Яна Паўла II: „Вы павінны ад сябе патрабаваць, нават тады, калі б іншыя ад вас не патрабавалі! Толькі патрабуючы ад сябе, насуперак агульнапрынятаму меркаванню аб дазволе „пайсці шляхам найменшага супраціўлення”, можна, прыняць і выконваць іншыя заклікі, каб „больш быць”, замест „больш мець”.
Сёння прынцып маладога чалавека „больш быць” гэта смеласць, напоўненая працяглай ініцыятывай - вы не можаце адмовіцца ад гэтага, ад гэтага залежыць будучыня кожнага і ўсіх – працягласць пульсуючага сведчання веры і надзеі”.
Молімся: Божа, Ойча наш, ад маладосці запрашаеш нас ісці Тваім шляхам. Моладзь атрымала ў Тваім Сыне Адзінага Настаўніка, які вучыць, як цярпліва і настойліва выхоўваць у сабе новага чалавека, даследаваць сваё пакліканне, каб плённа будаваць цывілізацыю любові. Пане, Мы молім Цябе за моладзь, каб не дала сябе заняволіць сляпым пажадлівасцям і падманлівай любоўю. Хай Благаслаўлёны Ян Павел II, які шукаў маладых людзей і з узаемнасцю іх любіў, будзе ўзорам і заступнікам нашай моладзі. Просім для нас праз Яго заступніцтва, аб Тваёй ласцы ... Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн
Ойча наш …, Вітай Марыя…., Хвала Айцу … .
Шостая Нядзеля - Грэх (30 III 2014)
Малітва аб заступніцтве бл. Яна Паўла II ...
Паслухаем словы Яна Паўла II: „Найвялікшай пакутай чалавецтва і кожнага асобнага чалавека з’яўляецца грэх. Ня можна здзейсніць большага болю для душы, як прывесці яе ў стан цяжкага граху”
Молімся: Божа, Ойча наш, грэх - гэта джала, якое прычыняе боль і забівае жыццё ў Тваёй ласцы. Пакуты ў Тваім Плане Збаўлення - гэта шлях, які вядзе нас да Цябе.
Сын Твой, праз дабравольную муку і смерць на крыжы ўзяў на сябе ўсё зло граху і надаючы пакутам новы сэнс, прывёў іх у парадак любові.
Пане ў імя Любові, якая здольная была прымаць пакуты без віны, мы прадстаўляем Табе просьбы праз заступніцтва благаслаўлёнага Яна Паўла II, які, служачы Народу Божаму, быў пазначаны Стыгматамі пакутніцтва. Даруй нам праз Яго заступніцтва Свае ласкі… Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн
Ойча наш …, Вітай Марыя…., Хвала Айцу … .
Сёмая Нядзеля - Міласэрнасць (6 IV 2014)
Малітва аб заступніцтве бл. Яна Паўла II ...
Паслухаем словы Яна Паўла II: „Сёння, калі пужаючым чынам квітнее эгаізм, абыякавасць і чэрствасць сэрцаў, як ёсць вельмі вялікая патрэба ў абноўленай чуллівасці на чалавека, на яго беднасць і пакуты. Свет заклікае аб міласэрнасці”
Молімся: Марыя, Маці Міласэрнасці, зрабі так, каб заўсёды жывы заставаўся ў нас давер, які ўскладаем ў Тваім Сыне, нашым Адкупіцелю. Дапамажы таксама нам, святая Фаўсціна. Разам з Табой мы хочам паўтараць, калі мы глядзім пакорліва ў аблічча Божага Збаўцы: "Езу, давяраю Табе.
Праз заступніцтва благаслаўлёнага Яна Паўла II, вернага сведка Божай Міласэрнасці, няхай заўсёды можам разлічваць на Міласэрнасць Божую і праяўляць Яе блізкім. Просім праз заступніцтве благаслаўлёнага Яна Паўла II у нашых патрэбах .... …. . Сёння, і на векі вечныя. Амэн
Ойча наш …, Вітай Марыя…., Хвала Айцу … .
Восьмая Нядзеля - Марыя (13 IV 2014)
Малітва аб заступніцтве бл. Яна Паўла II ...
Паслухаем словы Яна Паўла II: „Пасярод гэтай таямніцы, пасярод гэтага даверу веры, знаходзіцца Марыя. ”Вось, я Слуга Пана, ды будзе мне паводле Слова Твайго!”
Молімся: Божа Ойча наш, Марыя, Маці Твайго Сына, схіляецца да нашых малітваў і даверлівасці: „Заступніца наша, вочы Свае на нас скіруй, а Езуса, благаслаўлёны плод улоння Твайго, акажы нам пасля гэтага выгнання. О міласэрная, о літасцівая, о, мілая Панна Марыя!”
Дзякуем Пану Богу за благаслаўлёнага Папу Яна Паўла II, цалкам прысвечанага Марыі, які дакладна і да канца выконваў місію, якую яму даручыў Уваскрослы Пан Езус . Літасцівы Божа, прымі плёны Яго жыцця і служэння, а нам праз Яго заступніцтва дай ласкі … . Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн
Ойча наш …, Вітай Марыя…., Хвала Айцу … .
Дзевятая Нядзеля – Эўхарыстыя (20 IV 2014)
Малітва аб заступніцтве бл. Яна Паўла II ...
Паслухаем словы Яна Паўла II: „Эўхарыстыя -гэта найвялікшы дар і цуд, таму што здзясняецца ў Ёй таямніца смерці і ўваскрасення Хрыста і Адкупленне роду чалавечага”
Молімся: Божа, Ойча наш, Сын Твой палюбіў нас да канца і застаўся з намі ў Эўхарыстыі. Хай наша, Амэн, якое вызнаем перад прыняццем Цела і Крыві Пана, пабуджае нас да пакорлівага служэння братам і сёстрам, якія прагнуць любові.
Будзь Пане праслаўлёны ў светлым прыкладзе гэтай любові, паказаным благаслаўлёным Янам Паўлам II. А паколькі ў Эўхарыстыі выяўляецца і ўзмацняецца наша сувязь з Касцёлам Збаўленных у нябёсах, просім Цябе Пане вядзі нас да Збаўлення , і праз заступніцтва благаслаўлёнага Яна Паўла II выслухай нашыя малітвы ……. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн
Ойча наш …, Вітай Марыя…., Хвала Айцу … .