Урачы спаўняюць вялікую ролю ў лячэнні шматлікіх хвароб. Дзякуючы медыцыне ідзе паспяховая барацьба з рознымі эпідэміямі. Штодня выходзяць з бальніц тысячы людзей, якія атрымалі дапамогу. Безумоўна існуе неабходнасць як і ў лекарах, так і ў леках. Але пры гэтым мы не павінны забываць і пра малітву. Малітва мае вялікую моц, якая адкрывае дзверы перад Богам - крыніцай цудаў.
Малітва аб'ядноўвае нас з Усемагутным Тварцом сусвету. Хвароба не можа перашкаджаць малітве, зло не можа скаваць малітву, беднасць не можа стаяць на шляху малітвы. Дзякуючы веры і вельмі асабістаму судотыку з Богам, чалавек не адчайваецца, а знаходзіць ў сабе сілы працягваць жыць паўнавартасным жыццём нават у хваробе.
Хваробы, якія спазнае чалавек, з'яўляюцца пэўнымі выпрабаваннямі. Калі чалавек жыве, не прыступаючы да споведзі, да св. Камуніі, не ўсведамляючы сваіх грахоў перад Богам і перад людзьмі, то хвароба можа прыйсці з Божага дапушчэння, як наступства такога няправеднага жыцця. Што гэта значыць – дапушчэнне? Мы лічым, што хвароба ёсць зло. Але Бог не стварае зла, Бог ёсць абсалютнае дабро. Таму хвароба – гэта дапушчэнне Божае, накіраванае на тое, каб чалавек, які вядзе нехрысціянскі вобраз жыцця, нарэшце задумаўся пра вышэйшае, пра канец зямнога жыцця, пра тое, што калісьці яму прыйдзецца адказваць за садзеянае на Страшным Судзе і пакінуць сваю душу на вечныя пакуты.
Хвароба можа быць і заслонай для чалавека, каб ён не здзейсніў больш цяжкіх учынкаў. Для праведнікаў хвароба – выпрабаванне пакоры. Існуе шмат прыкладаў таго, як праведнікі зазнавалі цяжкіх пакут. Аднак гэта неабходна, каб зразумець: без Бога – мы ніхто. Сапраўдная прычына ўзнікнення хваробы ў чалавека вядомая толькі аднаму Богу.
Святая Тэрэза разважаючы над хваробай пісала: “Хвароба не з’ўляецца пакараннем за грахі, таму што Бог не помсціць, а любіць, Ён ёсць любоў. Хвароба – гэта асобы досвед, які мы перажываем ў незалежнаці ад таго, хочам мы гэтага ці не. Пры гэтым сам Бог, калі мы перажываем гэты досвед, суперажывае нам”.
Задача кожнага хрысціяніна – мець Жывую веру, якая азначае ўзрастанне ў Богу, непахісны давер Яму, дзякуючы чаму чалавек с дапамогай Госпада становіцца пераможцам. Аднак, трэба памятаць, што вылечваючы некаторых хворых, Бог не адразу даруе ім жадаемае благаслаўленне. Для яго важна, каб у чалавеку адбылася непадробная змена. Бо асноўная мэта Бога - садзейнічаць нашаму духоўнаму ўзрастанню, дзеля нашага ж выратавання.
11 лютага, ва ўспамін Найсвяцейшай Марыі Панны з Лурд, у Лiдскай ЦРБ будзе асвечана шпітальная каплiца.
Анастасія Навіцкая