Skip to main content

Як убачыць Ватыкан з любой кропкі свету?

Св. Ян Павел II быў першым Пантыфікам, які выслаў электронны ліст. Папа Бэнэдыкт XVI быў першым Святым Айцом, які завёў аккаўнт на Twitter. А Папа Францішак арганізаваў Scholas Labs. 

Ватыкан выкарыстоўвае інтэрнэт, каб злучыцца з царкоўнымі перыферыямі на працягу некалькіх гадоў. І адна з менш вядомых паслуг, якую прапануе Ватыкан, з'яўляюцца вэб-камеры - Святы Пасад устанавіў камеры ў ключавых кропках па ўсім Ватыкане. 

Прагляд ўключае ў сябе: 

- Купал базылікі Святога Пятра - выгляд з Садоў Ватыкана. 

- Плошча Святога Пятра - выгляд ад каланады. 

- Плошча Святога Пятра і горад Рым - выгляд з купала базылікі Святога Пятра. 

- Грабніца Святога Папы Рымскага Яна Паўла II у гротах Сабора Святога Пятра. 

- Адміністрацыйны палац - выгляд з купала на плошчы Святога Пятра. 

- Летняя рэзідэнцыя Папы Кастэль Гандольфа 

Вэб-камеры можна праглядаць у любы час на vaticanstate.va 

Вядома, гэтыя камеры не з'яўляюцца заменай фактычнага візіту ў Рым, але гэта добры спосаб проста паглядзець, што адбываецца вакол некаторых з самых вядомых славутасцяў каталіцызму.

Паводле katolik.ru 

Рэдагавана: 20 Студзеня 2016